Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
У Польшчы расказалі, як судзьдзя Шмыт уехаў у Беларусь і што ён бываў там раней

Як паведаміў каардынатар спэцслужбаў і новы кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк, упершыню Шмыт прыехаў у Беларусь у якасьці турыста ў чэрвені 2023 году.

https://smarturl.click/dpWQl
Дзеці з «ДНР» і «ЛНР» будуць «праходзіць рэабілітацыю ў Магілёве»

Яны прыбылі ў суправаджэньні «дарадцы кіраўніка ў правах дзіцяці» так званай Данецкай Народнай Рэспублікі Элеаноры Федарэнкі.

Кіеў кваліфікуе падобную практыку як незаконнае перамяшчэньне.

https://smarturl.click/l50jq
Ад паводкі на поўдні Бразыліі загінулі ўжо прынамсі 126 чалавек. Дажджы аднавіліся

У некаторых месцах апошнім часам вада пайшла на спад, але многія вуліцы да гэтага часу застаюцца затопленымі. У рэгіянальнай сталіцы, горадзе Порту-Алегры з насельніцтвам у 1,4 млн чалавек, бутыляваная вада стала ўжо рэдкасьцю, нягледзячы на бесьперапынныя намаганьні забесьпячваць прытулкі, шпіталі, жылыя дамы і гатэлі.

https://smarturl.click/Ee4n5
70 гадоў таму Беларускую ССР прынялі ў UNESCO

UNESCO — Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры. Яе заснавалі ў лістападзе 1946 году. Праз восем гадоў, 12 траўня 1954 году да яе далучылася Беларуская ССР.

Больш важных гістарычных падзей, якія адбыліся 12 траўня, у нашым матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e5vqX
Швайцарыя перамагла на «Эўравізіі 2024»

24-гадовы швайцарскі рэпэр Nemo перамог у конкурсе з песьняй «The Code» пра шлях самога сьпевака да самаспазнаньня як небінарнай асобы. Конкурс азмрочылі антыізраільскія пратэсты, а аднаго з удзельнікаў выключылі перад фіналам.

Беларусь трэці год запар ня ўдзельнічала.

https://smarturl.click/71a4X
Як змагацца з дрэнным пахам ног? Парады лекараў

Дрэнны пах ад ног і абутку шмат каму ўскладняе жыцьцё. На думку экспэртаў, у гэтым, хутчэй за ўсё, вінаватая сумесь бактэрый і поту. Шмат хто з нас ня ведае, як з гэтым змагацца. Тым часам нават невялікія зьмены могуць дапамагчы пазбавіцца ад такіх праблем.

https://smarturl.click/0e0kL
Ці пазнаеце рыфму? Тэст

Тэст на падсьвядомую моўную памяць. Праверце, ці ў вашай галаве гучаць вершы, якія калісьці завучвалі ў школе або чулі іх, пакладзеныя на музыку, — выберыце правільную рыфму. Гуглем не карыстацца!

https://smarturl.click/67zGg
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Белгарадзе абрынуўся пад’езд жылога дому, мясцовыя ўлады абвінавацілі Ўкраіну ў абстрэле

На гэты момант вядома аб 4 загінулых і 16 пацярпелых. Некалькі жыхароў у цяжкім стане. Пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ каля 20 чалавек.

https://smarturl.click/VDnqZ

Відэа губэрнатара Белгарадзкай вобласьці Расеі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Літве галасуюць на выбарах прэзыдэнта і рэфэрэндуме аб папраўках у закон аб грамадзянстве

Прамежкавая яўка большая за выбары пяцігадовай даўніны. На пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць 8 кандыдатаў.

https://smarturl.click/opv0n
Беларусы Беластоку падтрымалі землякоў на паўмаратоне

У Беластоку 12 траўня праходзіць паўмаратон, у якім бяруць удзел звыш 6 тысяч бегуноў, у тым ліку беларусы. Яны прадстаўляюць ня толькі Беласток, але і іншыя гарады. Прадстаўнікі мясцовай беларускай грамады прыйшлі на спартовую падзею з нацыянальнай сымболікай, каб падтрымаць бегуноў.

Фота і відэа чытачоў Свабоды
Ад 15 да 17% беларускіх сем’яў маюць цяжкасьці з нараджэньнем дзяцей

Доля прычынаў, якая абцяжарвае нараджэньне дзіцяці, прыкладна аднолькавая з боку жанчыны і з боку мужчыны. Кожнае чацьвертае дзіця ў Беларусі выхоўваецца ў шматдзетных сем'ях.

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны гавораць пра станоўчую дынаміку, пры гэтым Міінстэрства юстыцыі нядаўна назвала адзін з найбольш нізкіх паказьнікаў нараджальнасьці.

https://smarturl.click/W3j2A
Памёр чалавек, якому ўпершыню пасьпяхова перасадзілі сьвіную нырку

Першы чалавек, якому ўпершыню ў сьвеце пасьпяхова перасадзілі генэтычна мадыфікаваную сьвіную нырку, памёр праз два месяцы пасьля апэрацыі. Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на шпіталь у амэрыканскім штаце Масачусэтс, дзе адбылася апэрацыя.

62-гадовы Рычард Слэймэн пакутаваў на цяжкую форму хваробы нырак і перад апэрацыяй быў у крытычным стане. Паводле прадстаўнікоў шпіталю ў Масачусэтсе, няма сьведчаньняў, што ягоная сьмерць была вынікам трансплянтацыі. https://smarturl.click/0e0l5
На Харкаўшчыне эвакуавалі больш за 4 тысячы чалавек, — прадстаўнік украінскай адміністрацыі

З населеных пунктаў Харкаўскай вобласьці, дзе актывізаваліся баявыя дзеяньні, ужо эвакуавалі больш за 4 тысячы чалавек, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінегубаў.

Міністэрства абароны Расеі ў сваёй зводцы за 11 траўня заявіла пра «вызваленьне» пяці населеных пунктаў на Харкаўшчыне. Гэта Барысаўка, Агурцова, Плеценеўка, Пыльная і Стрэлеч’я. Украінцы не прызнаюць, што расейцы акупавалі гэтыя пункты. https://smarturl.click/w9Qo4
Санкцыі сарвалі тэрміны будаўніцтва 5-зоркавага гатэля ў цэнтры Менску, — BelPol

Аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol паведаміла 12 траўня ў сваім тэлеграм-канале пра зрыў тэрмінаў будаўніцтва ў цэнтры Менску 5-зоркавага гатэля, прычынамі называюцца заходнія санкцыі.

Адзначаецца, што нясвоечасовую рэалізацыю праекту інвэстар тлумачыць дзьвюма прычынамі: нэгатыўным уплывам санкцый «недружалюбных дзяржаў» у частцы абмежаваньня або забароны на ўвоз у Беларусь патрэбных матэрыялаў і абсталяваньня, а таксама неабходнасьцю «рэструктураваць фінансаваньне і ўсе разьлікі па праекце з даляраў на эўра». https://smarturl.click/JDRJg