Радыё Свабода — Беларусь
17.1K subscribers
50.5K photos
7.67K videos
2 files
40K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
У Калодзішчах (Менскі раён) сілавікі затрымалі 40 мігрантаў

Калі адбылося затрыманьне — невядома, але іх ужо прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці. Таксама прынялі рашэньне аб іх прымусовым выправаджэньні зь Беларусі. Пры гэтым у МУС заявілі, што 14 чалавек ня мелі дакумэнтаў, таму іх затрымалі для высьвятленьня асобы.

Паводле інфармацыі ведамтсва, іншаземцы бяз візаў прыбылі ў краіну з Расеі наземным транспартам, далей плянавалі прайсьці ў Латвію.

За мінулыя суткі краіны ЭЗ не дазволілі нелегальна трапіць у Эўразьвяз 62 мігрантам з тэрыторыі Беларусі, з пачатку верасьня — 203, году — амаль 29 тысяч

Ілюстрацыйнае фота ад Reuters
У мэцэната Паўла Падкарытава ўлады забіраюць палацавы маёнтак Падароск

Расейскі бізнэсовец беларускага паходжаньня Павал Падкарытаў паведаміў пра гэта ў Facebook. Улады скасоўваюць зь ім дамову нібыта праз «невыкананьне ўмовы па ўводзе аб’ектаў у гаспадарчы абарот».

Сам Павал лічыць такое рашэньне незаконным і плянуе абскардзіць яго ў вышэйшых судовых установах.

Летась улады пачалі перасьлед кампаніі. Дырэктару Юрыю Меляшкевічу і фінансаваму дырэктару Зьмітру Карабачу выставілі абвінавачаньне ў нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў.

Падкарытаў плянаваў адкрыць у маёнтку музэй шляхты, гасьцініцу, кавярню і сувэнірную краму.
У Менску зьявяцца вуліцы ў гонар беларускіх савецкіх архітэктараў і мастакоў, а таксама ў гонар Цітовіча, Навуменкі і Хруцкага

Менскі гарадзкі савет дэпутатаў зацьвердзіў назвы вуліц, запраектаваныя ў шматфункцыянальным комплексе «Паўночны бераг», будаўніцтва якога ажыцьцяўляе прыватная кампанія з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

У мікрараёне будуць вуліцы імёнаў архітэктараў Ёсіпа Лангбарда і Аляксандра Воінава, мастакоў Паўла Масьленікава і Віталя Цьвіркі, фізыка Мікалая Барысевіча, пісьменьніка Івана Навуменкі, музыкі Генадзя Цітовіча і мастака Івана Хруцкага.

Тэрмін будаўніцтва — да 2040 году.
Onliner: Візавы цэнтар Польшчы аднавіў прыём дакумэнтаў на турыстычныя візы

З 4 верасьня беларусы зноў могуць запісвацца на падачу дакумэнтаў для атрыманьня польскай турыстычнай візы.

Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі з боку польскіх дыпляматаў усё яшчэ няма, аднак Onliner атрымаў у польскім візавым цэнтры пацьверджаньне пра прыём дакумэнтаў на турыстычную візу.

Кошт візы — 35 эўра. Акрамя візавага збору, спаганяецца сэрвісны збор у памеры 11 эўра. Турыстычныя візы выдаюцца на тэмін да 5 гадоў.
Памёр былы саліст гурта Smash Mouth Стыў Харвэл

Паводле мэнэджэра гурта Робэрта Хейса, музыка памёр сёньня ў сваім доме ў горадзе Бойс. У яго была апошняя стадыя пячоначнай недастатковасьці, піша The New York Times.

Гурт Smash Mouth перш за ўсё вядомы сваімі песьнямі да анімацыйнага фільму «Шрэк». Харвэл пакінуў Smash Mouth у 2021 годзе па стане здароўя.

Фота: Reuters. Стыў Харвэл у цэнтры
«Я не хачу больш нічога мець агульнага са сваёй былой краінай». Чаму музыка і актывіст Дзяніс Дашкевіч адмаўляецца ад беларускага грамадзянства

6-разовы ляўрэат міжнародных і рэспубліканскіх музычных конкурсаў, стыпэндыят прэзыдэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі Дзяніс Дашкевіч на знак пратэсту адмовіўся ад узнагарод. Цяпер ён па ўласным жаданьні адмаўляецца ад беларускага грамадзянства. Пагутарылі пра гэта зь ім

Відэа: https://youtu.be/S94MLQ4YiYk?si=ytuOsf9As_05H12E

Тэкст: https://smarturl.click/l3a1
Палітзьняволеных музыкаў гурту Tor Band абвінавачваюць адразу паводле 4 крымінальных артыкулаў

Яўгена Бурло, Дзьмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка будуць судзіць за «распальваньне сацыяльнай варожасьці», «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня», «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» і абразу Лукашэнкі.

