Радыё Свабода — Беларусь
18.8K subscribers
47.8K photos
7.46K videos
2 files
37.2K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
🔎 Увага, пошук!

Шукаем людзей, на якіх напісалі даносы і яны знайшлі сябе ў «базе КДБ», апублікаванай «Кібэрпартызанамі». Напішыце нам, гэта ананімна.

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Выданьні «DW Беларусь» і UDF.by прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі»

У «Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх фармаваньняў» дадалі выданьне «DW Беларусь». Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў. Таксама ў сьпісе апынулася і выданьне UDF.by, на якім публікуюцца навіны і аналітыка беларускай палітыкі, эканомікі і грамадзкай сфэры.

https://smarturl.click/0eG4m
Telegram заблякаваў чат-бот украінскай выведкі і іншых афіцыйных структур

Празь некалькі гадзін блякаваньня ботаў яны зноў пачалі працаваць. Але за гэты час праблемы выклікалі жвавае абмеркаваньне ва ўкраінскай супольнасьці.

https://smarturl.click/JDg8O
У «Валадарцы» не засталося вязьняў, СІЗА-1 перавялі ў Менскі раён

Самы стары сьледчы ізалятар Беларусі, які знаходзіўся ў цэнтры Менску, афіцыйна расфармавалі. Паводле інфармацыі dissident.by, сама меней 42 палітвязьні знаходзіліся якраз на «Валадарцы». Цяпер іх перавезьлі ў Менскі раён.

https://smarturl.click/dpX7Q
У Горадні зьбіраюць подпісы за вяртаньне мэмарыяльнай дошкі Касцюшку на сьцяну Новага замку

Драўляная мэмарыяльная шыльда, прысьвечаная побыту нацыянальнага героя Беларусі Тадэвуша Касьцюшкі ў Горадні, раней прапала са сьцяны Новага замку.

https://smarturl.click/1d9YY
«Хацела, каб беларусы адчулі сябе часткай нармальнай супольнасьці». Вялікая размова з баскетбалісткай Кацярынай Сныцінай

Пад канец спартовай кар’еры беларускай баскетбалісткі Кацярыны Сныцінай мы пагаварылі зь ёй пра тое, як усё пачыналася ў пяцігадовым узросьце, як яна ўцякала на трэніроўкі праз вакно, як спала ў разьдзявальні паміж заняткамі і як плянуе трымаць сябе ў форме «пасьля».

https://smarturl.click/VDB5x
Ва Ўкраіне заявілі аб «вэрбаваньні» Расеяй беларускіх студэнтаў для збору баявых дронаў. Што пра гэта вядома

У Цэнтры нацыянальнага супраціву Ўкраіны, які зьвязваюць з вайсковай выведкай і Сіламі спэцыяльных апэрацыяў Украіны, заявілі, што ў межах Міжнароднага моладзевага форуму ў Менску Расея «вэрбавала» беларускіх студэнтаў на распрацоўваньне і вытворчасьць дронаў для расейскага войска.

Размова пра форум «БПЛА-2024», што праходзіў на базе БДТУ з 23 па 26 красавіка.

https://smarturl.click/vwGnw
«Расея гасіць сыгналы GPS у раёне Балтыкі. Сытуацыя неспакойная»

Эстонія, Латвія і Літва выступілі з супольнай заявай. Перашкоды працы авіяцыі ў раёне Балтыйскага мора застаюцца вялікай праблемай, і краіны Балтыі заклікаюць не ігнараваць гэтую інфармацыю, а рабіць захады.

https://smarturl.click/B68En
Сілавікі правялі ператрус у пажылых бацькоў віцебскага журналіста, які зьехаў за мяжу

Ператрус парвялі ў бацькоў рэдактара выданьня «Витебский курьер news» Аляксандра Корнышава.

