Радыё Свабода — Беларусь
17.3K subscribers
50.3K photos
7.65K videos
2 files
39.7K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Палітвязьня Гундара перавялі на турэмны рэжым

Як паведамляе «Берасьцейская Вясна», гэты ліст — першы за 2,5 месяцы. У ім Уладзімер паведаміў, што пераведзены на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады. За тры месяцы ў бабруйскай калёніі ён два зь іх правёў у штрафным ізалятары.

Фігурант «справы Аўтуховіча» цяпер можа купляць рэчы і прадукты толькі на 37 рублёў у месяц. Таксама яму дазволена толькі 1 доўгатэрміновае спатканьне на год.

Уладзімера Гундара асудзілі на 20 гадоў калёніі. У чэрвені прысуд пакінулі ў сіле. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканьне зь ім, але яна не пасьпела трапіць на яго праз хуткі этап мужа з карцару ў калёнію.
У Крыме за замах на расейскага вайскоўца затрымалі беларуса

Як паведаміла расейскае выданьне «База», беларус, які жыве ў Севастопалі, нібыта спрабаваў падарваць аўтамабіль расейскага вайскоўца. Паведамленьне перадрукавалі расейскія прапагандысцкія СМІ.

Паводле расейскага выданьня, беларусу 61 год. У часе ператрусу ў Вячаслава Піскунова знайшлі нібыта схованку з электрадэтанатарам, 2 кіляграмамі гексагену, пісталет-кулямёт і 138 патронаў.

Што вядома на гэты момант?

https://smarturl.click/MRYx
МНС выдала ліцэнзію на эксплюатацыю другога энэргаблёку Астравецкай АЭС

24 кастрычніка адбылося паседжаньне калегіі Міністэрства надзвычайных сытуацый з удзелам міністра Вадзіма Сіняўскага. У ліцэнзію АЭС унесьлі дадатак, які дазваляе прыступіць да прамысловай эксплюатацыі энэргаблёку №2.

МНС лічыць, што новы блёк цалкам адпавядае патрабаваньням бясьпекі.
Тэрапія, спорт, актыўны адпачынак. Як беларуска стварыла ва Ўкраіне рэабілітацыйны цэнтар для параненых вайскоўцаў

Тацяна Гацура-Яворская выехала зь Беларусі ва Ўкраіну ад палітычнага перасьледу ўжо пасьля 24 лютага 2022 году. У Кіеве яна заснавала арганізацыю «Ланка».

Валянтэры цэнтру намагаюцца, каб людзі, якія прыехалі з вайны, максымальна занялі сваю галаву і рукі. Таму ў цэнтры ёсьць курсы па вывучэньні моваў, клюб кіно зь лекцыямі пра фільм ці рэжысэра, розныя гурткі, у тым ліку маляваньня, футбол, тэніс.

У плянах — адкрыць ганчарную майстэрню

https://smarturl.click/aobY
«Ноч паэтаў» сёлета ахопіць мінімум 12 краінаў сьвету

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, савецкая ўлада расстраляла 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў.

Сёлета мерапрыемствы ўшанаваньня растраляных беларускіх дзеячоў заплянаваныя ў 12 краінах сьвету, а таксама онлайн.

Расклад: https://smarturl.click/J03x
Рамесьніцтва, чаканьне прытулку, вывучэньне францускай. Чым займаюцца лідэры ліквідаваных апазыцыйных партый

Казлоў з АГП і Кастусёў з БНФ знаходзяцца за кратамі, Барысаў з БСДП выехаў за мяжу, а Калякін са «Справядлівага сьвету» і Чэрачань з «Грамады» ўсё яшчэ ў Беларусі.

https://smarturl.click/vk3E
✍🏻 Абвешчаны прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя Аляхновіча

Радыё Свабода і Беларускі ПЭН пачынаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зьняволены. На разгляд прымаюцца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў пэрыяд зь лістапада 2021-га па лістапад 2023 году.

