У сярэдняй школе №101 Менску ўвялі школьную форму як для вучняў, так і для настаўнікаў
Адміністрацыя школы вырашыла, што матываваць вучняў апранацца ў адным стылі можна ўласным прыкладам, піша «СБ. Беларусь сегодня». Настаўнікі сьцьвярджаюць, што форма станоўча паўплывала на пасьпяховасьць дзяцей, а сустрэчы з калегамі ў настаўніцкай цяпер больш нагадваюць бізнэс-нарады.
❓ А як вы ставіцеся да практыкі школьнай формы? Стаўце 👍🏻 або👎🏻

Радыё Свабода — Беларусь
«Беларускі Гаюн»: у Беларусь прыбылі агулам ужо сама меней 2 тысячы наймітаў «Вагнэра» Калёны ПВК «Вагнэр» пачалі прыбываць у Беларусь з 11 ліпеня, колькасьць наймітаў, якія прыбылі да гэтага ў Беларусь сваім ходам, @Hajun_BY ацэньвае ў ≈200 чалавек. З…
Яшчэ адна калёна ПВК «Вагнэр» прыбыла ў Беларусь, ужо трэцяя за дзень, паведамляе «Беларускі Гаюн»
Паводле зьвестак праекту, цяпер калёна едзе па Р43-М5 ад Рагачова ў напрамку Бабруйску і далей — у лягер пад Асіповічамі. У калёне — пікапы і тэнтаваныя Ўралы з прычэпамі, агулам сама меней 20 машын.

Дабрачынныя арганізацыі адкрылі збор для дзяцей палітвязьняў
Грошы зьбіраюць, каб дапамагчы дзецям палітвязьняў сабрацца ў школу. На кожнае дзіця плянуюць сабраць па 100 эўра. Заяўкі на дапамогу прымаюцца ад 12 да 26 ліпеня. Падрабязнасьці:
👉🏻 Збор для дзяцей палітвязьняў

«Наша Ніва» паведамляе, што на тэрыторыі псыханэўралягічнага інтэрнату пад Астрашыцкім гарадком яшчэ на пачатку чэрвеня заўважылі вайсковую тэхніку
Паводле выданьня, тэхніка падобная да машыны Р-934УМ2 («Навальніца-6»). Гэта станцыя стварэньня электронных перашкодаў. Згодна з афіцыйным апісаньнем, яна прызначаная для пошуку, выяўленьня, пэленгаваньня крыніцаў радыёвыпраменьваньня і лініяў сувязі ды для іх радыёпадаўленьня. Сярод іншага, машына дазваляе засякаць крыніцу сыгналу дронаў і знаходзіць іх апэратараў.
Машына створаная беларускім «КБ Радар». Такія машыны ўжо выкарыстоўваліся ў вайсковых мэтах: у Азербайджане падчас вайны ў Карабаху і ў Лібіі на баку ўрадавых сілаў.
«Наша ніва» мяркуе, што тэхніку паставілі, каб абараняць рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Да яе адтуль каля паўтара кілямэтра.

На палігоне ва ўсходняй частцы Крыму адбыўся пажар. Расея ўночы атакавала Ўкраіну
🔸 Паводле мясцовых тэлеграм-каналаў, на палігоне ва ўсходняй частцы Крыму гарыць і выбухае склад боепрыпасаў. Праз пажар на палігоне перакрылі трасу «Таўрыда». З прылеглых вёсак эвакуююць жыхароў (агулам больш за 2 тысячы чалавек), людзей разьмесьцяць у школах.
🔸 У ноч на 19 ліпеня расейскія войскі атакавалі Кіеў бесьпілётнікамі «Шагед». Пра гэта паведаміў кіраўнік Кіеўскай гарадзкой вайсковай адміністрацыі Сяргей Папко. Паводле яго, усе дроны зьнішчыла СПА. Папярэдне, ахвяр і разбурэньняў няма.
🔸 Таксама расейскія войскі атакавалі дронамі Адэскую вобласьць, мясцовыя ўлады абяцаюць паведаміць пра наступствы ўдару пазьней.
Фота: Reuters

