Радыё Свабода — Беларусь
17.8K subscribers
49.5K photos
7.59K videos
2 files
38.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Абвінавачаньнямі ў адрас Варшавы Пуцін і Лукашэнка хочуць паўплываць на восеньскія выбары ў Польшчы — польская паліталягіня

Чым можна патлумачыць антыпольскія інвэктывы Лукашэнкі і Пуціна, якія прагучалі на мінулым тыдні? Ці падрыхтаваная Польшча да ваеннага ўдару з тэрыторыі Беларусі? Якая імавернасьць дывэрсіяў супраць Польшчы сіламі «Вагнэра»? Які балянс сілаў на беларуска-польскай мяжы?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае польская паліталягіня, супрацоўніца Польскага інстытуту міжнародных адносінаў Ганна Дынэр. https://smarturl.click/B9Eg
Кіраўнік МУС Кубракоў сустрэўся з вагнэраўцамі ў навучальным цэнтры ўнутраных войскаў 

Кубракоў абмеркаваў з прадстаўнікамі ПВК «Вагнэр» «пытаньні ўзаемадзеяньня» і «некаторыя віды абсталяваньня». Як зазначае прэсавая служба МУС, «у мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьняў ведамства». Хто на сустрэчы прадстаўляў ПВК, не ўдакладняецца.

Па выніках сустрэчы Кубракоў падкрэсьліў, што «з прычыны няпростай сытуацыі каля межаў рэспублікі асабліва важна быць падрыхтаванымі да адказу на магчымыя выклікі і пагрозы». https://smarturl.click/J9Vv
Што адбываецца на польска-беларускім памежжы пасьля заяваў Лукашэнкі

Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным у Санкт-Пецярбургу заявіў, што найміты «Вагнэра» нібыта рвуцца захапіць Варшаву і Жэшаў. 

Як рэагуюць жыхары памежных польскіх вёсак на вучэньні вагнэраўцаў у пяці кілямэтрах і ці рэальны напад зь Беларусі на Польшчу — тлумачыць польская паліталягіня, супрацоўніца Польскага інстытуту міжнародных адносінаў Ганна Дынэр. https://youtu.be/yvqU2XwdmVs
Экспэрты МАГАТЭ знайшлі супрацьпяхотныя міны каля Запароскай АЭС

Генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі Рафаэль Гросі адзначыў, што падчас абходу каманда МАГАТЭ заўважыла міны ў буфэрнай зоне паміж унутраным і зьнешнім бар’ерамі па пэрымэтры пляцоўкі. На ўнутраным пэрымэтры мінаў не заўважылі.

У арганізацыі ведалі пра папярэдняе разьмяшчэньне мінаў па-за пэрымэтрам пляцоўкі, а таксама ў асобных месцах унутры яе, сказаў функцыянэр. Супрацоўнікам МАГАТЭ сказалі, што гэта ваеннае рашэньне ў зоне, кантраляванай вайскоўцамі.

«Але наяўнасьць такіх выбуховых рэчываў на пляцоўцы супярэчыць стандартам бясьпекі МАГАТЭ і рэкамэндацыям па ядзернай бясьпецы і стварае дадатковы псыхалягічны ціск на пэрсанал станцыі», — паведаміў Гросі. Пры гэтым нічога ня ясна, ці запатрабавала арганізацыя разьмінаваньня тэрыторыі.

Запароская АЭС — найбуйнейшая атамная электрастанцыя ў Эўропе. Расейскія войскі захапілі яе неўзабаве пасьля пачатку ўварваньня ва Ўкраіну, у сакавіку 2022 году.
«У калёніі лічылася, што гэта ганьба — напісаць прашэньне»

Як беларускія палітвязьні просяць памілаваньня? Расказваем, ці шмат такіх выпадкаў, ці ёсьць прыклады, калі палітычных сапраўды мілавалі, і ці абавязкова прызнаваць сваю віну.

