Радыё Свабода — Беларусь
17.8K subscribers
49.5K photos
7.59K videos
2 files
38.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Горадня. На Савецкай плошчы на Палац тэкстыльнікаў павесілі вялікі дзяржаўны сьцяг. Тэрыторыю вакол агарадзілі, на агароджы надпіс «Росатом». Паставілі колца для баскетболу. Увечары тут плянуецца акцыя «Запішы дзіця ў спартовую сэкцыю». Да таго ж выставілі турнікеты вакол плошчы Леніна. Штовечар на гэтым месцы раней сустракаліся пратэстоўцы
Паўла Латушку выклікалі ў Сьледчы камітэт у якасьці сьведкі ў крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады. Ён мусіць зьявіцца ў СК заўтра ў 10.00, паведаміў Латушка Свабодзе.

Раней у гэтай справе былі дапытаныя Максім Знак і Сяргей Дылеўскі. На 15 гадзінаў 24 жніўня на допыт выклікалі Лілію Ўласаву
Радыё Свабода — Беларусь
🇱🇹 Беларусь парушыла паветраную прастору Літвы, ганяючыся за балёнікамі 24 жніўня Літоўскае Міністэрства замежных справаў уручыла амбасадару Беларусі ноту пратэсту супраць парушэньня дзяржаўнай мяжы Літвы, паведамляе МЗС краіны. У МЗС Літвы паведамілі, што…
Сайт Belvpo.com сьцьвярджае, што на гэтых кадрах тая самая «антыдзяржаўная» сымболіка, якую запусьцілі над тэрыторыяй Літвы і на зьнішчэньне якой накіравалі беларускія баявыя верталёты. Заяўляюць, што «перахоп» адбываўся нібыта над тэрыторыяй Беларусі, у 3 км ад мяжы зь Літвой, і «правакацыя рыхтавалася на найвышэйшым узроўні прыбалтыйскай дзяржавы»
Затрыманая сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова цяпер знаходзіцца ў Партызанскім РУУС Менску, дзе чакае пасяджэньня суду. У якім судзе будуць судзіць Кавалькову, пакуль невядома, паведамляецца на яе афіцыйнай старонцы ў Facebook са спасылкай на адваката
Лукашэнка і Пуцін зноў стэлефанаваліся. На беларусах хочуць выпрабаваць сумнеўную расейскую «вакцыну» 😳

Як піша БелТА, Лукашэнка і Пуцін 24 жніўня «абмеркавалі сытуацыю ўнутры нашай краіны і на вонкавым контуры, асабліва на заходнім кірунку».

Акрамя таго, яны дамовіліся аб дабраахвотным удзеле беларусаў у выпрабаваньнях вырабленай у Расеі «вакцыны» ад каранавірусу.

У расейскіх СМІ ня раз заяўлялі пра стварэньне і нібыта пасьпяховыя выпрабаваньні «вакцыны» ад COVID-19, але дэталі выпрабаваньняў не раскрываліся. Сусьветная арганізацыя здароўя заклікала праверыць адпаведна належным працэдурам бясьпеку гэтай «вакцыны»
У Гомлі на 5 дзён арышту асудзілі журналіста Яўгена Меркіса

Яўгена Меркіса затрымалі ў пятніцу. Выходныя ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Справу разглядаў судзьдзя Сяргей Кармановіч з суду Цэнтральнага раёну. Яўген Меркіс прасіў праводзіць суд на беларускай мове. Суд адхіліў хадайніцтва, матываваўшы тым, што журналіст разумее расейскую мову. Міліцыя абвінаваціла журналіста ў «парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства» — актыўным удзеле ў пікеце.

«21 жніўня я быў у цэнтры гораду, там праходзілі розныя мерапрыемствы. Я ня бачыў прычын, што мне нельга знаходзіцца ў цэнтры гораду. Мяркую, што каб было нешта несанкцыянаванае, то пра гэта б напісалі і папярэдзілі — на сайце гарвыканкаму ці міліцыі», — патлумачыў журналіст.

«Што вы там рабілі?» — удакладніў судзьдзя. «Я размаўляў з людзьмі», — патлумачыў Меркіс.

