Радыё Свабода — Беларусь
17.2K subscribers
50.4K photos
7.66K videos
2 files
39.8K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Парлямэнт Латвіі аб'явіў сёньняшні дзень выходным, бо хакейная зборная краіны заняла трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету

Рашэньне прынялі апоўначы. У выніку за прыняцьце законапраекту прагаласавалі 52 дэпутаты, супраць не прагаласаваў ніхто, піша delfi.lv.

Зборная Латвіі ўпершыню ўзяла «бронзу» хакейнага чэмпіянату сьвету. У матчы за трэцяе месца латышы абыгралі каманду ЗША зь лікам 4:3. У фінале зборная Канады перамагла нямецкіх хакеістаў зь лікам 5:2.

Чэмпіянат сьвету праходзіў у Латвіі і Фінляндыі. Першапачаткова мусіў прайсьці ў Расеі, але праз вайну яго перанесьлі.

Фота: Reuters
Ціханоўская паразмаўляла зь міністрам замежных спраў Партугаліі пра санкцыі да беларускага калію

Падчас 40-хвіліннай гутаркі з Жаау Кравіньё онлайн прадстаўніца беларускіх дэмакратычных сіл заявіла аб недапушчальнасьці зьмякчэньня санкцый супраць «Беларуськалію» і ў дачыненьні транзыту калійных угнаеньняў.

«Гэта па сутнасьці дэвальвуе ўсе намаганьні Эўрапейскага зьвязу і перашкаджае эўрапейскаму адзінству», — прыводзіць прэс-служба палітыка яе словы.

Ціханоўская выступіла за ўвядзеньне новых санкцый Эўразьвязу, але не ўзамен на зьмякчэньне старых. Бакі абмеркавалі сытуацыю з пастаўкамі ў Афрыку і Паўднёвую Амэрыку, якія залежаць ад беларускага калію. Як адзначыла Ціханоўская, ужо ідзе пошук магчымасьцяў дывэрсыфікацыі.
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Чаму ад людзей часам можна пачуць: «Навошта мне ваша свабода»?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Свабода, між іншым, гэта магчымасьці. Чалавек не разумее, навошта яму тая самарэалізацыя, ня мае патрэбы ў ёй, бо ня ведае, што яму рэлізоўваць. Для яго важна жыць у зразумелым, «простым» сьвеце, калі адказнасьць за яго дэкляруе дзяржава. А свабода — гэта ні з кім не падзеленая адказнасьць. Ёсьць людзі, якім камфортна жыць зь мінімальнымі патрэбнасьцямі і ўсьведамляць, што яны вызваленыя ад адказнасьці. Зразумела, што такія людзі не нясуць адказнасьці ня толькі за сябе, але і за іншых, пагатоў — за сваю краіну, свой горад, свой народ.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне.Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
«Няма падставаў меркаваць, што ўлады зацікаўленыя ў правасудзьдзі»

Кіраўнік групы экспэртаў, якія рыхтавалі даклады ААН аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі пасьля 2020 году, Ніл Гілмар у інтэрвію Радыё Свабода адзначыў, што спэцыялісты задакумэнтавалі ў Беларусі шматлікія выпадкі катаваньняў, бесчалавечнага абыходжаньня, пакараньняў, якія зьневажаюць годнасьць.

Што яшчэ адлюстравана ў дакладзе ААН і чаму важна дакумэнтаваць парушэньні правоў чалавека, нягледзячы на ігнараваньне нормаў рэжымам Лукашэнкі?

https://smarturl.click/lG1M
Выйшаў фільм пра полк Каліноўскага

Тэлеканал «Настоящее время» выпусьціў стужку пра самае вялікае фармаваньне беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне.

У фільме расказалі і пра беларусаў, якія ваююць у іншых падразьдзяленьнях.

