Радыё Свабода — Беларусь
17.1K subscribers
50.5K photos
7.67K videos
2 files
39.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Неяк на пытаньне: Хто горшы для беларусаў — Лукашэнка ці Гітлер, вы сказалі: „Калі пэрсанальна, то Лукашэнка“. Што значыць „калі пэрсанальна“?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Гітлер мроіў зьнішчыць габрэяў і цыганоў, ізаляваў іх у канцлягерах. Зьнішчэньне ўсіх іншых, у тым ліку беларусаў, у ягоныя чорныя пляны не ўваходзіла. Лукашэнка мроіць зьнішчыць беларусаў як нацыю, ізалюе ў сваіх канцлягерах. То бок менавіта на беларусаў Лукашэнка нацэлены пэрсанальна, як Гітлер на габрэяў і цыганоў. Ня варта забываць, што напачатку свайго прэзыдэнцтва менавіта гітлераўскую Нямеччыну Лукашэнка назваў узорам для сваёй прэзыдэнцкай рэспублікі.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Чаму беларуская вёска прарасейская і прасавецкая, аднак больш шануе родную мову?

Беларуская аналітычная майстэрня апублікавала вынікі апытаньня наконт перакананьняў гарадзкога і вясковага насельніцтва краіны. Наш аналітык Юры Дракахруст зрабіў некалькі высноваў

https://smarturl.click/XoWM
Літоўскі партал Delfi зноў пакажа фільм пра беларускія пратэсты. Нават на тызэры можна распазнаць твары людзей

24 ліпеня на сваім Youtube-канале партал ужо выкладваў фільм «Хроника настоящего» пра беларускія пратэсты 2020 году. Гэта выклікала рэакцыю ў праўладных тэлеграм-каналах. Там заявілі, што літоўская стужка дапаможа ў пошуках пратэстоўцаў.

У выніку фільм зьнялі з каналу Delfi, але яго пасьпелі захаваць беларускія сілавікі. Яны сьцьвярджаюць, што па кадрах нібыта вылічылі і затрымалі некалькіх чалавек.

На публікацыю прэм’еры ўжо адрэагаваў Youtube-канал, блізкі да ГУБАЗіК.
«Іх цікавілі мае сваякі, група „Вагнэра“». Беларуская валянтэрка пра сваё «зьнікненьне» ва Ўкраіне

Натальля Грынь жыве ў Польшчы і езьдзіць ва Ўкраіну з гуманітарнай дапамогай. Падчас чарговай паездкі яна зьнікла на ўкраінскай тэрыторыі, родныя і сябры не маглі знайсьці Натальлю некалькі дзён.

Беларуска расказала пра допыт украінскай паліцыі і некалькі дзён, праведзеных у львоўскім пастарунку

https://smarturl.click/eQnk
Літва можа закрыць 2 з 6 памежных зь Беларусьсю пунктаў пропуску ўжо 18 жніўня

Гэта пункты пропуску «Шумск» («Лоша» зь беларускага боку) і «Цьверач» (зь беларускага боку — «Відзы»). Пра гэта піша BNS з спасылкай на дарадцу міністра транспарту Габрыеле Васіляўскайце.
Лукашэнка наведаў прадпрыемствы ў Нацыянальным аэрапорце «Менск». Там ён зрабіў 2 заявы пра Захад:

Пра дачыненьні: «Ня варта забывацца на высокатэхналягічны Захад. Яны побач, яны нашыя суседзі — Эўразьвяз. І дачыненьні зь імі страчваць нельга».

Пра ўкраінскіх дзяцей, якіх, паводле Лукашэнкі, вывозяць на Захад у якасьці донараў: «Дзетак з Украіны вывозяць. Расчляняюць і дастаюць органы». Адзначым, што гэтая заява нікім зь міжнародных арганізацый не пацьверджана.
Польскія памежнікі сьцьвярджаюць, што мяжу з боку Беларусі штурмуюць мігранты з турыстычнымі і працоўнымі візамі Расеі

Памежная служба Польшчы паведаміла, што за мінулы дзень зь Беларусі незаконна перайсьці мяжу з Польшчай спрабавалі 105 мігрантаў.

https://smarturl.click/1LEW
Усё пра «альтэрнатыўны пашпарт». Тлумачыць прадстаўнік Аб’яднанага кабінэту Кавалеўскі

Ці рэальна для беларусаў атрымаць альтэрнатыўны пашпарт? Якія краіны могуць у гэтым дапамагчы і хто гатовы такі пашпарт прызнаць?

https://smarturl.click/Lo0e

Відэа: https://youtu.be/j6YUHB0GkDo
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвясьціў пра звальненьне ўсіх кіраўнікоў абласных ваенкаматаў краіны.