Судзьдзя пастанавіў пакараць журналіста паводле артыкулу 23.34 КаАП арыштам на 5 дзён. Нядаўна Меркісу давалі 15 содняў, але яго адпусьцілі, як і многіх затрыманых падчас акцыяў пратэсту
Радыё Свабода — Беларусь
Лукашэнка і Пуцін зноў стэлефанаваліся. На беларусах хочуць выпрабаваць сумнеўную расейскую «вакцыну» 😳 Як піша БелТА, Лукашэнка і Пуцін 24 жніўня «абмеркавалі сытуацыю ўнутры нашай краіны і на вонкавым контуры, асабліва на заходнім кірунку». Акрамя таго…
У паведамленьні прэс-службы Крамля выпрабаваньні «вакцыны» ня згадваюцца. Перадаюць толькі, што Лукашэнка і Пуцін «працягнулі абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі», Лукашэнка «праінфармаваў» Пуціна пра «захады, што прымаюцца ў мэтах нармалізацыі абстаноўкі ў краіне», «закраналася тэматыка двухбаковай супрацы ў процідзеяньні каранавіруснай інфэкцыі».

З чыёй ініцыятывы адбылася размова, не ўдакладняюць
Замяніў чырвона-зялёны сьцяг на бел-чырвона-белы на плошчы Леніна — распачалі крымінальную справу

Як піша Міністэрства ўнутраных справаў, затрыманы — 23-гадовы беспрацоўны гамяльчук, якога раней нібыта прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці за расьпіваньне алькаголю ў неналежным месцы. Ён нібыта патлумачыў сілавікам, што ўчынак быў «свавольствам», не зьвязаным з палітычнай і грамадзянскай пазыцыяй.

Справу распачалі паводле крымінальнага артыкулу за «зьнявагу дзяржаўнай сымболікі» (арт. 370). Артыкул прадугледжвае пакараньні ад штрафу, арышту ці грамадзкіх работаў да абмежаваньня волі на год
🇷🇺 Міністэрства фінансаў Расеі прапануе абмежаваць дзяржаўныя крэдыты для Беларусі, Армэніі, Вэнэсуэлы і Кубы, — РБК

Міністэрства падрыхтавала правілы, якімі, у выпадку зацьвярджэньня, будзе кіравацца Расея пры выдачы дзяржаўных крэдытаў іншым краінам, паведамляе агенцтва РБК.

Паводле РБК, калі правілы наданьня дзяржаўных крэдытаў будуць зацьверджаныя ў тым выглядзе, што прапануе расейскае Міністэрства фінансаў, некалькі традыцыйных даўжнікоў Расеі, у тым ліку Беларусь, больш ня змогуць пазычаць у яе грошы паводле агульных правілаў
Сьвятлану Алексіевіч таксама выклікалі ў Сьледчы камітэт як сьведку ў справе супраць Каардынацыйнай рады. Яна мусіць зьявіцца да сьледчых у сераду а 14.00.

Сьвятлана Алексіевіч уваходзіць у лік сям'і чальцоў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады. Марыя Калесьнікава казала, што праз стан здароўя Алексіевіч ня можа ўдзельнічаць непасрэдна ў працы прэзыдыюму, але знаходзіцца на пастаяннай сувязі. Тое ж тычыцца і Сьвятланы Ціханоўскай, за зносіны зь якой адказвае Вольга Кавалькова.

Раней у гэтай справе дапытвалі іншых чальцоў Рады — Максіма Знака і Сяргея Дылеўскага, цяпер дапытваюць Лілію Ўласаву, заўтра маюць дапытаць Паўла Латушку. Сябры прэзыдыюму Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі цяпер затрыманыя, дакладных зьвестак пра іхнае месцазнаходжаньне і абвінавачаньні няма
«Людзі ў цывільным» адганяюць грамадзянаў ад стыхійнага мэмарыялу забітаму дэманстранту ля станцыі мэтро «Пушкінская» ў Менску, піша канал #МотолькоПомоги. Дакумэнты паказаць адмаўляюцца, здымаюць грамадзянаў на відэа, кажуць пра «несанкцыянаваную акцыю»
У чым прычыны жорсткасьці супрацоўнікаў АМАПу да затрыманых? Тлумачыць псыхоляг Раман Кручкоў, які прафэсійна працуе з агрэсарамі ў карэкцыйных групах

