Радыё Свабода — Беларусь
19.1K subscribers
47.5K photos
7.44K videos
2 files
36.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Невялікая калёна пратэстоўцаў ідзе з плошчы Незалежнасьці
Давыдзька пра Купалаўскі тэатар: Мне шкада, што вялікія артысты сталі ахвярамі палітычных інтрыг.
Саакашвілі заявіў, што вяртаецца ў Грузію. Мін'юст папярэдзіў пра затрыманьне «проста на мяжы» https://bit.ly/34DLfvD
Падчас асьвятленьня мірнай акцыі пратэсту ў Менску міліцыя затрымала больш за 30 беларускіх і замежных журналістаў (у тым ліку чатырох карэспандэнтаў Радыё Свабода) на плошчы Свабоды і плошчы Незалежнасьці, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Большасьць іх ужо выпусьцілі пасьля праверкі дакумэнтаў і тэхнікі ў Кастрычніцкім РУУС Менску.

Як расказала фотакарэспандэнт "Нашай Нівы" Надзея Бужан, супрацоўнікі міліцыі прымусілі яе выдаліць фота пратэсту з фотакамэры і смартфона. Намякнулі, што пры адмове выканаць патрабаваньне камэра можа "ўпасьці і разьбіцца", а сама яна рызыкуе правесьці больш часу ў РУУС.
Затрымалі Аляксандра Васілевіча, кіраўніка агенцтва Vondel/Hepta. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку ягоная жонка Надзея Зелянкова. Сёньня ў офісах агенцтва прайшлі вобшукі.
Forwarded from Белсат
Амбасадар Швецыі ля Кастрычніцкага РУУСа сёння.
Карэспандэнт Свабоды Алесь Дашчынскі выйшаў на волю пасьля трох гадзінаў у Кастрычніцкім РУУС.

Ён паведаміў, што супрацоўнікі міліцыі прагледзелі фотагалерэю на яго смартфоне і выдалілі некалькі фота, на якіх, сярод іншых, фігуравалі супрацоўнікі АМАП.

Наш фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін застаецца ў міліцыі. Як паведамілі відавочцы, ён адмовіўся паказаць зьмесьціва свайго смартфона і папрасіў зьвязацца з адвакатам.
Радыё Свабода — Беларусь
Амбасадар Швецыі ля Кастрычніцкага РУУСа сёння.
Сярод затрыманых журналістаў, якія знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС, — грамадзянін Швэцыі і фатограф-пераможца World Press Photo Пол Хансэн.

UPD. Хансэна выпусьцілі. Заўтра ён мусіць пакінуць Беларусь. Уезд у краіну яму забаронены на 5 год.
Затрыманыя 27 жніўня старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі і старшыня гарадзкой структуры сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс зьмешчаныя ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Ігара Маслоўскага каля 11.20 на скрыжаваньні праспэкта Машэрава і вуліцы Камуністычнай і даставілі ў Ленінскі РАУС.

Пасьля гэтага Канюс прыйшла да будынка райаддзела міліцыі даведацца, за што затрымалі Маслоўскага. Каля 14.00 да Канюс падышоў супрацоўнік міліцыі і спытаў, што яна робіць каля РАУС. Пасьля адказу міліцыянт прапанаваў ёй прайсьці ў будынак райаддзела і пачакаць там. Праз 20 хвілін Канюс патэлефанавала аднапартыйцу і паведаміла, што яе затрымалі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
‣ Што азначае заява Пуціна пра фармаваньне сілавой рэзэрвы на выпадак, калі сытуацыя ў Беларусі «выйдзе з-пад кантролю»?
‣ Ці вынікае зь яго інтэрвію, што ён цалкам салідарызаваўся з Лукашэнкам?
‣ Якое значэньне мае яго падтрымка пляну Лукашэнкі правесьці канстытуцыйную рэформу?

Адказы на ўсе пытаньні ў відэа 👉 youtu.be/p6i-9o2siTQ
‼️ Скорая помощь забрала из РУВД журналиста БелаПАН Татьяну Коровенкову, которой стало плохо. Ее везут в 3-ю больницу. Также к РУВД подъехала еще одна скорая. Медики говорят, что она приехала к мужчине.
Украіна замарозіла кантакты зь афіцыйным Менскам

«Афіцыйна заяўляю – у нас усе кантакты зь беларускім бокам замарожаныя, пастаўленыя на паўзу», – сказаў міністар замежных спраў Украіны Дзьмітры Кулеба ў эфіры ўкраінскага тэлеканала «1+1».

https://bit.ly/2YDJIlq
Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, на затрыманых журналістаў Белсату Кацярыну Андрэеву і Аляксандра Васюковіча складаюць пратаколы паводле арыкула 23.34 (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Іх павязуць у ізалятар на Акрэсьціна. Заўтра суд.
Цяпер каля Заводзкага РУУС. За апошнюю гадзіну выпусьцілі каля 15 чалавек, затрыманых на плошчы Незалежнасьці.
Фотакарэспандэнта Радыё Свабода Ўладзя Грыдзіна выпусьцілі з Кастрычніцкага РУУС. У яго канфіскавалі фатаапарат, смартфон, ноўтбук. Таксама ў адносінах да журналіста распачалі адміністрацыйны працэс у сувязі з працай без акрэдытацыі, хоць у Грыдзіна была пры сабе дзейная акрэдытацыя Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Затрыманымі застаюцца чатыры журналісты: Кацярына Андрэева і Максім Гарчанок («Белсат»), фатограф Аляксандар Васюковіч і апэратар «Настоящего времени» Андрэй Ярашэвіч, паведамляе Tut.by.
Жыхары выбарчага ўчастку № 107 хочуць адклікаць Генадзя Давыдзьку як дэпутата з Палаты прадстаўнікоў. Яны запусьцілі працэдуру, якая яшчэ ні разу не выкарыстоўвалася ў Беларусі. Свабода наведала сустрэчу Давыдзькі зь дзьвюма сотнямі жыхароў участку, які ён прадстаўляе ў парлямэнце.

«Я лічу, што Лукашэнка перамог. Мае адчуваньні, калі я сустракаўся па ўсёй краіне зь людзьмі, — 60% было дакладна за Лукашэнку. У Менску, магчыма, гэта было 50%, магчыма і 40%, я ня ведаю. Але я давяраю Цэнтральнай выбарчай камісіі».

«Калі вы патрабуеце адстаўкі Лукашэнкі, я вам гарантую наступленьне хаосу і прыход на нашую тэрыторыю іншых краінаў і іншых людзей».

https://bit.ly/3b0uTyz
Паводле абноўленай інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», на плошчы Незалежнасьці ўчора затрымалі 261 чалавека. Каля 100 чалавек выпусьцілі увечары і ўначы пасьля складаньня адмінстрацыйных пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.