Радыё Свабода — Беларусь
19.1K subscribers
47.5K photos
7.45K videos
2 files
36.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Каля 11-й гадзіны калёна прыйшла да МЗКЦ. З тэрыторыі заводу ў гэты час вылецеў белы верталёт
Віцябляне патрабуюць сустрэчы са старшынём аблвыканкаму

Раніцай 17 жніўня каля сотні чалавек сабраліся перад будынкам аблвыканкаму ў Віцебску. Гараджане чакалі старшыню аблвыканкаму Мікалая Шарстнёва.
Да людзей выйшаў кіраўнік спраў віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Сысоеў і паведаміў, што пэтыцыі і заявы, пададзеныя ў канцы мінулага тыдня, разглядаюцца. Сустрэцца з «губэрнатарам» Аляксандар Сысоеў прапанаваў у працоўным парадку – дэлегацыяй з 15 чалавек. Больш прадстаўнік улады з гараджанамі размаўляць ня стаў.
Віцябляне склалі чарговы зварот на імя старшыні віцебскага аблвыканкаму Мікалая Шарстнёва. Асноўныя патрабаваньні – прызнаць вынікі выбараў на ўчастках Віцебскай вобласьці несапраўднымі, прыцягнуць да адказнасьці службовыя асобы, якія спрычыніліся да фальсыфікацый вынікаў выбараў, спыніць гвалт сілавых структур у дачыненьні да ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, а прадстаўнікоў сілавых структур, па чыёй віне пацярпелі мірныя грамадзяне, прыцягнуць да адказнасьці, вызваліць усіх затрыманых [...]
Радыё Свабода — Беларусь
Photo
[...] Таксама гараджане патрабуюць сустрэчы з кіраўніком аблвыканкаму сёньня а 18-й гадзіне перад галоўным уваходам у будынак выканкаму, на якой будуць агучаныя тэрміны выкананьня пералічаных патрабаваньняў.
Марыя Калесьнікава выступіла каля МЗКЦ

Прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі выступіла перад дэманстрантамі каля МЗКЦ. «26 гадоў улада прыніжае ўсіх нас. Дзякуй вам за салідарнасьць, за тое, што вы сюды сёньня прыйшлі». Людзі сустрэлі яе воклічамі «Малайчына». Яна сказала, што «мы будзем дабівацца адстаўкі былога прэзыдэнта» і кожны дзень «дзяўбці, дзяўбці, дзяўбці». Людзі падхапілі гэты лёзунг. Прахадная МЗКЦ дагэтуль зачыненая
Тым часам на будаўніцтве комплексу «Минск Мир». Фота чытача
Радыё Свабода — Беларусь
Марыя Калесьнікава выступіла каля МЗКЦ Прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі выступіла перад дэманстрантамі каля МЗКЦ. «26 гадоў улада прыніжае ўсіх нас. Дзякуй вам за салідарнасьць, за тое, што вы сюды сёньня прыйшлі». Людзі сустрэлі яе воклічамі «Малайчына».…
Калесьнікава заклікала людзей абʼядноўвацца, вылучаць сваіх прадстаўнікоў у раду па аднаўленьні дэмакратычнай Беларусі, каб разам дамагацца адстаўкі Лукашэнкі і вызваленьня палітычных вязьняў.

«Толькі адстаўка былога прэзыдэнта супакоіць людзей», — сказала яна.

Працаўнікі МТЗ ужо прыйшлі да прахадной МЗКЦ, трымаюць свой плякат
🔴 Выглядае на тое, што ў Менску адключылі хатні інтэрнэт.
Мабільны яшчэ працуе
Forwarded from NEXTA Live
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тем временем у МЗКТ скандируют "Лукашенко в автозак"
Радыё Свабода — Беларусь
Тем временем у МЗКТ скандируют "Лукашенко в автозак"
Лукашэнка выступіў на Менскім заводзе колавых цягачоў перад працоўнымі. Яго словы цытуе Tut.by:
«Вы кажаце пра несправядлівыя выбары і хочаце правесьці справядлівыя?»
«Так!»
«Адказваю вам на гэтае пытаньне. Мы правялі выбары. Пакуль вы мяне не забʼяце, іншых выбараў ня будзе» .
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Рабочыя МЗКЦ – Лукашэнку: «Сыходзь! Сыходзь!»

Лукашэнка – рабочым: «Адказваю вам на гэтае пытаньне: можаце яшчэ пакрычаць»
Сытуацыя на прадпрыемствах выходзіць з-пад кантролю Лукашэнкі. Меркаваньне аглядальніка Свабоды Сяргея Навумчыка

Лукашэнка ўсё ж зьявіўся на менскім заводзе колавых цягачоў. Трэба прызнаць, што гэта сьмелы крок, меркавалася, што пасьля публічнага прызнаньня дырэктарам заводу паразы Лукашэнкі на новых выбараў ня будзе.
Безумоўна, наведваньне МЗКТ, як і мітынг падтрымкі ў нядзелю, разьлічаны на тэлевізійную карцінку. Але ўчора тэлевізар не спрацаваў: сёньня спыніліся руднікі ў Салігорску, пра страйк з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі заявілі некалькі буйных прадпрыемстваў Менску.
Але галоўнае, што стыхійны пратэст пачаў афармляцца арганізацыйна: на заводах утвараюцца страйкамы. І гэта выводзіць страйк на зусім іншы ўзровень, пры якім улада страчвае кантроль над сытуацыяй на прадпрыемствах, — лічыць палітычны аглядальнік Свабоды Сяргей Навумчык.
Forwarded from Наша Ніва
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нягледзячы на тое што Лукашэнка выступаў перад невялікай групай рабочых МЗКЦ, яму змаглі выказаць ўсё, што думаюць.

"Брахня! Ухадзі!"

Відэа даслалі чытачы @nashaniva
Чытачы Свабоды зь Менску, Берасьця, Віцебску, Ліды, Нясьвіжу і іншых гарадоў Беларусі паведамляюць, што ў іх на кароткі час цалкам зьнікала інтэрнэт-сувязь.
Рабочыя сышлі ад МЗКЦ. Калёна рухаецца ў цэнтар.
З заводу колавых цягачоў да пратэстоўцаў ніхто ня выйшаў. Нягледзячы на тое, што з заводу вылецеў верталёт, некаторыя кажуць, што Лукашэнка ўсё яшчэ на МЗКЦ.
Што Лукашэнка казаў пра катаваньні на Акрэсьціна: «Атрымалі тыя, хто там жа кідаўся на мянтоў»

Падчас візыту на МЗКЦ у Менску Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ў ізалятары на Акрэсьціна застаецца ад 2000 да 2500 затрыманых.
Ён таксама пракамэнтаваў катаваньні затрыманых сілавікамі.
«На Акрэсьціна, не папулярна, але скажу, атрымалі тыя, хто там жа, на Акрэсьціна кідаўся на мянтоў. Вы ведаеце хто?».
У гэты момант яго пачалі асьвістваць і крычаць «Сыходзь!». Ён падзякаваў і неўзабаве пакінуў тэрыторыю заводу.