Прысуджэньне прэміі адбудзецца ў Дзень зьняволенага пісьменьніка 15 лістапада. Арганізатары просяць сваякоў, сяброў зьняволеных зьбіраць і захоўваць творчасьць з-за кратаў, перадаць вязьням запросіны ўдзельнічаць у стварэньні літаратуры памяці і зычэньні хуткай свабоды:

https://smarturl.click/x2XQ
На месцы Берасьцейскага гета, дзе знайшлі парэшкі 1214 расстраляных вязьняў, працягнуць будаваць жылы дом

Пра гэта паведаміў Берасьцейскі гарвыканкам. У ведамстве заявілі, што «ўлічылі факт» знойдзеных парэштак целаў і дадаткова абсьледавалі тэрыторыю, але больш нічога не знайшлі. Будаўніцтва дома плянуюць на І-ІІ кварталы 2024 году, калі атрымаюць заключэньне экспэртызы.

У 2019-ым пасьля знаходжаньня парэшткаў будоўлю спынілі. Актывісты зьбіралі подпісы, каб забараніць там узьвядзеньне будынкаў і стварыць мэмарыяльны сквэр у гонар 30 000 берасьцейцаў габрэйскай нацыянальнасьці, якія да вайны складалі больш за палову жыхароў гораду. Аднак у выканкаме да гэтага не прыслухаліся:

https://smarturl.click/VkA0
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла, што жанчыны ў палітыцы абавязаныя хадзіць на абцасах. Ці так гэта?

Ці сапраўды жанчыны-палітыкі абавязаныя насіць абутак на абцасах? Глядзім, у чым ходзяць жанчыны ў іншых краінах.
Ці можна скарыстаць вымушанае сяброўства ў праўладных арганізацыях? Парады дасьледчыцы прапаганды

Што рабіць, калі ідэолягі на працы прымушаюць уступаць у партыю «Белая Русь» ці Беларускі саюз жанчын? Ці можна плённа скарыстаць вымушанае сяброўства ў праўладных арганізацыях?

Маральныя і практычныя дылемы, зьвязаныя з гэтым, абмяркоўваем з Ірынай Сідорскай, дасьледчыцай прапаганды, доктаркай філялягічных навук і кандыдаткай філязофскіх навук, экс-загадчыцай катэдры тэхналёгій камунікацыі і сувязяў з грамадзкасьцю факультэту журналістыкі БДУ:

🎥 Гутарка на ВІДЭА: https://youtu.be/hZcENpR6Dm4?si=oJ7aIK_6Ce0f4Q-T
Гульня ў вялікую геапалітыку. Як Лукашэнка «ратаваў сьвет» і «адкрываў Афрыку»

Падчас сёньняшняй сустрэчы з актывістамі праўладных моладзевых арганізацый Лукашэнка зноў згадаў падзеі 2020 году, заявіўшы, што нібыта тады «войскі NATO былі гатовыя ўступіць у Беларусь». Валер Карбалевіч аналізуе лёгіку чарговых заяваў Аляксандра Лукашэнкі:

«То бок атрымліваецца, што ў 2020 годзе Лукашэнка, гвалтам здушыўшы пратэст, ратаваў ня ўласную ўладу, а — сьвет ад ядзернай вайны. Ён — збавіцель чалавецтва ад ядзернага Армагедону. А сьвет дасюль не зразумеў, каму абавязаны выратаваньнем»:

https://smarturl.click/Exoz
Галоўнае за 24 кастрычніка

☢️ МНС выдала ліцэнзію на эксплюатацыю другога блёку БелАЭС

👬 У Беларусі пачаўся плянавы прызыў. За першы дзень у войска адправілі каля тысячы чалавек

✍🏻 Абвешчаны прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя Аляхновіча

👮🏻‍♂️Па справе «Чорнай кнігі Беларусі» асудзілі ўжо 32 чалавекі; жорсткія затрыманьні на Гомельшчыне; бацьку палітвязьня арыштавалі ў 6-ы раз: хроніка рэпрэсій