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, Аляксандар Корнышаў пакінуў Беларусь у 2020 годзе. Сьледчыя і міліцыянты прыйшлі ў дом да ягоных бацькоў пасьля ягонага інтэрвію тэлеканалу «Белсат», які беларускія ўлады лічаць «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Аляксандар Корнышаў расказаў БАЖ, што ўжо 25 гадоў не жыве ў бацькоўскай хаце, хоць і прапісаны там. Бацькам Корнышава за 80, бацька перанёс два інсульты. Ператрус праводзіўся ў рамках крымінальнай справы, па якой, як зразумелі бацькі журналіста, ён праходзіць як сьведка.

https://smarturl.click/vwGg8
Данос як адказ на запыт рэжыму. Адкуль бяруцца стукачы

Сэнсацыйная заява «Кібэрпартызанаў» пра тое, што яны выявілі і выклалі ў сеціва 40 тысяч даносаў, якія грамадзяне адправілі ў КГБ, ужо пры вывучэньні «базы» аказалася яўным перабольшаньнем. Няма ў Беларусі столькі стукачоў. Прынамсі, іх наўрад ці больш, чым у іншых краінах.

📌 Чалавечыя слабасьці сустракаюцца паўсюль у сьвеце.

📌 Напэўна, данос можа быць напісаны па-беларуску, але масавай зьявай гэта ўявіць сабе сёньня немагчыма.

📌 У сюжэце пра данос галоўную ролю выконвае не стукач, а замоўнік і карнік.

Піша Сяргей Дубавец:
https://smarturl.click/3kGmV
У Беларусі абвешчаны прызыў афіцэраў запасу. Указ падпісаў Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка 29 красавіка падпісаў указ аб прызыве на вайсковую службу ва Ўзброеныя сілы (УС) і органы памежнай службы мужчын да 27 гадоў — афіцэраў запасу, якія «не прайшлі вайсковую службу, службу ў рэзэрве».

Міністэрству абароны і Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту даручана прызначыць афіцэраў запасу на вайсковыя пасады, даць ім доступ да дзяржаўных сакрэтаў «у парадку, вызначаным актамі заканадаўства для вайсковаабавязаных, якія прызываюцца на вайсковыя (спэцыяльныя) зборы, вайсковую службу на падставе мабілізацыі».

Гранічная колькасьць афіцэраў, якія прызываюцца, аднесеная да інфармацыі «для службовага карыстаньня».

https://smarturl.click/EeM0Z
«Нельга казаць, што на выбары ў КР ідуць толькі тыя, хто ляяльны да Сьвятланы Ціханоўскай», — Быкоўскі

Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі разважае, што будзе ўяўляць сабою новы склад Каардынацыйнай рады, ці не пачне КР канкураваць з офісам Сьвятланы Ціханоўскай, і расказвае, як афіцыйная прапаганда рэагуе на выбары ў Раду.

https://smarturl.click/W3Bz9
Найважнейшае за 29 красавіка

🔸 «Быў данос і на Лукашэнку». Прадстаўнік BePol разьбірае «зьліў даносаў у КДБ» ад «Кібэрпартызанаў»

🔸 Данос як адказ на запыт рэжыму. Адкуль бяруцца стукачы

🔸 «Нельга казаць, што на выбары ў КР ідуць толькі тыя, хто ляяльны да Сьвятланы Ціханоўскай», — Быкоўскі

🔸 У Польшчы асудзілі двух беларусаў за «шпіянаж на карысьць беларускай вайсковай выведкі»

🔸 Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Маргарыта Ворыхава стала адным з кіраўнікоў Бюро Кансультацыйнай рады ў справе моладзі Рады Эўропы

🔸 АПК не камэнтуе ліст Сахашчыка пра «падрыхтоўку акту агрэсіі» на тэрыторыі Беларусі

🔸 «Я выскоквала з вакна і ішла на трэніроўку». Вялікая размова з баскетбалісткай Кацярынай Сныцінай

🔸 У Беларусі абвешчаны прызыў афіцэраў запасу. Указ падпісаў Лукашэнка

🔸 Ва Ўкраіне заявілі аб «вэрбаваньні» Расеяй беларускіх студэнтаў для збору баявых дронаў. Што пра гэта вядома