«Кіраваць гэтай сыстэмай павінны людзі, якія дакладна ведаюць, што такое вайна і чаму цынізм і хабарніцтва падчас вайны — гэта дзяржаўная здрада», — сказаў Зяленскі ў сваім відэазвароце ў Тэлеграме.

Заяву Зяленскі зрабіў па выніках спэцыяльнага пасяджэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны ў пытаньні праверкі ваенкаматаў. Паводле Зяленскага, у выніку праверак супраць службовых асоб ваенкаматаў заведзена 112 крымінальных спраў.
У бэрлінскай клініцы «Шарытэ» правялі апэрацыю беларусу Віталю Тысеву. Пра гэта паведаміла ягоная апякунка, былая лекарка з Украіны Вілена

Паводле нямецкіх хірургаў з бэрлінскай клінікі «Шарытэ», апэрацыя прайшла пасьпяхова. Падрабязнасьці чакаюцца сёньня пазьней.

Шмат гадоў таму ў Віталя Тысева была траўма хрыбта. Але яна дазваляла яму жыць і працаваць. Складанасьці пачаліся ў 2020 годзе, калі арышт у ізалятары справакаваў запаленьне.

Бэрлінская клініка «Шарытэ» пагадзілася прыняць беларуса і зрабіць апэрацыю. Цана — 55 100 эўра, і на гэтую суму таксама зьбіраюць ахвяраваньні.

Паводле Вілены, пасьля апэрацыі плянуюць адкрыць новы збор грошай на рэабілітацыю Віталя.
Што аб’яднала пратэстоўцаў у 2020 і разьядноўвае цяпер

Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч праз тры гады глядзіць на падзе жніўня 2020. Як вядома, вялікае бачыцца на адлегласьці. Дык што адбылося ў Беларусі ў жніўні 2020-га?

🎥 https://youtu.be/K71JK7Ai0eU
Радыё Свабода — Беларусь
У бэрлінскай клініцы «Шарытэ» правялі апэрацыю беларусу Віталю Тысеву. Пра гэта паведаміла ягоная апякунка, былая лекарка з Украіны Вілена Паводле нямецкіх хірургаў з бэрлінскай клінікі «Шарытэ», апэрацыя прайшла пасьпяхова. Падрабязнасьці чакаюцца сёньня…
🏥 «Апэрацыя ў Шарытэ завершаная, Віталь пад назіраньнем, але не ў рэанімацыі, што азначае, што ўсё прайшло паводле пляну. Калі ўсё будзе добра, то ўвечары яго перавядуць у звычайную палату. Мы напішам пазьней, як будзе інфармацыя ад лекараў. Але пакуль усё выглядае без адхіленьняў ад пляну. Трымаем пальцы, каб далей усё было добра», — паведаміла апякунка Віталя Тысева, былая лекарка з Украіны Вілена.
Недабор пэдагогаў і міліцыянтаў: Як прайшла ўступная кампанія ў ВНУ

У Беларусі завяршаецца ўступная кампанія, сёлета абітурыенты мелі больш высокія балы пасьля зьмены ў працэдуры Адзінага экзамэну і скандалу зь яго вынікамі.

https://smarturl.click/5dG3
Галоўныя навіны за 11 жніўня:

💬 Лукашэнка расказаў, калі разьлічвае аднавіць дачыненьні з Захадам

🔫 Інстытут вывучэньня вайны зафіксаваў рост колькасьці тэхнікі ПВК «Вагнэр» у Беларусі

💸 Што адбываецца зь беларускім рублём. Меркаваньне эканамісткі Лузгіной

🛂 Усё пра «альтэрнатыўны пашпарт». Тлумачыць прадстаўнік Аб’яднанага кабінэту Кавалеўскі

💐 12 жніўня, да трэцяй гадавіны пачатку жаночых акцый, пройдзе маратон «Змагайся як беларуска!»