Заява на імя Лукашэнкі. Фрагмэнты кнігі Алега Грузьдзіловіча
«Ужо дзясяткі разоў у мяне пыталіся: як удалося раней за канец тэрміну выйсьці на волю? Але я магу толькі апісаць гэты працэс, падзяліцца сваімі меркаваньнямі. Што ж да сапраўдных прычын таго, чаму мне прапанавалі памілаваньне, яны для мяне застаюцца невядомыя».
Алег Грузьдзіловіч у кнізе «Мае турэмныя муры», якая выходзіць у сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе», адказвае на пытаньне: як удалося вырвацца зь вязьніцы?
https://smarturl.click/VADZ

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— Навіны — гэта пацьверджаныя факты, а фэйкі — гэта заўсёды інтэрпрэтацыі — „ня ўсё так адназначна“ і г.д. Калі кажуць, што ўкраінцы самі бамбяць свае гарады, знайдзіце гэтаму пацьверджаньне. А яшчэ пастаўце сябе на месца ўкраінцаў — ці вы б сталі так рабіць — бамбіць свой горад? Гэта вельмі важная опцыя — умець паставіць сябе на месца іншага. Яшчэ малога мяне бабуля вучыла: хочаш яму зрабіць кепска? Спачатку зрабі гэта сабе, калі табе спадабаецца — тады рабі яму. Ня верце інтэрпрэтацыям, якімі б вартымі даверу яны вам ні здаваліся. Верце спраўджаным фактам. Калі чалавек выказаўся супраць вайны — гэта факт. Калі судзьдзя сказаў, што гэта экстрэмізм — гэта фэйк.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Фронтмэна гурту Hurma Мікіту Найдзёнава абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 году
Справу Мікіты Найдзёнава разглядаюць 19 ліпеня ў судзе Ленінскага раёну Менску, паведамляе «Вясна». Працэс вядзе судзьдзя Марына Клімчук.
Мікіта — былы фронтмэн гурту Hurma, а таксама аўтар песень розных артыстаў. У 2015 годзе ён стаў уладальнікам прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».
Палітвязьня затрымалі 25 сакавіка 2023 году. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў пасьлявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

«Час для радасьці прыйдзе». Вялікая размова з мастачкай Нікай Сандрас
Ніка Сандрас мае польскія і грэцкія карані. Яна кажа, што выхоўвалася ў польскіх традыцыях і заўсёды хацела пераехаць у Польшчу. Год жыве ў Гданьску. Пасьля таго як у Беларусі адбудуцца перамены, марыць жыць на дзьве краіны.
Пагаварылі зь ёй пра жыцьцё ў эміграцыі і выпрабаваньні, якія зрабілі яе яшчэ мацнейшай:
https://smarturl.click/je7k

Лукашэнка падымае цану палітвязьняў, дзе стаўка — жыцьцё
Сяргей Навумчык у сваім блогу разважае пра сьмерць Алеся Пушкіна і пра зьмены ў стаўленьні ўладаў Лукашэнкі да палітвязьняў.
«Калі ў „гандлі“ пасьля падзеяў 2010 году ішла гаворка пра свабоду тых, хто за кратамі, дык цяпер — пра іх здароўе і нават жыцьцё».
https://smarturl.click/D7aZ

Андрэй Шарэнда сьцьвярджае, што ягоную жонку Паліну пабілі ў СІЗА
Былы палітвязень Андрэй Шарэнда расказаў Свабодзе, што мае інфармацыю, што Паліну Шарэнду-Панасюк маглі пабіць сукамэрніцы яшчэ на пачатку чэрвеня.
«Нібыта яна пацярпела ад рук сукамэрніц. Магчыма, была правакацыя. Гэта адбылося яшчэ ў пачатку чэрвеня, перад этапам у Навінкі. Пра пабіцьцё праваабаронцам „Вясны“ паведаміла дзяўчына, якая перасякаліся зь ёй на „Валадарцы“, яшчэ да таго, як адтуль Паліну перавялі ў Навінкі. Паводле той дзяўчыны, праз гэтае пабіцьцё Паліна трапляла ў шпіталь. А гэтая інфармацыя якраз супадае з маімі ранейшымі зьвесткамі, што перад этапам Паліну зьмяшчалі ў шпіталь. Цяпер спрабую высьветліць падрабязнасьці».
У 2021 годзе актывістку «Эўрапейскай Беларусі» асудзілі спачатку на 2 гады зьняволеньня за нібыта гвалт адносна міліцыянта і зьнявагу Лукашэнкі, а праз год да гэтага тэрміну ёй дадалі яшчэ 1 год нібыта за злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі.