Працэс над імі пачнецца 14 верасьня ў Гомельскім абласным судзе, піша «Вясна» Ім пагражае да 12 гадоў зьняволеньня
Найважнейшае за 4 верасьня

🇵🇱 Візавы цэнтар Польшчы аднавіў прыём дакумэнтаў на турыстычныя візы

📃 На Нобэлеўскай канфэрэнцыі прадставілі дэклярацыю аб пагрозах для праваабаронцаў

🚁 Міністар Хрэнін патлумачыў канфлікт вакол польскага верталёта

👊 У мэцэната Паўла Падкарытава ўлады забіраюць «маёнтак Падароск»

🏅 Зяленскі ўзнагародзіў ордэнам «За мужнасьць» яшчэ аднаго загінулага беларускага добраахвотніка
Адзін заплечнік ужо каштуе 180 рублёў. Бацькі вучняў расказалі, колькі каштуе сабраць дзіця ў школу ў Беларусі, Літве і Польшчы

Беларускія чыноўнікі кажуць, што сабраць дзіця ў школу каштуе ад 370 рублёў. Паглядзелі, як насамрэч, і параўналі выдаткі з суседнімі краінамі:

https://smarturl.click/M0DR
Памёр фотамастак Анатоль Кляшчук

Ён быў адным з заснавальнікаў і сябрам Беларускага грамадзкага аб’яднаньня фатографаў. Аўтар шэрагу фотаальбомаў і праектаў. Аўтар фотавыставаў, у тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Палацы Нацый у Жэнэве і ў будынку Эўрапарлямэнту.

Анатолю Клешчуку было 65 гадоў. Вядома, што апошнія некалькі гадоў ён меў анкалягічную хваробу. Пра ягоную сьмерць Свабодзе стала вядома ад былых калегаў фотамастака.
Папа Рымскі Францішак прызнаў, што яго апошнія выказваньні пра «вялікую Расею» былі няўдалымі

Аднак ён падкрэсьліў, што, кажучы пра «вялікую Расею», ён меў на ўвазе не палітычны, а культурны аспэкт:
«Я ня думаў пра імпэрыялізм, калі казаў гэта», — сказаў Францішак.

Раней падчас Усерасейскай сустрэчы каталіцкай моладзі ў Санкт-Пецярбургу кіраўнік каталіцкага касьцёла ў відэазвароце заклікаў расейскую каталіцкую моладзь «Не забываць пра спадчыну. Вы нашчадкі вялікай Расеі: вялікай Расеі сьвятых, правіцеляў, вялікай Расеі Пятра I, Кацярыны II, той імпэрыі — вялікай, асьвечанай, краіны вялікай культуры і вялікай чалавечнасьці…».

Фота: Reuters
ААН пакуль не гатовая прызнаць ваенныя злачынствы Расеі генацыдам украінцаў

Міжнародная камісія ААН у расьсьледаваньні парушэньняў ва Ўкраіне пакуль не прыйшла да высновы, што ў краіне адбываецца генацыд. Прычына — няма дастатковай колькасьці даступных доказаў, каб адпавядаць прававой кваліфікацыі Канвэнцыі аб генацыдзе.

Раней у Генпракуратуры Ўкраіны заявілі, што праводзяць аналіз больш за 100 тысяч ваенных злачынстваў, учыненых Расеяй супраць Украіны з мэтай «генацыду».

https://smarturl.click/em3Y
У беларускіх калёніях зноў дазволілі «вітамінныя» перадачы

Такія перадачы дазволеныя вагой да 10 кг, піша Mayday.

Асаблівасьцю сэзоннай перадачы, якая дазволена ў папраўчых калёніях зь верасьня па красавік, зьяўляецца тое, што яе нельга адпраўляць поштай. Яе ня варта блытаць з «карантыннай» штомесячнай пасылкай, якая была дазволена падчас пандэміі каранавірусу.

Дадаткова 10 кг гародніны і садавіны сваякі могуць перадаць толькі разам з пакладзенай па тэрміне 50-кіляграмовай рэжымнай перадачай і толькі асабіста прыбыўшы ў папраўчую калёнію. Таксама яе можна перадаць пасьля кароткатэрміновага альбо працяглага спатканьня.
У Літве заявілі, што пытаньне поўнага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю траціць актуальнасьць

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа лічыць, што сытуацыя з «вагнэраўцамі» стабілізуецца, піша BNS.