📲 «Банк зможа даслаць СМС на нумар, які ўжо не працуе». Расказваем, што мяняюць новыя правілы аб інфармаваньні грамадзян

👫Рамесьніцтва, чаканьне прытулку, вывучэньне францускай. Чым займаюцца лідэры ліквідаваных апазыцыйных партый

🙍🏻‍♀️Тэрапія, спорт, актыўны адпачынак: як беларуска стварыла ва Ўкраіне рэабілітацыйны цэнтар для параненых вайскоўцаў
Навіны палітвязьняў: Паліна Шарэнда-Панасюк «непакоіцца, што зь ёй будзе ў калёніі ў Зарэччы, калі апэляцыя не дапаможа»; Андрэй Дзьмітрыеў «прайшоў праз рознае, але цяпер справы наладжваюцца»

«Сказаў чалавек, які з Палінай сустрэўся, што целам яна схуднелая, а вось твар чамусьці апухлы, бляклы», — расказвае муж Паліны Андрэй. Паводле яго, Паліна кажа пра вельмі дрэнныя ўмовы ў калёніі, ня хоча туды зноў трапляць. Пакуль яна ў СІЗА да разгляду скаргі. Перадачу ад сваякоў для яе зноў не прынялі. Усе апошнія навіны ад Паліны Шарэнды >>

Экс-кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Дзьмітрыеў працуе на вытворчасьці па здабычы каляровых мэталаў з кабэляў. Схуднеў, але адчувае сябе нармальна. У вольны час шмат чытае, вучыцца пісаць левай рукой, вывучае шахматы і гішпанскую мову. Усе навіны ад Андрэя Дзьмітрыева >>
Дамаўляцца з Мадура ў Захаду інтарэс ёсьць, з Лукашэнкам — няма, — экспэрт

«Ад Вэнэсуэлы ЗША трэба даволі шмат — перш за ўсё нафта, доступ да нафтавых радовішчаў для амэрыканскіх кампаніяў. Ад Беларусі Захаду ў сэнсе рэсурсаў ня трэба нічога. Патрабаваньні зводзяцца толькі да палітычных», — тлумачыць палітаглядальнік, экспэрт у праблемах Лацінскай Амэрыкі Аляксандар Госьцеў.

Ён праводзіць паралелі паміж вэнэсуэльскай і беларускай сытуацыяй, аналізуе апошнія пагадненьні паміж уладай і апазыцыяй у Вэнэсуэле і зьняцьцё санкцыяў ЗША:

https://smarturl.click/j0dZ
Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат аштрафавалі на больш як мільён даляраў за шкоду навакольнаму асяродзьдзю

Па выніках суду ЦКК павінен выплаціць у дзяржаўны бюджэт 3 341 758,02 рублі штрафу і 33 417,58 рублі дзяржпошліны.

Яшчэ з пачатку будаўніцтва ў Сьветлагорску сабралі больш за 10 тысяч подпісаў супраць праекту, які будавала кітайская кампанія, але ў 2017-ым завод распачаў працу. Жыхары гораду і навакольных вёсак пачалі скардзіцца на смурод ад прадпрыемства і праблемы са здароўем.

30 ліпеня 2020-га ў выніку прарыву трубы з шчолачнай сумесьсю на ЦКК загінуў адзін будаўнік, другі атрымаў сур’ёзныя апёкі; 19 кастрычніка выбухнуў рэзэрвуар з талавым алеем, адзін рабочы загінуў. Сёлета 7 чэрвеня ў выніку ўспышкі газапаветранай сумесі загінулі работнікі 24, 31 і 42 гадоў, яшчэ двое атрымалі раненьні.
Рэктар Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту патлумачыў, чаму закрылі праграму вывучэньня беларускай мовы

Уладзімір Бугроў расказаў, чаму ў вну летась закрылі некалькі праграмаў навучаньня. У інстытуце філялёгіі КНУ ім.Шаўчэнкі закрылі тры праграмы з вывучэньнем замежных моў. Акрамя беларускай, гэта фарсі і расейская.