Кіраўнік беларускага Чырвонага Крыжа адкрыта пацьвердзіў, што арганізацыя ўдзельнічае ў вывазе дзяцей з Украіны ў Беларусь.
«Бралі і будзем браць удзел».
https://smarturl.click/D7YZ
«Бралі і будзем браць удзел».
https://smarturl.click/D7YZ
У Менску зьліквідуюць два ліцэі, улады ня бачаць у іх патрэбы
Гэта ліцэй № 1 у Маскоўскім раёне і ліцэй № 2 — у Ленінскім, паведаміў старшыня камітэту адукацыі Менскага гарвыканкаму Андрэй Стрыгельскі.
«Сёньня створаны ўмовы для атрыманьня профільнай адукацыі на трэцяй ступені ва ўсіх школах і гімназіях. У нас сапраўды вялікая сетка профільных клясаў. І сёньня няма неабходнасьці ў такім відзе ўстановы, як агульнаадукацыйны ліцэй», — цытуе Андрэя Стрыгельскага сайт «Мінск-Навіны».
Паводле «Белсату», у ліцэі № 2 навучаліся каля 480 дзяцей, ліцэй шмат гадоў займаў адно зь першых месцаў у Менску па колькасьці ўдзельнікаў алімпіяд, а больш за 90% настаўнікаў мелі вышэйшую катэгорыю. У ліцэі № 1 вучыліся каля 460 вучняў і працавалі 50 выкладчыкаў.
Цяпер у Менску застаюцца яшчэ тры ліцэі: абласны, ліцэй БНТУ і Ліцэй БДУ.

🚧 Памежны кантроль на ўезьдзе з Расеі ў Беларусь раптоўна зьнялі
Пра гэта расказваюць удзельнікі чатаў, якія сочаць за сытуацыяй на гэтым участку мяжы. Паводле іх, яшчэ ў панядзелак быў кантроль у прапускных пунктах, але зь вечара аўторка тых, хто ўяжджае ў Беларусь, ужо не правяралі, піша «Зеркало».
На гарачай лініі Памежнага камітэту пацьвердзілі, што кантроль зьнялі:
«Не магу вам сказаць, будзе ці ня будзе. На сёньня пакуль зьнялі. А заўтра, можа, паставяць».
І дадалі, што далейшае разьвіцьцё сытуацыі залежыць ад распараджэньня ўраду.
У пачатку траўня быў уведзены памежны кантроль на ўсіх уездах з Расеі. У ДПК тады казалі, што гэта часовая мера, зьвязаная з працэсам ратыфікацыі пагадненьня аб узаемным прызнаньні візаў з Расеяй.

Пуцін не паедзе ў Паўднёвую Афрыку на саміт BRICS, дзе яго маглі б арыштаваць
Раней прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі папрасіў у Міжнароднага крымінальнага суду дазволу не арыштоўваць кіраўніка Расеі па прыезьдзе ў Яганэсбург на саміт BRICS.
https://smarturl.click/oejn

Бацька Ксеніі Луцкіной паведаміў, што яна зьбіраецца падаваць прашэньне аб памілаваньні
Бацька палітзьняволенай журналісткі Ксеніі Луцкіной Алег Луцкін паведаміў выданьню «Народная воля», што ў сям’і зьбіраюць дакумэнты для яе памілаваньня.
«Мы спрабуем хоць нешта рабіць, бо дачка і так ужо нацярпелася за кратамі. Да таго ж у яе такая цяжкая хвароба.Таму, як толькі зьявілася магчымасьць у калёніі напісаць прашэньне — адразу запусьцілі гэтую працэдуру».
Паводле яго, «працэдура няпростая, магчыма, працяглы час давядзецца чакаць».
Былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі Ксенію Луцкіну асудзілі на 8 гадоў калёніі. За кратамі ў палітзьняволенай пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расьце пухліна ў галаўным мозгу.