🇵🇱 Польскую мяжу з боку Беларусі штурмуюць мігранты з турыстычнымі і працоўнымі візамі Расеі

🤝 У Бэрліне зрабілі апэрацыю Віталю Тысеву, якому беларусы зьбіралі грошы
Адзін крок да таталітарызму. Валер Карбалевіч тлумачыць, пра што сьведчаць сходы, на якіх людзей прымушаюць падтрымліваць палітычныя рэпрэсіі

З дапамогай аднаго тэрору, без ідэалёгіі, немагчыма дасягнуць мэты, якую звычайна ставіць перад сабой дыктатар: пабудаваць сыстэму, у якой народ шчыра давярае і падтрымлівае ўладу не за страх, а за веру ў яе справядлівасьць.

https://smarturl.click/ALqy
12 жніўня, да трэцяй гадавіны пачатку жаночых акцый, пройдзе маратон «Змагайся як беларуска!»

У сераду, 12 жніўня 2020 году ў розных частках Менску зьявіліся жанчыны ў белым зь кветкамі ў руках. Гэта быў жаночы пратэст супраць гвалту, які на той час чацьвёрты дзень працягваўся на вуліцах гораду і ў турме на Акрсьціна.

З таго часу жаночыя акцыі сталі рэгулярнымі, яны праводзіліся па суботах. Па панядзелках на менскія вуліцы выходзілі пэнсіянэры. Паралельна ў Менску адбылося 11 масавых, шматтысячных нядзельных шэсьцяў.

З нагоды трэцяй гадавіны першага выхаду жанчын на вуліцы сталіцы тэлеканал «Белсат» ладзіць спэцыяльны маратон

https://smarturl.click/EovJ
Мікола Статкевіч чацьвёрты дзень народзінаў запар сустракае за кратамі. Ад яго няма зьвестак 185 дзён

12 жніўня Статкевічу спаўняецца 67 гадоў. Дзень народзінаў ён сустракае ў адзіночнай камэры, куды яго зьмясьцілі 5 траўня на паўгода. Больш за паўгода ад яго няма вестак.

Зь сярэдзіны лютага няма сувязі і зь іншымі вядомымі палітвязьнямі: Марыяй Калесьнікавай, Віктарам Бабарыкам, Ігарам Лосікам, Максімам Знакам. Паводле дасьведчаных крыніц, ім нават не даюць магчымасьці купіць самае неабходнае у турэмнай краме. Расказваем, што пра іх вядома:

https://smarturl.click/mjWm
У Наваполацку затрымалі страйкамаўцаў «Нафтана» Брыцікаву і Кухаронка. На іх завялі крымінальныя справы

Супрацоўнікі АМАПу, меркавана 11 жніўня, у вёсцы каля Наваполацку затрымалі былую старшыню незалежнага прафсаюзу ААТ «Нафтан» і актывістку Вольгу Брыцікаву і страйкамаўца «Нафтана» Аляксандра Кухаронка, якім адным зь першых у 2020-ым абвясьціў страйк на прадпрыемстве. Затрымалт таксама і жонку Аляксандра. Яны маюць непаўнагадовых дзяцей, піша @viasna96.

Вядома, што іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361 КК (Заклікі да санкцый, іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі). Ім пагражае ад 3 да 10 гадоў зьняволеньня.
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Сёлетняя прэмія Гедройця, як і летась і пазалетась, будзе ў эміграцыі. Як гэта адбіваецца на прэміі?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— На першы погляд, парадаксальна. У мяне, як шматразовага «журыста», заўсёды было адчуваньне калі ня поўнай нязгоды з выбарам кніг, дык небясспрэчнасьці выніку. А ў эміграцыі наша галоўная літаратурная прэмія быццам стала на сваё месца. Яна нібы знайшла саму сябе, а гэта ўжо сталасьць, аўтарытэт і адзін з галоўных актываў нашай дэмакратыі. То бок насамрэч гэта не парадокс, а паскоранае сталеньне ў неспрыяльных абставінах вайны.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
«Партрэт Каліноўскага на купюры? Ён жа быў бандытам, рабаваў банкі». Як 30 гадоў таму стваралі беларускія грошы

Гэтымі днямі спаўняецца 30 гадоў, як у Беларусі быў выведзены з ужываньня савецкі рубель, а разьліковы білет Нацбанку («зайчык») зрабіўся адзіным законным платным сродкам на тэрыторыі краіны.

Сяргей Навумчык расказвае гісторыю нараджэньня беларускай грашовай адзінкі, яе шматпакутны, поўны драматызму шлях, у якім перапляталіся заканамернасьці і нечаканасьці:

https://smarturl.click/qZdw