Пры гэтым Бугроў прызнаў, што рашэньне было «эмацыйным», прынятым праз вайну ва Ўкраіне. У будучыні ў навучальную праграму гэтыя мовы могуць вярнуць.
І сорамна, і страшна. Гісторыя актыўнага ўдзельніка пратэстаў, які застаецца жыць у Беларусі

Страйковец буйнога заводу дапамагае маці, хворай на рак. У размове са Свабодай ён расказвае, як выглядае сёньня жыцьцё ўдзельніка пратэстаў 2020 году.

«Да апошняга часу грошай нават на праезд не было. Адзіная падтрымка — дзякуй Богу, бабуля яшчэ жывая. Бульбу магла перадаць, саленьні».

https://smarturl.click/51Vp
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці адменіць рэжым дэ-юрэ дзяржаўны статус беларускай мовы, як гэта ўжо адбылося дэ-факта?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Не адменіць. Бо гэты статус цяпер — адзінае, што ў вачах Крамля адрозьнівае Лукашэнку ад кіраўнікоў непрызнаных ДНР і ЛНР, дзе, дарэчы, дзяржаўны статус украінскай мовы скасавалі. Зь іншага боку, які сэнс адмяняць, калі законы, якія чагосьці патрабуюць ад чыноўнікаў, папросту «выключаныя» і не працуюць. Працуюць толькі тыя рэпрэсіўныя «нормы», якія дазваляюць рэжыму чыніць неабмежаваны і беспакараны гвалт у дачыненьні да апанэнтаў.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Сьмерць у Вялейскім раёне: чаму ад хатняга гвалту ў Беларусі будуць надалей гінуць жанчыны

«Эпідэмія хатняга гвалту ў Беларусі не заціхае. Новая трагедыя здарылася ў Вялейскім раёне — там мужчына два тыдні піў і зьбіваў жонку, якая праз стан здароўя фізычна не магла сысьці. І біў ён яе, пакуль не забіў.

Яго, вядома ж, асудзяць і нават, хутчэй за ўсё, пасадзяць на некалькі гадоў, але ці зьменяць улады нешта ў пляне прафіляктыкі такіх жудасных злачынстваў?»

Такое пытаньне задае Наста Захарэвіч у сваім блогу. Аўтарка не дае пазытыўнага прагнозу на будучыню ў тэме хатняга гвалту.

https://smarturl.click/YBkm
Латвія павялічыла сваю вайсковую прысутнасьць на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй

У прыватнасьці, 16 кастрычніка Латвія ўвяла абмежаваньні на выкарыстаньне паветранай прасторы паблізу мяжы паміж Латвіяй і Беларусьсю, якія будуць дзейнічаць да 31 сьнежня.

https://smarturl.click/J0jL
У Беларусі правядуць маштабную рэканструкцыю дарог у кірунку Санкт-Пецярбургу

Такім чынам улады створаць «новы транспартны калідор», сказаў віцэ-прэм’ер Анатоль Сівак, якога цытуе БелТА. Паводле чыноўніка, новая сыстэма дарог дазволіць скараціць адлегласьць ад Менску да партоў Ленінградзкай вобласьці Расеі на 132 км.

У калідор уваходзяць дарога М3 Менск — Віцебск і Р46 Лепель — Полацак — мяжа Расеі. Цяпер рэканструкцыю праводзяць на ўчастку М3 ад Лагойску да Плешчаніц.

На дарозе Лепель — Полацак вырашаюць задачу павелічэньня дапушчальнай нагрузкі на вось з 6 да 11,5 т. Таксама ў плянах дарогі М1 ад Менска да мяжы Расеі, М10 — выхад на поўдзень (у аб’езд Украіны), у тым ліку злучэньне з транспартным калідорам Поўнач — Поўдзень.

Сівак дадаў, што разам з расейскім бокам Беларусь будзе разглядаць пытаньне павышэньня прапускной здольнасьці на чыгунцы Гомель — Віцебск — Езярышча і электрыфікацыі дадзенага ўчастку.