Сілавікі прымусілі жанчыну выправіць татуіроўку з апазыцыйнай сымболікай выбараў 2020 году
Відэа з затрыманай апублікаваў праўладны тэлеграм-канал, зьвязаны зь сілавікамі. З публікацыі вынікае, што жанчыну прымусілі перабіць татуіроўку з выявай кулака, знака «V» і сэрца, якая адлюстроўвала сымбалі аб'яднаных штабоў апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах 2020-га.
На «пакаяльным відэа» жанчыну прымусілі сказаць, што яна больш «не прытрымліваецца ніякіх палітычных поглядаў, чаго і іншым зычыць».

«Беларусы сустрэлі нас як братоў». Зьявілася відэа, на якім кіраўнік ПВК «Вагнэр» Прыгожын, меркавана, выступае ў лягеры ля вёскі Цэль
Ролік апублікаваны сёньня ў тэлеграм-каналах, зьвязаных з ПВК «Вагнэр». На відэа, зьнятым у прыцемках, выступае чалавек з голасам, падобным да голасу Яўгена Прыгожына. Выступоўца прывітаў вайскоўцаў і павіншаваў іх «з прыездам на беларускую зямлю».
Сярод іншага, ён абяцае зрабіць беларускае войска другім ў сьвеце і пры патрэбе «ўступіцца за яго». «Беларусы сустрэлі нас ня толькі як герояў, але і як братоў. Кажуць, мясцовыя дзяўчаты ў крамах шэпчуцца, што прыехалі «вагнэры», — сказаў ён.
Ён заклікаў «рыхтавацца, падвышаць свой узровень і ў новы шлях у Афрыку». Таксама на відэа прагучала, што «за беларускі кірунак будзе адказваць Сяргей „Піянэр“»:
https://smarturl.click/ze6p

На тэрыторыі лягера пад Асіповічамі — каля паўтысячы адзінак тэхнікі. Аналіз спадарожнікавых здымкаў
На падставе аналізу сьвежага спадарожнікавага здымка ад сэрвісу Planet Labs, зробленага 19 ліпеня ў 6.29 раніцы, можна сказаць, што транспартных сродкаў каля намётавага лягера на тэрыторыі вайсковай часткі ў вёсцы Цэль агулам ня менш за 485. Сярод угледжаных аб’ектаў не відаць цяжкай вайсковай тэхнікі.
Расказваем падрабязна, што нам удалося пабачыць:
https://smarturl.click/melB

Кіраўнік МЗС Украіны заклікаў Міжнародны крымінальны суд выдаць ордэр на арышт кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа Дзьмітрыя Шаўцова
«Усе вінаватыя ў крадзяжы ўкраінскіх дзяцей павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці», — заявіў кіраўнік МЗС Украіны Дзьмітрый Кулеба.
Дзьмітры Шаўцоў падчас чарговай паездкі на Данбас зьняўся ў рэпартажы для БТ, дзе прызнаўся, што Беларускі Чырвоны Крыж бярэ ўдзел у вывазе дзяцей з Украіны.
Падчас паездак на адпачынак у Беларусь украінскія дзеці зазнаюць узьдзеяньне праўладнай і прарасейскай прапаганды — наядаўнім прыкладам стаў выступ у летніку «Дубрава» сясьцёр Грузьдзевых, якія са сцэны на вачах у дзяцей пажадалі прэзыдэнтам Байдэну і Зяленскаму «здохнуць», а Пуціну «квітнець»:
https://smarturl.click/VAGZ

17-гадовага стрыечнага праўнука пісьменьніка Якуба Коласа асудзілі на тры гады выхаваўчай калёніі за «экстрэмізм»
17-гадовага Мікіту Бруя абвінавацілі ў «наўмысных дзеяньнях па рэабілітацыі нацызму» і «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 130-1, ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК), паведамляе «Вясна».
Паводле сьледзтва, ён неаднаразова пакідаў у Telegram-каналах «выявы і камэнтары, накіраваныя на рэабілітацыю нацызму», і перасылаў публікацыі з рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі».