Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
⚡️ На плошчы Перамогі затрымалі нашых журналістаў Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка
Радыё Свабода — Беларусь
⚡️ На плошчы Перамогі затрымалі нашых журналістаў Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка
Нашая відэатрансьляцыя завершаная «людзьмі ў цывільным», але будзем працягваць перадаваць тэкст і фота сюды, на сайт і ў іншыя сацыяльныя сеткі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мужчына ў чорным затрымаў нашых журналістаў
Акцыя ў Менску працягваецца, нягледзячы на затрыманьні журналістаў і ўдзельнікаў-мужчынаў. Трансьляцыя адключалася ў тэлеканалу «Белсат», але падобна, што з тэхнічных прычын
Паводле ацэнак «Белсату», у жаночым гранд-маршы салідарнасьці ў Менску ўдзельнічаюць ня менш за 5000 чалавек
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як выглядала калёна жанчын на маршы яшчэ зусім нядаўна!
У Гомлі міліцыя не дае жанчынам правесьці ланцуг салідарнасьці. Затрымалі журналістку «Белсату» Ларысу Шчыракову

Месца збору — пляцоўка каля абласной бібліятэкі на праспэкце Перамогі — занятае выставай жывапісу. Міліцыя папярэджвае жанчын, што акцыя несанкцыянаваная. Жанчыны ўзяліся за рукі і сталі вакол карцін, адна з удзельніц чытае лекцыю пра жывапіс
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск, праспэкт Незалежнасьці. Калёна рушыла ў бок Уручча
Калёна дэманстрантак у Менску цяпер ідзе ня ў бок Кастрычніцкай, а ў бок плошчы Якуба Коласа. На маршы бачылі Марыю Калесьнікаву — сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Калёна жанчын ідзе ад плошчы Перамогі ў бок плошчы Якуба Коласа. Мост у бок плошчы Незалежнасьці перакрыты. АМАП стаіць уздоўж праспэкту і суправаджае калёну
Цяпер у Менску адкрылі станцыі мэтро «Плошча Леніна» і «Плошча Перамогі», закрылі «Плошчу Якуба Коласа»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Тым часам калёна ўжо дайшла да станцыі мэтро “Плошча Якуба Коласа”, на відэа бачна, наколькі яна даўгая