Радыё Свабода — Беларусь
17.2K subscribers
50.3K photos
7.66K videos
2 files
39.7K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Беларускія памежнікі расказалі пра голага парушальніка, празь якога на 2 гадзіны закрывалі памежны пераход

Інцыдэнт адбыўся каля 17:40 панядзелка ў пункце пропуску Берасьце — Тарэспаль. Мужчына спрабаваў перасячы дзяржаўную мяжу Беларусі з боку Польшчы без адзеньня і дакумэнтаў.

Цяпер стала вядома, што яму пагражае і дзе ён.

https://smarturl.click/LYQxA
«Брытанцы нас бачаць у крывым люстэрку». Чаму сарвалася публікацыя «Гары Потэра» па-беларуску

«Не, я ня буду змагацца, бо тут ужо пастаўлена кропка. Мы не знайшлі ўзаемапаразуменьня з праваўладальнікамі. Яны не хочуць зьвязвацца ні з чым беларускім, пакуль Рэспубліка Беларусь пад санкцыямі». Выдавец Янушкевіч тлумачыць прычыны праблемы з выданьнем кніг.

https://smarturl.click/71zBR
🔎 Увага, пошук!

Шукаем беларусаў, якія даўно і стала жывуць у Францыі 🇫🇷 Хочам пагаварыць пра атмасферу перад другім тураў выбараў, на якіх могуць перамагчы нацыяналісты. Ананімнасьць гарантуем.

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Навукоўцы ініцыявалі стварэньне грамадзкага Інстытуту беларускае мовы і патлумачылі, чаму ён патрэбны

28-29 чэрвеня ў Беластоку прайшла міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады».

Канфэрэнцыя сабрала мовазнаўцаў, выкладчыкаў і папулярызатараў беларускае мовы.

https://smarturl.click/3kWJX

Фота Радыё Рацыя
У Полацку зьявіўся мурал з князем Усяславам Чарадзеем

Праект стаўся працягам супрацы Urban Myths (Signal project) з кампаніяй Betera. Аўтарам эскізу выступіла студэнтка 5-га курсу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (катэдра жывапісу) Аляксандра Прыма. Гістарычныя кансультацыі — рэканструктарскай супольнасьці «Полацкі зьвяз». На фасад выяву перанесьлі ўсяго за 5 дзён майстры Яўген Сасюра (Mutus) і Сяргей Рысакоў:

https://smarturl.click/M1V7R
Урад апублікаваў сьпіс відаў дзейнасьці, якімі змогуць займацца беларускія ІП і самазанятыя

Індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць займацца 127 відамі дзейнасьці, вынікае з пастановы ўраду. Рэгістрацыя ІП па відах дзейнасьці, якіх няма ў сьпісе, будзе спыненая з 1 кастрычніка. Абноўлены сьпіс відаў дзейнасьці, дазволеных для самазанятых, утрымлівае 87 пазыцыяў. Падрабязьней:

https://smarturl.click/RAX8m
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Натальля Радзіна: «Яны казалі: мы зробім усё, каб у цябе не было дзяцей»

У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — галоўная рэдактарка сайту «Хартыя» Натальля Радзіна. Яна расказвае пра катаваньні ў турме КДБ у 2011 годзе, разважае пра журналістыку 1990-х, тлумачыць, чаму яна ня хоча браць інтэрвію ў Лукашэнкі, і заклікае тых людзей, якія доўга працавалі на рэжым, пакаяцца і ня лезьці ў лідэры.

🎥 ВІДЭА цалкам:
https://www.youtube.com/watch?v=YX2WCbgy0BM
Праваабаронца «Вясны» Судаленка заклікаў прэзыдэнта Францыі да дыялёгу зь беларускім рэжымам у пытаньні вызваленьня Алеся Бяляцкага

Леанід Судаленка зьвярнуўся зь лістом да Эманюэля Макрона, у якім нагадаў пра лёс Алеся Бяляцкага і пра яшчэ амаль 1500 беларускіх палітвязьняў. Судаленка параўнаў іх лёсы зь лёсамі пяці ўкраінцаў, якіх удалося вызваліць зь беларускіх турмаў: на думку праваабаронцы, гэта было зроблена дзякуючы перамовам прэзыдэнта Ўкраіны Зяленскага. Судаленка заклікаў прэзыдэнта Францыі ўзяць прыклад зь яго.

«Заклікаю Вас выкарыстаць свой палітычны аўтарытэт на міжнароднай арэне, уступіўшы ў дыялёг зь недэмакратычным урадам Беларусі ў пытаньні вызваленьня з турмы праваабаронцы і нобэлеўскага ляўрэата прэміі міру Алеся Бяляцкага», — напісаў Судаленка ў звароце да Макрона:

https://smarturl.click/DavLv
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусь далучаецца да «кітайскага сьвету»

Ці дапаможа Менску сяброўства ў ШАС абыходзіць санкцыі? Ці мяняе Лукашэнка «старэйшага брата»? Як ставіцца Кітай да пагрозы блякаваньня транзыту празь Беларусь? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня Роза Турарбекава:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/MRcYKnGlgbw
Лукашэнка загаварыў пра магчымае вызваленьне некаторых палітвязьняў

Шэраг асуджаных праціўнікаў беларускіх уладаў найбліжэйшым часам могуць выйсьці на волю, цытуе Лукашэнку ТАСС.

