Радыё Свабода — Беларусь
18.8K subscribers
47.8K photos
7.46K videos
2 files
37.2K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
The Insider: сям’я супрацоўнікаў ГРУ арганізоўвала выбухі і атручваньні ў Эўропе

Каардынатарам сэрыі выбухаў і атручваньняў у Эўропе, арганізаваных расейскай вайсковай выведкай, была сямейная пара шпіёнаў-нелегалаў. Пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні The Insider. Мікалай і Алена Шапашнікавы жылі ў Чэхіі пад выглядам палітычных эмігрантаў.

Паводле дадзеных The Insider, Шапашнікавы зьбіралі для выведнікаў інфармацыю, а таксама дапамагалі ў арганізацыі выбухаў на складах боепрыпасаў у Чэхіі і Баўгарыі. Акрамя таго, расьсьледавальнікі лічаць, што пара датычная да атручваньня баўгарскага гандляра зброяй Емяльяна Гебрэва.

https://smarturl.click/yqoyL
У Польшчы асудзілі двух беларусаў за «шпіянаж на карысьць беларускай вайсковай выведкі»

Акруговы суд у Познані 29 красавіка вынес прысуд па справе двух беларускіх грамадзян, якіх абвінавачвалі ў шпіёнскай дзейнасьці. Андрэя Р. асудзілі на 3 гады зьняволеньня, а Дзьмітрыя Н. апраўдалі, паведамляе WNP.pl

Андрэя Р. і Дзьмітрыя Н. абвінавацілі ў тым, што ў пэрыяд з 6 сакавіка па 4 красавіка 2022 году ў Познані, дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена, бралі ўдзел у дзейнасьці зьнешняй выведкі Галоўнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, накіраванай супраць Рэспублікі Польшча.

https://smarturl.click/RA5Zp
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сьвятлана Ціханоўская пачала візыт у Осла і сустрэлася са сьпікерам нарвэскага парлямэнту

Ціханоўская заклікала дэпутатаў правесьці кампанію за вызваленьне Алеся Бяляцкага. Таксама яна заклікала паспрыяць беларускай дыяспары ў Нарвэгіі ў пытаньнях легалізацыі і атрыманьня дакумэнтаў. Ціханоўская расказала дэпутатам аб працы над новым беларускім пашпартам.

https://smarturl.click/opb1O
Сахашчык пракамэнтаваў ліст аб пагрозе «акту агрэсіі»

Паводле яго, «гаворка ішла пра прафіляктычнае прававое інфармаваньне, абарону жыцьцяў беларусаў і прадухіленьне ваеннай эскаляцыі, якая выключна ў інтарэсах Расеі».

https://smarturl.click/l5Lyg
Польшча з пачатку красавіка спыніла больш за 5 тысяч спроб пранікненьня мігрантаў зь Беларусі

За 28 дзён красавіка суседнія краіны ЭЗ перадухілілі 5893 спробы парушэньня мяжы зь беларускай тэрыторыі — больш, чым за які-небудзь з папярэдніх месяцаў 2024 года і кожны месяц 2023-га.

📊 На Польшчу прыпала 5097 выпадкаў (86,5%), Латвію — 749 (12,7%), Літву — 47 (0,8%).

https://smarturl.click/mp1jO
Ва Ўкраіне арыштавалі копіі кантрактаў аб пастаўках нафтапрадуктаў ва Ўкраіну зь Беларусі і Расеі

Арыштаваныя дакумэнты знаходзіліся ў Спэцыялізаванай лябараторыі ў пытаньнях экспэртызы і дасьледаваньняў Дзяржаўнай мытнай службы Ўкраіны. Паліва зь Беларусі і Расеі ва Ўкраіну падчас вайны пастаўлялі праз кампанію Wexler Group.

Што вядома пра схему?

https://smarturl.click/VDBOR
Справу «аналітыкаў Ціханоўскай» накіравалі ў суд

Генэральная пракуратура Беларусі паведаміла, што накіравала ў Вярхоўны суд для вызначэньня падсуднасьці крымінальную справу ў дачыненьні да групы асоб, якіх улады назвалі «ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармаваньня аналітыкаў Сьвятланы Ціханоўскай».

У сьпісе беларускія палітолягі, журналісты, аналітыкі, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, у тым ліку тыя, якія ня маюць адносін да Сьвятланы Ціханоўскай.

https://smarturl.click/JDgOv
Нарвэгія зрабіла першы ўнёсак у Міжнародны фонд падтрымкі беларускіх палітвязьняў

Падтрымка будзе ўключаць у сябе ў тым ліку мэдычную дапамогу і рэабілітацыю, матэрыяльную і псыхалягічную дапамогу вызваленым палітвязьням і асобам, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі.

