Радыё Свабода — Беларусь
18.2K subscribers
48.8K photos
7.54K videos
2 files
38.2K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Радыё Свабода — Беларусь
У Гомлі міліцыя не дае жанчынам правесьці ланцуг салідарнасьці. Затрымалі журналістку «Белсату» Ларысу Шчыракову Месца збору — пляцоўка каля абласной бібліятэкі на праспэкце Перамогі — занятае выставай жывапісу. Міліцыя папярэджвае жанчын, што акцыя несанкцыянаваная.…
У Гомлі цяпер праходзіць «карагод салідарнасьці»

Каля 50 жанчын зладзілі карагод вакол помніка братам Лізюковым у Гомлі. За жанчынамі ходзяць міліцыянты, якія шматкроць папярэджваюць што акцыя несанкцыянаваная. Журналістку «Белсату» Ларысу Шчыракову ўсё ж не змаглі затрымаць
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск, гранд-марш. Так цяпер выглядае калёна жанчын
У Менску зьніклі журналісты «Белсату» Аляксандар Любянчук і Зьміцер Міцкевіч, піша БАЖ. Магчыма, іх затрымалі
Навіны з паралельнага сьвету:

🇱🇾 У Лібіі адправілі ў адстаўку міністра ўнутраных спраў, які ўжыў зброю для разгону пратэстаў

Кіраўнік
міжнародна прызнанага Ўраду нацыянальнай згоды Лібіі (УНС) Фаіз Сарадж паабяцаў расьсьледаваць выпадкі ўжываньня гвалту
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск. АМАП перагарадзіў праход каля рэстарацыі ЛІДО
Менск. Сілавікі цалкам перакрылі праспэкт Незалежнасьці ў раёне вуліцы Казлова. Tut.by піша, стаяць вайсковыя грузавікі і вадамёт. «Наша Ніва» бачыць таксама машыны з калючым дротам — такая вось рэакцыя на мірны жаночы марш
🤔 Праўладны саюз журналістаў: «Настойваем на хуткай выдачы новых акрэдытацый журналістам замежных СМІ»

У заяве падкрэсьліваецца, што Беларускі саюз журналістаў «выступаў і выступае за празрыстае, канкурэнтнае і этычна вытрыманае разьвіцьцё мэдыя, за захаваньне мэдыйнага заканадаўства і бясьпеку журналістаў»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Жанчын разьдзяліў шэраг АМАПу. Яны скандуюць: «Ты даваў прысягу»
Марш у Менску сілавікі разьбілі на дзьве часткі, некаторыя ідуць у бок Камароўкі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Так АМАП блякаваў плошчу Якуба Коласа
Менск, калёна жанчын рухаецца ў бок Камароўскага рынку — @radiosvaboda
Усё пакуль па-ранейшаму: па Менску ідзе жаночы «гранд-марш салідарнасьці», у Воршы ўсё яшчэ дыміць «Савушкін»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзясяткі гарадзенак засьпявалі "Купалінку" ў гандлёвым цэнтры "Трыніці" ў Горадні 29 жніўня.
Наведнікі цэнтру пляскалі дзяўчатам, скандавалі "Верым, можам, пераможам", "Жыве Беларусь", "Не забудзем, не даруем", "Кожны дзень".
🇪🇺 Эўразьвяз: Замест таго, каб перашкаджаць СМІ, уладам варта засяродзіцца на памкненьнях беларускага народу

«Апошнія абмежаваньні ў дачыненьні да незалежных СМІ, у тым ліку замежных журналістаў, якія маюць належную акрэдытацыю, непрымальныя і ўяўляюць сабой чарговую спробу ўладаў абмежаваць свабодную плынь інфармацыі», — заявіў афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпляматычнага ведамства Эўразьвязу Жузэпа Бурэля Пэтэр Стана.

Ён нагадвае, што свабода СМІ і свабода інфармацыі — гэта ключавыя складнікі кожнага дэмакратычнага грамадзтва