🔸 У Горадні зьбіраюць подпісы за вяртаньне мэмарыяльнай дошкі Касцюшку на сьцяну Новага замка

🔸 Выданьні «DW Беларусь» і UDF.by прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі»

🔸 «Пасьля Акрэсьціна мы забралі заяву на развод». Гісторыя беларускай сям’і, якая ацалела дзякуючы рэпрэсіям
The Insider: сям’я супрацоўнікаў ГРУ арганізоўвала выбухі і атручваньні ў Эўропе

Каардынатарам сэрыі выбухаў і атручваньняў у Эўропе, арганізаваных расейскай вайсковай выведкай, была сямейная пара шпіёнаў-нелегалаў. Пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні The Insider. Мікалай і Алена Шапашнікавы жылі ў Чэхіі пад выглядам палітычных эмігрантаў.

Паводле дадзеных The Insider, Шапашнікавы зьбіралі для выведнікаў інфармацыю, а таксама дапамагалі ў арганізацыі выбухаў на складах боепрыпасаў у Чэхіі і Баўгарыі. Акрамя таго, расьсьледавальнікі лічаць, што пара датычная да атручваньня баўгарскага гандляра зброяй Емяльяна Гебрэва.

https://smarturl.click/yqoyL
У Польшчы асудзілі двух беларусаў за «шпіянаж на карысьць беларускай вайсковай выведкі»

Акруговы суд у Познані 29 красавіка вынес прысуд па справе двух беларускіх грамадзян, якіх абвінавачвалі ў шпіёнскай дзейнасьці. Андрэя Р. асудзілі на 3 гады зьняволеньня, а Дзьмітрыя Н. апраўдалі, паведамляе WNP.pl

Андрэя Р. і Дзьмітрыя Н. абвінавацілі ў тым, што ў пэрыяд з 6 сакавіка па 4 красавіка 2022 году ў Познані, дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена, бралі ўдзел у дзейнасьці зьнешняй выведкі Галоўнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, накіраванай супраць Рэспублікі Польшча.

https://smarturl.click/RA5Zp
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сьвятлана Ціханоўская пачала візыт у Осла і сустрэлася са сьпікерам нарвэскага парлямэнту

Ціханоўская заклікала дэпутатаў правесьці кампанію за вызваленьне Алеся Бяляцкага. Таксама яна заклікала паспрыяць беларускай дыяспары ў Нарвэгіі ў пытаньнях легалізацыі і атрыманьня дакумэнтаў. Ціханоўская расказала дэпутатам аб працы над новым беларускім пашпартам.

https://smarturl.click/opb1O
Сахашчык пракамэнтаваў ліст аб пагрозе «акту агрэсіі»

Паводле яго, «гаворка ішла пра прафіляктычнае прававое інфармаваньне, абарону жыцьцяў беларусаў і прадухіленьне ваеннай эскаляцыі, якая выключна ў інтарэсах Расеі».

https://smarturl.click/l5Lyg
Польшча з пачатку красавіка спыніла больш за 5 тысяч спроб пранікненьня мігрантаў зь Беларусі

За 28 дзён красавіка суседнія краіны ЭЗ перадухілілі 5893 спробы парушэньня мяжы зь беларускай тэрыторыі — больш, чым за які-небудзь з папярэдніх месяцаў 2024 года і кожны месяц 2023-га.

📊 На Польшчу прыпала 5097 выпадкаў (86,5%), Латвію — 749 (12,7%), Літву — 47 (0,8%).

https://smarturl.click/mp1jO
Ва Ўкраіне арыштавалі копіі кантрактаў аб пастаўках нафтапрадуктаў ва Ўкраіну зь Беларусі і Расеі

Арыштаваныя дакумэнты знаходзіліся ў Спэцыялізаванай лябараторыі ў пытаньнях экспэртызы і дасьледаваньняў Дзяржаўнай мытнай службы Ўкраіны. Паліва зь Беларусі і Расеі ва Ўкраіну падчас вайны пастаўлялі праз кампанію Wexler Group.

Што вядома пра схему?

https://smarturl.click/VDBOR