Прэм’ер-міністар Нарвэгіі Юнас Стэрэ падчас сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай сказаў, што Нарвэгія ўносіць 10 мільёнаў нарвэскіх крон (850 тысяч эўра).

https://smarturl.click/B68Og
«Прашу прабачэньня, гатовы зьмяняцца ў лепшы бок». Як беларусы пісалі ў КДБ даносы на саміх сябе

✍️ «Я гатовы зьмяняцца ў лепшы бок і працаваць на дабрабыт краіны. Спадзяюся на вашу дапамогу. Да пабачэньня».

✍️ «Пацьвярджаю, што зьяўляюся прыхільнікам дзейнай улады, удзельнічаў у мітынгах у падтрымку Лукашэнкі (фота далучанае)».

✍️ «Я шчыра ўсьведамляю, што зрабіла памылку, калі зьбірала подпісы за Бабарыку».

Што беларусы пісалі ў КДБ на саміх сябе?

https://smarturl.click/EeMOz
Новыя стаўкі па крэдытах, улік аўтамабіляў, выбары ў Каардынацыйную раду, баўгарскія візы

У Беларусі з новага месяца будуць новыя стаўкі па крэдытах, амбасада новай краіны Шэнгенскай зоны пачне выдаваць візы, вырастуць надбаўкі і дапамога на дзяцей.

Што яшчэ зьменіцца ў Беларусі з 1 траўня?

https://smarturl.click/67n3E
Эканамічны тупік. Ці ёсьць падставы хваліцца вынікамі 30-гадовага кіраваньня?

Адной з важных тэмаў выступу Аляксандра Лукашэнкі на VII Усебеларускім народным сходзе было падвядзеньне вынікаў ягонага 30-гадовага кіраваньня.

Лукашэнка сьцьвярджае, што вынікі выбітныя, усе паказьнікі шматкроць вырасьлі, Беларусь крочыць ад перамогі да перамогі і амаль ніякіх па-сапраўднаму сур’ёзных праблем у краіне не засталося.

Але ёсьць шмат падстаў, каб сумнявацца ў слушнасьці такіх высноў, піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/0eGaM
На Эдуарда Бабарыку завялі новую крымінальную справу ў калёніі

Адміністрацыя папраўчай калёніі № 2 у Бабруйску ініцыявала новую крымінальную справу супраць палітзьняволенага Эдуарда Бабарыкі — яго абвінавацілі ў «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» (арт. 411 КК).

Па гэтым артыкуле зьняволеных могуць асудзіць да пазбаўленьня волі тэрмінам да аднаго года, а за «асабліва небясьпечны рэцыдыў» — да 2 гадоў:

https://smarturl.click/67nRE
Лукашэнка заявіў, што хоча «пры сваім палітычным жыцьці» пачаць будаўніцтва другой АЭС і назваў пляцоўку

Аляксандар Лукашэнка ў часе наведваньня Касьцюковіцкага раёну падзяліўся «шалёнай» думкай аб будаўніцтве другой АЭС на ўсходзе ад Магілёву. Ён назваў сваё рашэньне аб стварэньні першай АЭС у Астраўцы «мудрым», і нагадаў, што ўзьвядзеньне станцыі адбылася ва ўмовах ціску Польшчы і Літвы аб спыненьні будаўніцтва:

https://smarturl.click/RA5JW
Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Жодзінская, магілёўская і горадзенская турмы

Свабода запускае пяты эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка прысьвечаная тром турмам Беларусі — у Горадні, Магілёве і Жодзіне, дзе ў надзвычай жорсткіх умовах трымаюць палітычных зьняволеных.

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=-9GgUAQSZWI
Пра падкаст + папярэднія часткі: https://smarturl.click/Xyp6Z
Кандыдата ў Каардынацыйную раду ад «Народнай Грамады» выключылі са сьпісу за данос на Мікалая Аўтуховіча

Партыя «Народная Грамада» атрымала інфармацыю, што адзін з актывістаў партыі Павал Бялюцін апынуўся фігурантам паведамленьня з базы зваротаў грамадзян у КДБ, які раней выклалі ў сеціва «Кібэрпартызаны». У сувязі з гэтым вырашылі прыпыніць яго сяброўства ў партыі і выключыць яго са сьпісу кандыдатаў у Каардынацыйную Раду III скліканьня.

