Радыё Свабода — Беларусь
18.6K subscribers
48K photos
7.48K videos
2 files
37.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Людзі вітаюць удзельніц Маршу з балькона суседняга дому
Перакрылі праспэкт каля БНТУ
Радыё Свабода — Беларусь
Аўтазакі суправаджаюць Марш па другім баку праспэкту
Паводле ацэнак Tut.by, у маршы ў Менску бяруць удзел звыш 10 тысяч чалавек.

АМАП перакрыў дарогу да Акадэміі навук, піша «Наша Ніва» — жанчыны рушылі назад на плошчу Якуба Коласа.

Затрымалі, але неўзабаве адпусьцілі карэспандэнта «Камсамольскай праўды» Сьвятаслава Зоркага. «Рэкамэндавалі больш не здымаць»
Жаночыя акцыі праходзяць і ў іншых гарадах: вось у Берасьці, вось у Заслаўі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
АМАП просіць не выходзіць на дарогу. Калёна вяртаецца на Камароўку
Радыё Свабода — Беларусь
Затрымалі карэспандэнта Deutsche Welle Паўлюка Быкоўскага, піша Kyky.org
Быкоўскага адпусьцілі. Ён паведаміў Свабодзе, што ніякіх пратаколаў на яго няма, тэхніку вярнулі, выпусьцілі і выбачыліся, сказалі, што зь некім пераблыталі
Радыё Свабода — Беларусь
У Гомлі міліцыя не дае жанчынам правесьці ланцуг салідарнасьці. Затрымалі журналістку «Белсату» Ларысу Шчыракову Месца збору — пляцоўка каля абласной бібліятэкі на праспэкце Перамогі — занятае выставай жывапісу. Міліцыя папярэджвае жанчын, што акцыя несанкцыянаваная.…
У Гомлі цяпер праходзіць «карагод салідарнасьці»

Каля 50 жанчын зладзілі карагод вакол помніка братам Лізюковым у Гомлі. За жанчынамі ходзяць міліцыянты, якія шматкроць папярэджваюць што акцыя несанкцыянаваная. Журналістку «Белсату» Ларысу Шчыракову ўсё ж не змаглі затрымаць
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск, гранд-марш. Так цяпер выглядае калёна жанчын
У Менску зьніклі журналісты «Белсату» Аляксандар Любянчук і Зьміцер Міцкевіч, піша БАЖ. Магчыма, іх затрымалі
Навіны з паралельнага сьвету:

🇱🇾 У Лібіі адправілі ў адстаўку міністра ўнутраных спраў, які ўжыў зброю для разгону пратэстаў

Кіраўнік
міжнародна прызнанага Ўраду нацыянальнай згоды Лібіі (УНС) Фаіз Сарадж паабяцаў расьсьледаваць выпадкі ўжываньня гвалту
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск. АМАП перагарадзіў праход каля рэстарацыі ЛІДО
Менск. Сілавікі цалкам перакрылі праспэкт Незалежнасьці ў раёне вуліцы Казлова. Tut.by піша, стаяць вайсковыя грузавікі і вадамёт. «Наша Ніва» бачыць таксама машыны з калючым дротам — такая вось рэакцыя на мірны жаночы марш
🤔 Праўладны саюз журналістаў: «Настойваем на хуткай выдачы новых акрэдытацый журналістам замежных СМІ»

У заяве падкрэсьліваецца, што Беларускі саюз журналістаў «выступаў і выступае за празрыстае, канкурэнтнае і этычна вытрыманае разьвіцьцё мэдыя, за захаваньне мэдыйнага заканадаўства і бясьпеку журналістаў»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Жанчын разьдзяліў шэраг АМАПу. Яны скандуюць: «Ты даваў прысягу»
Марш у Менску сілавікі разьбілі на дзьве часткі, некаторыя ідуць у бок Камароўкі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Так АМАП блякаваў плошчу Якуба Коласа
Менск, калёна жанчын рухаецца ў бок Камароўскага рынку — @radiosvaboda