Радыё Свабода — Беларусь
17.5K subscribers
49.9K photos
7.62K videos
2 files
39.3K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Калёна каля тысячы чалавек павярнула ля ГУМа на праспэкт Незалежнасьці, аўтазакі з плошчы Свабоды іх апярэдзілі, паехалі хутка на плошчу Незалежнасьці, перадае карэспандэнт Свабоды
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Тым часам у бібліятэцы імя Янкі Купалы ў Менску праходзіць сустрэча з дэпутатам Генадзем Давыдзькам. Прадстаўнік ініцыятыўнай групы распавядае, чаму жыхары хочуць яго адклікаць
Радыё Свабода — Беларусь
А ўжо больш за месяц таму звыш 200 журналістаў зьвярталіся да ўладаў і сілавікоў з прычыны гвалту над журналістамі і перашкодаў ім у працы: https://bit.ly/2YGWuzJ У Крымінальным кодэксе Беларусі ёсьць артыкул 198: Перашкода законнай прафэсійнай дзейнасьці…
МУС сьцьвярджае, што журналісты не затрыманыя, а толькі «дастаўленыя для праверкі дакумэнтаў».

Прэсавая сакратарка МУС Вольга Чамаданава паведаміла: «У сувязі са зваротамі аб затрыманьні ў цэнтры Менску журналістаў паведамляю наступнае. Сёньня журналісты дастаўлены (не затрыманыя!) у Кастрычніцкае РУУС гораду Менску для праверкі дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць законнасьць іх прафэсійнай дзейнасьці. Журналісты зарэгістраваных СМІ, а таксама замежныя журналісты, акрэдытаваныя пры Міністэрстве замежных спраў, будуць адпушчаныя».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Які кадр мы злавілі! Невядомы мужчына стаіць у вакне ў белым халаце, з чырвоным парасонам і паказвае знак “V”, што яўна кажа пра падтрымку пратэстоўцаў!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
83-гадовы Ян Грыб просіць АМАП прапусьціць яго да касьцёлу. Сказалі, што напрасткі нельга, трэба ісьці вакол, а гэта складана.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, праспэкт Незалежнасьці. Шмат аўтазакаў
Менск. На плошчы Незалежнасьці са сьцягамі і плякатамі каля тысячы чалавек, на прыступках да Чырвонага касьцёла стаіць АМАП, не пускае людзей з плошчы да касьцёла. Людзі скандуюць, тым часам аўтазакі пад’яджджаюць да людзей з боку Дому ўраду, АМАП стаў у ланцуг і каля гатэлю “Менск”. Людзей акружылі і выцясьняюць, — перадае карэспандэнт Свабоды.
19:26 Менск. На плошчы Незалежнасьці пачаліся першыя затрыманьні.
Менск. На плошчы Незалежнасьці затрымалі журналіста Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча

Журналіст не супраціўляўся, а спрабаваў патлумачыць сілавікам, што вядзе рэпартаж. Грузьдзіловіч паказаў сілавікам пасьведчаньне аб акрэдытацыі, выдадзенае Міністэрствам замежных спраў Беларусі.
Затрымалі апэратара Радыё Свабода Андрэя Рабчыка

У жывым эфіры сілавікі загадалі выключыць стрым апэратару Свабоды Андрэю Рабчыку. Пасьля яго затрымалі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Момант затрыманьня Алега Грузьдзіловіча, журналіста Радыё Свабода
Людзей па адным, па двое вядуць у аўтазакі, астатнія застаюцца аточанымі АМАПам, іх трымаюць, не выпускаюць з плошчы Незалежнасьці.
Журналістаў RT адпускаюць на месцы.
Скрыншот Tut.by
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
19:30 Менск, людзі бягуць з плошчы Незалежнасьці
19:48 Менск. Затрымалі журналіста Радыё Свабода Алеся Дашчынскага.
Стрым з плошчы Незалежнасьці наш перарвалі, але мы працягваем эфір з сустрэчы выбарнікаў з дэпутатам Генадзем Давыдзькам. Прыйшлі жыхары, якія хочуць яго адклікаць.

https://www.youtube.com/watch?v=e2cyca-Aw1A
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Генадзь Давыдзька пра перамогу Лукашэнкі на выбарах: «Я лічу, што Лукашэнка перамог»