Паведамленьне, за якое Бялюціна выключылі з партыі, было напісана 31 студзеня 2017 году. У ім гаворыцца, што ён «мае падставы меркаваць, што грамадзянін РБ Аўтуховіч Мікалай Мікалаевіч прадумвае і пачынае ажыцьцяўляць падрыхтоўку да спробы ўзброенага захопу ўлады ў нашай рэспубліцы»:

https://smarturl.click/gp51a
Як далучэньне да ЭЗ паспрыяла дабрабыту суседзяў Беларусі і абмежавала ўладу палітыкаў

1 траўня спаўняецца 20 гадоў ад часу калі 10 новых краінаў, у тым ліку суседзі Беларусі, далучыліся да Эўрапейскага зьвязу. Як можна параўнаць іх шлях са шляхам Беларусі за гэты час. Пра гэта расказвае Ондржэй Соўкуп, журналіст чэскага грамадзкага радыё і эканамічнага выданьня Hospodářské noviny:

ВІДЭА: https://youtu.be/Gdil6PPXgRc
Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» да 1 чэрвеня пачаў збор для дзяцей палітвязьняў

Грошы пойдуць на экскурсіі, падарожжы і дзіцячыя летнікі, адукацыйныя гурткі, спартовыя сэкцыі, амуніцыю для гульняў і матэрыялы для творчасьці для дзяцей беларускіх палітвязьняў. Агулам плянуюць сабраць 20 тысяч эўра.

«Штораз мы нагадваем грамадзкасьці, зь якімі выклікамі і цяжкасьцямі сутыкаюцца сем’і зь дзецьмі. У многіх семʼяў сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбы», — кажуць аўтары збору:

https://smarturl.click/l5LW5
Галоўнае за 30 красавіка

👨🏻‍⚖️ Справу «аналітыкаў Сьвятланы Ціханоўскай» накіравалі ў суд

🙍🏻‍♀️Ціханоўская ініцыявала Міжнародны фонд падтрымкі беларускіх палітвязьняў. Нарвэгія зрабіла першы ўнёсак

✍🏻 «Прашу прабачэньня, гатовы зьмяняцца ў лепшы бок». Як беларусы пісалі ў КДБ даносы на саміх сябе

💰Новыя стаўкі па крэдытах, улік аўтамабіляў, выбары ў Каардынацыйную раду, баўгарскія візы. Што зьменіцца ў Беларусі з 1 траўня

👮🏻‍♂️ Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 5: жодзінская, магілёўская і горадзенская турмы

🇺🇦 Паліва зь Беларусі і Расеі ва Ўкраіну падчас вайны праз кампанію Wexler Group. Што вядома пра схему

🇪🇺Як далучэньне да ЭЗ паспрыяла дабрабыту суседзяў Беларусі і абмежавала ўладу палітыкаў. Тлумачыць чэскі журналіст
Сьледчыя знайшлі былую палітзьняволеную за мяжой, каб паведаміць пра завядзеньне супраць яе новай справы

Былая палітзьняволеная Ганна Вішняк расказала Свабодзе, што ёй у мэсэнджар Viber (зарэгістраваны на замежны нумар, вядомы абмежаванай колькасьці людзей) напісала сьледчая Кастрычніцкага раённага аддзелу СК па Менску Вікторыя Любіч.

Яна паведаміла, што на Ганну ў Беларусі завялі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 КК, дадала, што ёй вядома, што Ганна знаходзіцца за мяжой, і спытала, калі тая мае намер вяртацца ў Беларусь, бо зь яе ўдзелам «неабходна правесьці шэраг сьледчых дзеяньняў»:

https://smarturl.click/Da2Rv
Беларусь апынулася ў канцы сусьветнага рэйтынгу сыстэм аховы здароўя

Беларусь заняла 88-е месца з 94 у найноўшым сусьветным рэйтынгу сыстэмаў аховы здароўя (Health Care Index) за 2024 год, апублікаваным міжнароднай базай дадзеных Numbeo, якая спэцыялізуецца на ацэнцы розных аспэктаў якасьці жыцьця ў краінах сьвету. Беларусь у ім аказалася адзінай краінай Эўропы з індэксам аховы здароўя менш за 50 балаў.

Сярод суседак Беларусі найніжэй у рэйтынгу Польшча — яна разьмясьцілася на 76 месцы, за ёй Украіна — на 75 месцы, Расея заняла 55 пазыцыю, Латвія — 52-ю, Літва — 16-ю:

https://smarturl.click/Xyp0Z