Радыё Свабода — Беларусь
17.6K subscribers
49.8K photos
7.61K videos
2 files
39.2K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Расейская ракета парушыла паветраную прастору Польшчы. Што вядома на гэтую хвіліну

Польскае апэратыўнае камандаваньне раніцай у нядзелю, 24 сакавіка, апавясьціла пра парушэньне паветранай мяжы дзяржавы. Падчас чарговага масаванага абстрэлу Ўкраіны ракетамі, адна зь іх заляцела на польскія землі.

Расейскую ракету зафіксавалі ў мясцовасьці Асердаў Люблінскага ваяводзтва. Польскія радыёлякацыйныя сыстэмы сачылі за ракетай. Агулам яна знаходзілася ў паветранай прасторы Польшчы 39 сэкундаў.

Што вядома цяпер: https://smarturl.click/W3v7Z
Успомніць тых, хто стаяў ля вытокаў незалежнасьці. Натальля Гардзіенка аб ушанаваньні памяці пра дзеячоў БНР

Натальля Гардзіенка — дасьледніца гісторыі эміграцыі, сябра ўправы Беларускага Інстытуту навукі й мастацтва (Нью-Ёрк). Пагаварылі зь ёй пра тое, як і дзе ўшанаваная памяць пра стваральнікаў БНР і куды беларусы могуць прыйсьці ў гэтыя сакавіцкія дні, адзначаючы Дзень незалежнасьці БНР.

https://smarturl.click/EeA5J
«Трэба сфармаваць новую Беларусь і зразумець, як яе прасоўваць у Жабінку і Смаргоні»

Стратэгія на 2024-2025, беларуска-ўкраінскія адносіны, дапамога палітвязьням, легалізацыя дакумэнтаў і культурнае адраджэньне. Што абмяркоўвалі на Канфэрэнцыі беларускіх дыяспар, што прайшла ў Празе?

Рэпартаж, фота: https://smarturl.click/VD68n
Начальнік факультэту Генштабу Ўзброеных Сіл Беларусі прызнаў, што ў краіну на навуковыя канфэрэнцыі запрашаюць удзельнікаў вайны супраць Украіны

Факультэт у сваёй працы «ня можа ня ўлічваць досьвед апошніх узброеных канфліктаў і лякальных войнаў», заявіў начальнік факультэту Ігар Дземідзенка.

https://smarturl.click/4k7Yd
У Славаччыне будзе другі тур выбараў прэзыдэнта. Прамежкавую перамогу атрымаў прыхільнік дапамогі Ўкраіне

Канчатковыя вынікі першага туру прэзыдэнцкіх выбараў у Славаччыне паказваюць, што былы міністар замежных спраў Іван Корчак наперадзе зь відавочным адрывам, але наперадзе другі тур. Лібэрал Корчак набраў 42,5% галасоў, сьведчаць афіцыйныя вынікі, падведзеныя выбарчай камісіяй у нядзелю.

У другім туры ён павінен сустрэцца са сьпікерам славацкага парлямэнту Пэтэрам Пелегрыні ў другім туры галасаваньня 6 красавіка.

https://smarturl.click/9zjYv
У Варшаве адкрылася выстава твораў Алеся Пушкіна, прымеркаваная да Дня Волі

24 сакавіка ў Варшаве на пляцоўцы Беларускай прасторы «Робім Разам» адкрылася выстава арыгінальных карцін Алеся Пушкіна. Усяго дэмаструецца паўтара дзясятка твораў — гэта карціны зь дзьвюх прыватных калекцый і аднаго ўнівэрсытэту: партрэты гістарычных дзеячаў, пэйзажы. Уладальнікі задарма прадаставілі карціны на выставу на тры тыдні.

На выставе выступілі польскія сябры Алеся Пушкіна — мэцэнат Войцех Гурэцкі, гісторык мастацтва Раман Постэк, а таксама віцебскі калега, мастак Эдвард Галустаў. Прагучала шмат цёплых словаў і кранальных успамінаў пра беларускага мастака, які заўчасна памёр у беларускай турме. https://smarturl.click/ql4AV
Беларусы сьвяткуюць Дзень Волі ў Варшаве. Людзі прайшлі маршам па цэнтры гораду, цяпер адбываецца святочны мітынг. Фота і відэа чытача Свабоды
Польшча ўзмоцніць прысутнасьць войскаў на ўсходняй мяжы і запатрабуе ад Расеі тлумачэньняў наконт ракеты, якая заляцела на польскую тэрыторыю

Міністар абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што краіна ўзмоцніць прысутнасьць войскаў на ўсходзе краіны ў памежных зь Беларусьсю і Расеяй, а таксама Літвой і Ўкраінай раёнах. https://smarturl.click/Q1RjB

Тым часам польскае Міністэрства замежных спраў паведаміла, што запатрабуе ад Расеі тлумачэньняў наконт ракеты, якая заляцела на польскую тэрыторыю. Раней стала вядома, што ў ноч на нядзелю, 24 сакавіка, запушчаная Расеяй ракета ў бок Украіны, заляцела ў польскую паветраную прастору і прабыла там 39 сэкунд.

«Мы заклікаем Расейскую Фэдэрацыю спыніць тэрарыстычныя атакі на жыхароў і тэрыторыю Ўкраіны, пакласьці канец вайне і заняцца вырашэньнем унутраных праблем краіны», — гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

Польскае войска ў ноч з суботы на нядзелю паднімала ў паветра сваю авіяцыю. Расейскі бок інцыдэнт пакуль не камэнтаваў. https://smarturl.click/EeAa1
Армянскія ўлады паведамілі, што трое ўзброеных людзей спрабавалі ўварвацца ў паліцэйскі пастарунак у Ерэване ў нядзелю, 24 сакавіка.

Паводле паліцыі, нападнікі ўжылі гранату, і двое зь іх былі параненыя выбухам. Іх даставілі ў шпіталь. Трэцяга «нэўтралізавалі» і затрымалі службы бясьпекі.

Матывы нападнікаў пакуль невядомыя. Раней паліцыя заявіла пра затрыманьне 49 сябраў групоўкі «Баявое братэрства», якая выступае супраць тэрытарыяльных саступак Азэрбайджану, паводле падазрэньняў у незаконным захоўваньні зброі. Аднак «Баявое братэрства» заявіла, што ня мае дачыненьня да нападу на паліцэйскі пастарунак.
Сярод загінулых падчас нападу ў Падмаскоўі 22 сакавіка ёсьць грамадзянка Беларусі 1978 году нараджэньня. Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА са спасылкай на амбасаду Беларусі ў Расеі.

Увечары ў пятніцу, 22 сакавіка, некалькі людзей у камуфляжнай форме адкрылі ў канцэртнай зале на ўскраіне Масквы стральбу з аўтаматаў. Потым адбыўся выбух і пачаўся моцны пажар. Колькасьць загінулых у выніку тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе», паводле апошніх зьвестак, узрасла да 137. Колькасьць забітых можа павялічыцца. Больш за 180 чалавек пацярпелі.