З чым сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі, якія раненьні маюць, як аказваюць дапамогу адзін аднаму, чаму пайшлі ваяваць за суседнюю краіну, — адказы на гэтыя і іншыя пытаньні паспрабавалі знайсьці аўтары стужкі.
«Дзецям не дазваляюць быць украінцамі». Як рэжым Лукашэнкі дапамагае русыфікаваць украінскіх дзяцей

Генэральная пракуратура Ўкраіны налічыла звыш 19 тысяч украінскіх дзяцей, якіх незаконна вывезьлі з краіны, у тым ліку ў Беларусь.

Што гэта — незаконная дэпартацыя, аздараўленьне ці «лягеры перавыхаваньня» у духу «русского мира»? Разьбіраемся.

https://smarturl.click/eGDq
Тэлеграм-канал «Толькі пра мову» прызналі «экстрэмісцкім»

Улады Беларусі ўнесьлі ў так званы «экстрэмісцкі сьпіс» канал «Толькі пра мову», прысьвечаны вывучэньню і ўдасканаленьню беларускай мовы, паведаміла Міністэрства інфармацыі. Канал даў некалькі парадаў сваім чытачам, як знаёміцца з допісамі, зьмяншаючы рызыку.

Акрамя таго, у сьпіс дадалі:

🔸 кнігу на расейскай і польскай мове «История Польши с древнейших времен до наших дней»;
🔸 зборнік песень «Polskie piesni patriotyczne»;
🔸 некалькі раённых і гарадзкіх чатаў;
🔸 старонкі Валера Сахашчыка ў Youtube і Instagram.
«Кожная перадача абыходзіцца мне прыкладна ў 1200 рублёў»

Жонка палітзьняволенага падрабязна расказала, што яна купляе для мужа ў калёнію і колькі гэта каштуе.

«Так, у калёніі выдаюць і робу, і абутак, і пасьцельную бялізну. Але гэта ўсе вельмі нізкай якасьці і яно было раней у карыстаньні. Таму сваякі часта набываюць сваё — ці ў крамах спэцвопраткі, ці на заказ шыюць. Бо купіш чорную робу, у якой будзе лішняя кішэня, і яе ня прымуць», — тлумачыць суразмоўца.

https://smarturl.click/4q0d
У Варшаве стварылі мурал у гонар Міраслава Лазоўскага

Мурал знаходзіцца на пляцоўцы задняга дворыка Музэю Вольнай Беларусі на вуліцы Foksal, 11, паведаміла арганізацыя «Рух».

Міраслаў Лазоўскі — адзін з стваральнікаў арганізацыі «Белы Легіён», займаўся дасьледаваньнем напалеонаўскіх войнаў і вайсковай гісторыі ВКЛ. У 2022-м Лазоўскі далучыўся да Палка Каліноўскага, у траўні загінуў падчас выкананьня баявой апэрацыі.
Польшча абвясьціла пра новыя санкцыі: 365 грамадзянам Беларусі забароняць уезд у зону Шэнген

Сярод асоб, якія трапілі ў новы санкцыйны сьпіс — 159 беларускіх парлямэнтароў. Таксама пад забаронай будуць яшчэ 76 судзьдзяў, 7 пракурораў, 32 чыноўнікі мясцовых адміністрацый і 28 прадстаўнікоў сілавых структур.

Раней Варшава папярэдзіла, што ўвядзе новыя санкцыі ў адказ на перасьлед журналіста Анджэя Пачобута, актывіста польскай меншасьці ў Беларусі.

Санкцыі ўвялі і супраць прадпрымальнікаў, зьвязаных з расейскім капіталам — 15 грамадзянаў Расеі і 1 беларуса. Пад санкцыі таксама трапілі 20 кампаній, адна зь якіх зьвязаная з рэжымам Лукашэнкі.
«Зубы цмока» і іншыя фартыфікацыі пад Гомлем расьцягнуліся на два кілямэтры

У Беларусі збудавалі абарончыя фартыфікацыі на мяжы з Украінай. Большая частка акопаў знаходіцца ў непасрэднай блізкасьці да жылых дамоў.