Палітык сказаў, што няма канкрэтнай інфармацыі аб тым, што члены ПВК «Вагнэр» знаходзяцца на літоўскай мяжы і спрабуюць дэстабілізаваць памежную сытуацыю, а польскі бок «наўрад ці можа сказаць нешта дадатковае».
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Чаму галоўная літаратурная прэмія Беларусі носіць імя паляка?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Хоць бы ўжо таму, што Ежы Гедройць нарадзіўся ў Менску, а ў сваім часопісе «Kultura», які выдаваў у Парыжы, шмат пісаў пра Беларусь, друкаваў беларускіх аўтараў. Заснавалі прэмію пасольства Польшчы і Польскі інстытут у Менску разам зь Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў. Кнігі-пераможцы мусяць выходзіць у польскіх перакладах, а аўтары атрымліваюць стыпэндыі ў эўрапейскіх літаратурных цэнтрах. Насамрэч этнічная прыналежнасьць тут ні пра што. Галоўнае — беларуская літаратура і яе магчымасьці на шляху ў шырокі сьвет.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Як КДБ зрабіў невыносным жыцьцё фігурантаў «сьпісу тэрарыстаў»

«Пайшоў у салён сувязі, але калі там убачылі маё прозьвішча, то ледзь прытомнасьці апэратар ня страціў, так спалохаўся» — дзеліцца адзін з суразмоўцаў Свабоды. Іншая фігурантка сьпісу гаворыць, што ёй прапаноўвалі фактычна рабскую працу, а праз заблякаваныя рахункі яна не магла аплаціць нават камунальныя паслугі.

Таксама людзі, якія знаходзяцца ў адпаведным пераліку КДБ, ня могуць прадаць ці купіць жытло, пакласьці грошы на мабільны тэлефон, ёсьць і шэраг іншых абмежаваньняў. Цяпер у сьпісе 1094 чалавекі, зь іх 344 — беларусы.

Расказваем іх гісторыі.

https://smarturl.click/x694
Ранкам 5 верасьня інтэрнэт скаланула інфармацыя пра тое, што, згодна з новым указам Лукашэнкі, беларускія дыпляматычныя місіі ня будуць выдаваць пашпарты беларусам, якія жывуць за мяжой. Гэта будуць рабіць органы ўнутраных спраў, а ў некаторых выпадках, зь біямэтрычнымі дакумэнтамі, яшчэ і МЗС.

Свабода патэлефанавала ў консульствы, каб даведацца, што адбываецца і чаго чакаць.

https://smarturl.click/GE8D
Беларусь апусьцілася на перадапошняе месца ў ЭАЭЗ

Паводле падлікаў Эўразійскай эканамічнай камісіі, сярэднямесячная намінальная зарплата ў краіне за паўгода склала 633 даляры ў эквіваленце (1796 беларускіх рублёў). Ніжэй гэты паказьнік толькі ў Кіргізстане, які істотна адстае ад іншых дзяржаў эканамічнай садружнасьці — 367 даляры.

У лідэрах ідзе Расея — 915 у пераліку на амэрыканскую валюту, у Казахстане 780, у Армэніі 671 даляр.

Самыя высокія тэмпы росту зафіксаваны ў Армэніі (114,7%) і Кіргізстане (114,6%).
Вярхоўная Рада Ўкраіны зацьвердзіла адстаўку міністра абароны Аляксея Рэзьнікава

За
адстаўку Рэзьнікава прагаласавалі 327 дэпутатаў і толькі 4 супраць.

Новым міністрам можа стаць кіраўнік Фонду дзяржаўнай маёмасьці Рустам Умераў, кандыдатуру якога прапанаваў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.

Парлямэнт дзеля гэтага мае спачатку звольніць яго з папярэдняй пасады, а затым прагаласаваць большасьцю за яго зацьверджаньне ў міністэрстве абароны.
Супярэчлівыя сыгналы Лукашэнкі. Чаму не атрымліваецца размарозіць беларуска-польскія дачыненьні

У апошні час можна заўважыць жаданьне афіцыйнага Менску не ісьці на эскаляцыю адносін з Польшчай і нават панізіць градус супрацьстаяньня. Аднак Варшава рэагуе на гэта стрымана. Чаму? І чаго чакаць у блізкай будучыні?

Менск адначасова пасылае суседзям два супрацьлеглыя сыгналы. Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/w8Vn