Пагаварылі з былымі палітвязьнямі, якія ўжо адседзелі свае тэрміны.

https://smarturl.click/ZRdj
🔎 Увага! Шукаем людзей, якія ўбачылі сябе ў апублікаваным літоўскім парталам Delfi фільме аб пратэстах 2020 году і цяпер хвалююцца за ўласную бясьпеку. Ананімнасьць гарантуем, сувязь з рэдакцыяй цалкам бясьпечная.

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Што такое глыбінны народ, пра які кажуць прапагандысты?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Гэта расейская зьява — народ, слаба закрануты цывілізацыяй. Ён кіруецца пераважна інстынктамі, а ня тым, што мы называем здаровай лёгікай і эмпатыяй. Глыбіннасьць яго ў тым, каб захоўваць паводзіны і звычаі з глыбінь вякоў, калі напад на іншую краіну або сямейны гвалт лічыліся нормай, калі крытычна важна, ці носіш ты бараду або хустку, ці не.

У Беларусі праявы «глыбіннасьці» калі й здараюцца, маюць расейскае паходжаньне. З часоў сярэднявечча ў нас усталяваліся цывілізаваныя дачыненьні паміж людзьмі, а на месцы расейскай глыбіннасьці паўстала такая зьява, як краязнаўства. Менавіта на краязнаўцах і паэтах, якія ёсьць у кожным беларускім паселішчы, трымаецца наша «глыбіннасьць».

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
За ахвяраваньні фондам BySol і ByHelp навукоўцу Адамаву прысудзілі 3 гады калёніі

Палітзьняволенага навукоўца Юрыя Адамава асудзілі на 3 гады калёніі агульнага рэжыму, вырак агучыла судзьдзя Дзіна Кучук 24 ліпеня ў Менскім гарадзкім судзе. Пракурор — Раман Бізюк.

Палітвязьня прызналі вінаватым паводле артыкулу «Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці».

Прысуды і перасьлед 25 ліпеня: https://smarturl.click/E97z
Расейцы абстралялі касэтнымі снарадамі пляж на Данбасе

Снарады пацэлілі па сем’ях, якія адпачывалі на беразе вадаёму. Загінуў 10-гадовы хлопчык, яшчэ чацьвёра дзяцей атрымалі раненьні — 5-гадовая дзяўчынка, 12-гадовы хлопчык і дзьве сястры 11 і 12 гадоў.

https://smarturl.click/E90g
Найміты ПВК «Вагнэр» пачалі трэнаваць унутраныя войскі Беларусі

«Мерапрыемствы тактычнай і тактыка-спэцыяльнай падрыхтоўкі ўжо праводзяцца ва ўнутраных войсках з ПВК „Вагнэр“. Байцы „Вагнэра“ з задавальненьнем дзеляцца сваім баявым досьведам у розных сфэрах: ужываньни БПЛА, снайпэрскай зброі, сродкаў РЭБ», — заявіў дзяржаўнай прэсе намесьнік камандуючага ўнутранымі войскамі Сяргей Грабёньнікаў.

Учора адбылася сустрэча міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова з прадстаўнікамі ПВК, на якой абмяркоўвалі ўзаемадзеяньне з наймітамі.

Спачатку расейскія найміты праводзілі заняткі з тэрытарыяльнымі войскамі і сіламі спэцапэрацый Узброеных сіл.
У Беларусі зьнялі патрабаваньне для кіраўнікоў сыстэмы адукацыі валодаць беларускай мовай

Зьмены ў законе «Аб мовах» датычаць афармленьня дакумэнтаў беларусаў, судаводзтва і мовы адукацыі. У адукацыйнай сфэры цяпер наказ валодаць беларускай дзейнічае толькі для пэдагагічных работнікаў.

Адгэтуль вучыцца на мовах нацыянальных мяншыняў няможна, дазваляецца толькі вывучэньне іх мовы і літаратуры ў асобных групах і клясах паводле рашэньня мясцовых органаў улады, узгодненым зь Міністэрствам адукацыі.

🧾 Што яшчэ зьмянілася?

https://smarturl.click/413X
Жыхары Горадні папрасілі ўлады патлумачыць, куды падзеўся помнік паўстанцам 1863 году

У пэтыцыі да Горадзенскага гарвыканкаму жыхары просяць назваць прычыну, па якой дэмантавалі памятны знак і дзе ён цяпер.

Паколькі ўсе дакумэнты па памятных дошках і помніках па законе павінны праходзіць празь Міністэрства культуры, падпісанты пэтыцыі хочуць ведаць, згодна зь якім рашэньнем адбыўся дэмантаж.

Памятны знак выканаў з дубу горадзенскі скульптар Уладзімер Панцялееў. Яго ўсталявалі пры вакзале ў 1983 годзе. Цяпер на яго месцы зьявілася дошка савецкім партызанам-падпольшчыкам.
Сацсеткі і лягатып выданьня «PLAN В.», якое 14 чэрвеня запусьціла экс-рэдактарка Tut.by Вольга Лойка, прызналі «экстрэмісцкімі»

Таксама сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі сайт «ЗБС „Бацькаўшчына“», сацсеткі і рэгіянальныя старонкі праекту «Каардынатар новых iдэяў», сацсеткі праекту «Грамадскi сектар Атраду „Пагоня“», Telegram-каналы «Аб'яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў», «Логойск чат 97%», «Кусь за Беларусь», «НАВУМЧЫК», «Кіеўскі двіж — чат», «Чат — Беларусы Вільні» і інш.
«Сябры проста ў шоку». Што кажа чалавек, які пазнаў сабе ў фільме пра беларускія пратэсты, апублікаваным на Delfi

Мікалай удзельнічаў у пратэстах у Беларусі, пасьля яго затрымлівалі і ён вымушана выехаў за мяжу. Ён пазнаў на кадрах зь фільму сябе і сваіх знаёмых, зь якімі разам хадзіў на пратэсты. Знаёмыя дагэтуль у Беларусі і не плянавалі зьяжджаць, а цяпер атрымалі канкрэтную пагрозу. «Чаму б было не заблюрыць твары?!», — эмацыйна кажа Мікалай.

Падрабязьней + парады юрыста: што рабіць, калі вы пабачылі сябе ў стужцы:

👉🏻 https://smarturl.click/XQQZ
Адзін з загінулых у часе мяцяжу Прыгожына расейскіх пілётаў паходзіў зь Беларусі

50-гадовы капітан Ігар Валачылаў, бартавы мэханік расейскага вайсковага самалёту Іл-22, які зьбілі найміты ПВК «Вагнэра» падчас мяцяжу, паходзіў зь Беларусі. Як стала вядома Свабодзе, ён нарадзіўся ў пасёлку Балабасава Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.

Скончыў Стаўрапольскае вышэйшае авіяцыйнае інжынэрнае вучылішча, з 2015 году служыў у вайсковым цэнтры на аэрадроме ў Іванаўскай вобласьці РФ. Да гібелі Ігар Валачылаў выконваў «баявыя задачы» на вайне Расеі ва Ўкраіне. Яго пахавалі ў расейскім горадзе Іванава.
Беларускім заводам вылучылі 595,8 млн даляраў з расейскага крэдыту на «імпартазамяшчэньне»

Іх накіруюць Менскаму заводу шасьцерняў, Менскаму падшыпнікаваму заводу, Віцебскаму станкабудаўнічаму заводу і Беларускаму аўтамабільнаму заводу — на рэалізацыю праграм перааснашчэньня для замяшчэньня імпарту «ва ўмовах санкцыйнага ціску».
У асноўным конкурсе Вэнэцыянскага кінафэстывалю — фільм пра міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы

Мастацкая стужка «Зялёная мяжа» вядомай польскай рэжысэркі Агнешкі Голянд распавядае гісторыю сям’і сырыйскіх уцекачоў, самотнай настаўніцы англельскай мовы з Аўганістана і маладога памежніка, якія сустракаюцца на польска-беларускай мяжы падчас апошняга гуманітарнага крызісу, справакаванага Аляксандрам Лукашэнкам:

https://smarturl.click/YVVm
«Пасьля фільму на DELFI зваротаў у BySol стала ўдвая больш», — Стрыжак

Учора літоўскі партал DELFI выклаў на сваім Youtube-канале фільм пра беларускія пратэсты 2020 году. Праўладныя тэлеграм-каналы і каналы, блізкія да беларускіх сілавікоў, заявілі, што фільм дапаможа ў пошуках пратэстоўцаў.
Многія беларусы ў чатах і сацсетках абурыліся фільмам, бо там бачныя твары многіх удзельнікаў пратэстаў.

Пра меры бясьпекі праз 3 гады пасьля пратэстаў размаўляем з кіраўніком фонду BySol Андрэем Стрыжаком:

Відэа: https://youtu.be/3nI6qhcqsPg
«Лягер ля Асіповічаў увесь час пашыраецца», — родныя вагнэраўцаў пра іх жыцьцё пасьля мяцяжу і знаходжаньне ў Беларусі

«Іх не выпускаюць з тэрыторыі, яны ня ходзяць у крамы, — кажа сваячка аднаго ў вагнэраўцаў. — Лягер ПВК у раёне Асіповічаў. Кажа, што пастаянна пашыраецца». Наімітам ПВК «Вагнэра» абяцаюць ваенную падрыхтоўку на беларускіх палігонах, а потым — удзел у войнах у Сырыі і Афрыцы. Журналісты паразмаўлялі са сваякамі вагнэраўцаў:

👉🏻 https://smarturl.click/MLoE

Паводле @Hajun_BY, сёньня ў Беларусь прыбыла 11-я калёна ПВК «Вагнэр», упершыню — з бронеаўтамабілямі. У ёй 1 УАЗ-Патрыёт, пазадарожнік, 6 бронеаўтамабіляў «Шчука» («Чакан»), 11 фур, 6 цягачоў (на паўпрычэпах — 6 экскаватараў і 1 ГАЗэль), 2 Уралы-4320 і 2 КамАЗы.
Галоўнае за 25 ліпеня

✍🏻 У Беларусі скарэктавалі закон «Аб мовах», скасаваўшы права вучыцца на мовах нацыянальных мяншыняў

👬 Вагнэраўцы пачалі падрыхтоўку сапэраў, хімікаў, а таксама байцоў унутраных войскаў Беларусі

🗣 У МНС Беларусі заявілі пра гатоўнасьць да ўзброенага канфлікту

У Беларусі ліквідуюць арганізацыю ўкраінскай дыяспары

👮🏻‍♂️ Хроніка перасьледу: Палітвязьню Прапольскаму дадалі яшчэ 1,5 года калёніі за тое, што «ляжаў на падлозе ШЫЗА»; навукоўцу Юрыю Адамаву за данаты прысудзілі 3 гады калёніі
Колішні банк «гаманца Лукашэнкі» вырашылі канчаткова закрыць

Акцыянэры вырашылі закрыць крэдытна-фінансавую арганізацыю «ОптіКурс», якая ўзьнікла трохі больш за год таму на месцы «Абсалютбанка», што трапіў пад амэрыканскія санкцыі як актыў бізнэсоўца Мікалая Вараб’я — «энэргетычнага гаманца» Лукашэнкі. Санкцыі ўвялі за падтрымку рэжыму, які ўчыніў жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў 2020-га.

У пытаньнях пагашэньня крэдытаў і выкананьня іншых узаемных абавязаньняў кліентам «ОптіКурс» раяць камунікаваць з новым уласьнікам, але хто ён — пакуль невядома:

https://smarturl.click/xeGn