Паказваем, як яны выглядаюць на спадарожнікавых здымках сэрвісу Planet Labs.

https://smarturl.click/X7M6
Бортправадніца «Белавія» Марына Васілеўская стане першай беларускай у космасе

Васілеўскую прызначанылі ў асноўны экіпаж для палёту на Міжнародную касьмічную станцыю (МКС). Праект навуковай праграмы беларускага касманаўта сфармаваны, ён складаецца з 9 работ па розных кірунках, інфармуе «Інтэрфакс».

Дублёркай Марыны Васілеўскай прызначылі Анастасію Лянкову. Яна дзіцячы хірург Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру.

Касманаўт Алег Навіцкі стане камандзірам карабля, вынікае з дадзеных Цэнтру падрыхтоўкі касманаўтаў (ЦПК).
Скаргі на вынікі ЦТ: выпускнікі гавораць пра няправільныя падлікі

У Беларусі зьявіліся вынікі цэнтралізаванага тэставаньня. Як расказалі чытачы парталу «Зеркало», многія дзеці гавораць пра тое, што ім занізілі балы. Нібыта сярод вынікаў ёсьць лічбы ў 101 і 103 набраныя балы, чаго ня можа быць паводле ўмоваў ЦТ.

Дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Юры Міксюк заявіў дзяржаўным мэдыя, што пералічваць вынікі ня будуць, цяперашнія лічбы пойдуць у сэртыфікаты. Пазьней зьявілася інфармацыя, што РІКВ стварыла гарачую лінію ў пытаньнях вынікаў ЦТ для будучых абітурыентаў і іхных бацькоў.
Беларусы стварылі каталёг паслуг, які расказвае пра таленавітых людзей, прафэсіяналаў, якія могуць падзяліцца сваімі ўменьнямі і паслугамі

«Ёсьць розныя кірункі паслуг: і дызайн, і майстар-клясы ў жывапісе, графіцы, акторскія трэнінгі, розныя музычныя заняткі, вакальныя, запіс і зьвядзеньне трэкаў», — кажа сузаснавальнік ініцыятывы Арт-рэзыдэнцыя «Дом творцаў» Сяржук Доўгушаў.

Расказваем, як падтрымаць рэпрэсаваных прадстаўнікоў творчых прафэсій: https://smarturl.click/mGMG
Сахашчык заявіў, што ў Празе яго машыну ўзламалі і скралі дакумэнты: «КДБ пачынае нэрвавацца»

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў справе абароны і нацыянальнай бясьпекі Валер Сахашчык напісаў у сваім тэлеграм-канале, што падчас візыту ў Прагу невядомыя ўзламалі ягоную машыну.

Паводле яго, невядомыя ўкралі дзьве торбы з асабістымі дакумэнтамі, станок для галеньня і «нядрэнныя навушнікі».

«Аналіз здарэньня, праведзены на месцы чэскімі спэцыялістамі, сьведчыць аб працы спэцслужбаў. Відавочна, што КДБ пачынае нэрвавацца, а там, дзе нэрвы, непазьбежна зьяўляюцца і памылкі» — паведамляе тэлеграм-канал палітыка.

У сталіцы Чэхіі Сахашчык, па яго словах, сустракаўся з шэрагам эўрапейскіх палітыкаў, якія займаюцца пытаньнямі абароны.

https://smarturl.click/6pbD
Марк Фейгін пра хаос у Менску, якому паспрыяе Захад, Украіна і полк Каліноўскага

Вядомы расейскі адвакат і праваабаронца Марк Фейгін разважае пра тое, якія пагрозы нясе для Беларусі рашэньне Пуціна разьмясьціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі.

Фейгін гаворыць пра магчымасьці і пагрозы для Беларусі пасьля сьмерці дыктатара. Вядучы youtube-канала ФЕЙГИН LIVE расказвае пра сустрэчы з байцамі-каліноўцамі на перадавой, пра сваё дзяцінства ў Гомлі, а таксама пра беларускую аўдыторыю ягоных стрымаў з Аляксеем Арастовічам.

🎥 https://www.youtube.com/watch?v=Unj3HK5BJe0
Чытаць: https://smarturl.click/A5VY
З 1 чэрвеня Польшча закрывае мяжу для фур зь беларускімі і расейскімі нумарамі

Такую пастанову выдала польскае Міністэрства ўнутраных спраў. Рашэньне польскага ўрада ўступае ў сілу з 1 чэрвеня і будзе дзеяць «да асаблівага распараджэньня».

Гаворка ідзе пра грузавыя аўтамабілі, трактары, прычэпы, у тым ліку паўпрычэпы, зарэгістраваныя ў Беларусі ці Расеі.

Нагадаем, што Эўразьвяз забараніў аўтамабільныя грузаперавозкі, у тым ліку транзытныя, для беларускіх і расейскіх кампаній. Праяжджаць у ЭЗ пасьля гэтага маглі беларускія фуры па адмысловых пропусках. Іншым грузавікам зь Беларусі і Расеі заезд у Эўразьвяз забаранілі яшчэ 9 красавіка 2022 году.

Рашэньне ў Польшчы прынялі ў той дзень, калі Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без задавальненьня апэляцыю палітзьняволенага актывіста Зьвязу палякаў Беларусі Анджэя Пачабута, якому прысудзілі восем гадоў калёніі.
Галоўнае за 29 траўня:

🪖 У Генштабе Ўкраіны заявілі, што Расея зноў пачала перакідваць у Беларусь свае войскі

🇵🇱 Пасьля таго, як Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Пачобуту, Польшча ўвяла дадатковыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску і з 1 чэрвеня закрывае мяжу для грузавікоў зь Беларусі

💬 Навіны палітвязьняў: 3 месяцы няма інфармацыі ад Ціханоўскага; ад Бяляцкага прыйшоў першы ліст з калёніі

🫂 «Кожная перадача абыходзіцца мне прыкладна ў 1200 рублёў». Колькі каштуе сваякам «утрыманьне» палітзьняволенага ў калёніі

🚒 У Беларусі пачалося вучэньне па ліквідацыі наступстваў варожых авіяўдараў

🇰🇿 Такаеў назваў жартам прапанову Лукашэнкі Казахстану ўступіць у саюзную дзяржаву з Расеяй і Беларусьсю

🚸 «Дзецям не дазваляюць быць украінцамі». Як рэжым Лукашэнкі дапамагае русыфікаваць украінскіх дзяцей

🕯 Беларускі несавецкі мовазнаўца. Успомнім Юрася Бушлякова
Ацэньваў працу райвыканкамаў, дасьледаваў карупцыю. Хто такі прафэсар Бубноў, якому прысудзілі 2 гады за «паклёп на Лукашэнку»

Прафэсара, сацыёляга Юрыя Бубнова затрымалі на працоўным месцы ў студзені сёлета, 26 траўня яму прысудзілі 2 гады зьняволеньня. Падставай стала навуковая публікацыя аб прычынах пратэсту 2020 году.

https://smarturl.click/kGyQ
Жарт, падобны да пагрозы. Што азначаюць узаемныя колкасьці Лукашэнкі і Такаева?

Навошта Касым-Жамарт Такаеў і Аляксандар Лукашэнка ў апошнія дні тролілі адзін аднаго наконт саюзнай дзяржавы і ядзернай зброі? Ці адчуў Лукашэнка, што Такаеў выказаў сумнеў у ягонай самастойнасьці? Ці быў дэмарш Такаева рэхам сустрэчы лідэраў краінаў Цэнтральнай Азіі зь Сі Цзіньпінам?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае расейскі палітоляг, экспэрт з праблемаў краін Цэнтральнай Азіі Аркадзь Дубноў.

🎥 https://youtu.be/sRz6yiucOTo
Чытаць: https://smarturl.click/E5nZ
Instasamka, Газманаў, Лазараў, «Ленинград». Хто цяпер выступае на беларускіх сцэнах

Цягам апошніх гадоў многія беларускія і замежныя музыкі праз сваю грамадзянскую пазыцыю страцілі магчымасьць выступаць у Менску і іншых гарадах Беларусі. Хто ж заняў гэтую пустку?

https://smarturl.click/B7Rn