Сьцісла:
— Людзі ва ўмовах вакуўму маральных межаў, адсутнасьці заканадаўчай рэакцыі, грамадзкага кантролю могуць ісьці далей і далей, і такія дзеяньні могуць прыводзіць да сумных і трагічных наступстваў.
— Практыка сьведчыць, што людзі, якія ўжываюць празьмерны гвалт або жорстка абыходзяцца са сваімі блізкімі, разумеюць, што яны робяць. У пераважнай большасьці яны псыхічна здаровыя.
— Калі чалавек выходзіць «зараджаным» на выкананьне загаду, то трэба ўсьведамляць, што ён разумее, што робіць, і абсалютна дакладна ня варта ўзаемадзейнічаць зь ім, дакранацца рукамі. І гэта пытаньне не «правакаваньня», а бясьпекі
Ціск на Алексіевіч можа дорага абысьціся Лукашэнку — думка аглядальніка Свабоды Сяргея Навумчыка

Некаторыя апошнія крокі паліттэхнолягаў Аляксандра Лукашэнкі, якія мелі на мэце падвысіць ягоны рэйтынг, прывялі да супрацьлеглага — так, выхад зь верталёту з «калашнікавым» без ражка з патронамі выклікаў пачуцьці няёмкасьці ў ягоных маскоўскіх прыхільнікаў і трывогу — у заходніх палітыкаў.

І сёньняшняя навіна можа быць гэткім жа моцным ударам па іміджы Лукашэнкі на міжнародным узроўні, як і факты катаваньняў людзей на Акрэсьціна. Сьледчы камітэт выклікаў Сьвятлану Алексіевіч у якасьці сьведкі ў крымінальнай справе, заведзенай па факце стварэньня Каардынацыйнай рады, у склад якой пісьменьніца ўваходзіць.

Няма сумневу, што гэта будзе ўспрынята сусьветнай інтэлектуальнай элітай як палітычны ціск на нобэлеўскую ляўрэатку, прычым менавіта з боку дзейнага кіраўніка Беларусі.

Калі чальцы Каардынацыйнай рады імкнуліся б нанесьці Лукашэнку іміджавыя страты, ня здолелі б прыдумаць нічога больш эфэктнага, чым гэта сёньня зрабіў Сьледчы камітэт, мяркуе аглядальнік Свабоды Сяргей Навумчык
Клініка Charite: Навальны быў атручаны

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны стаў ахвярай узьдзеяньня таксычнага рэчыва з групы інгібітараў холінэстэразы. Пра гэта заявіла ў панядзелак бэрлінская клініка Charite, дзе Навальны праходзіць лячэньне.

У паведамленьні пад загалоўкам «Клінічныя дадзеныя паказваюць на атручэньне Аляксея Навальнага», апублікаваным на сайце клінікі, гаворыцца, што «клінічныя дадзеныя паказваюць на інтаксыкацыю рэчывам з групы актыўных рэчываў, якія зьяўляюцца інгібітарамі холінэстэразы». Пэўнае рэчыва яшчэ невядомае. У паведамленьні падкрэсьліваецца, што наяўнасьць інгібітару холінэстэразы ў арганізьме была даказаная некалькі разоў у незалежных лябараторыях.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, плошча Незалежнасьці. Пачаліся затрыманьні людзей, што туды прыйшлі

Відэа: канал Антона Матолькі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, плошча Незалежнасьці. Людзей становіцца болей
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Відавочцы паведамляюць, што гэты чалавек ішоў са сьцягам, але яго спынілі людзі ў форме і не далі прайсьці. Бачна, што яго здымаюць на камэру.

Відэа Беларусь головного мозга
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Сёньня на ст. м. «Пушкінская» пачалі таксама зьбірацца людзі. Пасьля гэтага зьявіліся міліцыянты і ў мэгафон пачалі папярэджваць людзей пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Быццам гэтыя людзі парушаюць закон.
А гэтулькі людзей ужо сабралася на плошчы Незалежнасьці ў Менску.