«Не зьдзіўляйцеся, калі празь некалькі дзён на волю выйдуць вельмі цяжкахворыя, як пішуць, нашы, якія не пасьпелі зьбегчы і знаходзяцца ў месцах не такіх аддаленых, якія ламалі і разбуралі краіну ў 2020 годзе. Але гэта сапраўды цяжкахворыя. У асноўным з ракавымі захворваньнямі», — заявіў Лукашэнка:

https://smarturl.click/dpo73
Галоўнае за 2 ліпеня

🗣 Лукашэнка загаварыў пра магчымае вызваленьне некаторых беларускіх палітвязьняў, у асноўным цяжкахворых

🚗 Эўразьвяз увёў новыя абмежаваньні на экспарт у Беларусь аўтамабіляў і матацыклаў

🇵🇱 Польшча спрасьціла для беларусаў парадак выдачы праязнога дакумэнту іншаземца

✍🏻 Урад апублікаваў сьпіс відаў дзейнасьці, якімі змогуць займацца беларускія ІП і самазанятыя

🎨У Полацку зьявіўся мурал з князем Усяславам Чарадзеем

🧑🏻‍🎨 «За гэта бяруцца тыя, каму няма чаго губляць». Як і чаму ў Менску зьяўляюцца муралы на «патрыятычныя» тэмы

📚«Брытанцы нас бачаць у крывым люстэрку». Чаму сарвалася публікацыя «Гары Потэра» па-беларуску

🙍🏻‍♀️Што прынясе Беларусі сяброўства ў ШАС? Тлумачыць Роза Турарбекава
За пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 50 тэмпэратурных рэкордаў, у тым ліку 1917 году

1 ліпеня паветра прагрэлася да 35,3 градуса вышэй за нуль у Жыткавічах (паўтораны рэкорд дня, зарэгістраваны ў 2019 годзе) і Кастрычніцкім (рэкорд перавышаны на 0,7 градуса). У Васілевічах перапісаны максымум, які трымаўся з 1917 году (33,7 градуса супраць 32), у Лельчыцах — рэкорд 37-гадовай даўніны (34,6 супраць 31,4), у Лынтупах — 32-гадовай (31 супраць 28,9).

Агулам учора тэмпэратурныя максымумы перавышаныя на 15 мэтэастанцыях, у тым ліку ў Магілёве (34,6 градуса супраць 34,5 у 2019 годзе) і Віцебску (33,1 супраць 32,5 тады ж):

https://smarturl.click/l57z5
«Просьба Пуціна». Лукашэнка расказаў пра абмен «дывэрсанта», якога абвінавачвалі ў падрыве самалёта ў Мачулішчах

Паводле Лукашэнкі, украінца Мікалая Швяца, якога затрымалі ў сакавіку 2023 году ў справе аб падрыве расейскага самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах, абмянялі на мітрапаліта Тульчынскага і Брацлаўскага УПЦ Маскоўскага патрыярхату Іянафана, асуджанага ва Ўкраіне ў жніўні 2023 году за апраўданьне расейскай агрэсіі на 5 гадоў зьняволеньня.

«Гэта была просьба прэзыдэнта Расеі: калі ёсьць магчымасьць, дапамагчы вызваліць вядомага сьвятара Іянафана. Украінцы да нас з гэтай просьбай зьвярнуліся. Я Пуціну кажу: „Што будзем рабіць? Ваша рашэньне?“ Таму мы гэтага чалавека аддалі ва Ўкраіну, яны нам аддалі сьвятара», — распавёў Лукшэнка:

https://smarturl.click/aJ64X
80 гадоў таму Менск быў вызвалены ад нацысцкай акупацыі

3 ліпеня 1944 году ў Менск увайшла Чырвоная Армія. З гэтым скончылася нацысцкая акупацыя беларускай сталіцы. Улады цяперашняй Беларусі адзначаюць гэтую падзею як афіцыйнае сьвята Дзень Незалежнасьці.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/5OE9p
«Дні і месяцы, калі я проста была адна». Блогерка Ася Паплаўская расказала, як рыхтавалася стаць манашкай і чаму ня стала

«Быў унутраны дыскамфорт ад таго, што я не магла падтрымліваць сваіх. У мяне былі абмежаваньні на карыстаньне сацыяльнымі сеткамі, я не магла прачытаць нейкі камэнтар, нешта напісаць. Усе абмяркоўвалі навіны, я сазвоньвалася зь сябрамі». Блогерка Ася Паплаўская расказала пра жыцьцё ў манастыры ў адзіноце і офлайне.

https://smarturl.click/4kveX
Загінула 4-гадовая дзяўчынка з Камянецкага раёну, якую шукалі два дні

Пошукава-ратавальны атрад «Анёл» паведаміў пра завяршэньне пошукавай апэрацыі. 4-гадовую дзяўчынку Маю Любімцаву шукалі з 1 ліпеня пасьля таго, як каля 16:30 яна пайшла з дому ў невядомым кірунку.

Дзіця не размаўляла, пра што папярэджвалі людзей перад магчымай сустрэчай і спробамі кантакту.

Раніцай 3 ліпеня ад спэцыялістаў атраду стала вядома, што дзяўчынка загінула. Старонка «Виртуальный Брест» паведаміла, што дзяўчынку знайшлі ў тым самым аграгарадку Пелішча ў вадаёме.
3 ліпеня афіцыйна сьвяткуецца Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Сьвята прымеркаванае да дня вызваленьня Менску ад нацыстаў 3 ліпеня 1944 году, адзначаць яго пачалі пасьля праведзенага з шматлікімі парушэньнямі рэфэрэндуму 1996 году.

Расказваем, што прыхоўвае прапаганда пра вызваленьне Менску ў 1944 годзе.