Радыё Свабода — Беларусь
17.7K subscribers
49.6K photos
7.6K videos
2 files
39.1K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А гэта сёньняшняя акцыя салідарнасьці на заводзе «КПД-1» ААТ «МАПІД»
Сустрэча з гендырэктарам сёньня на МТЗ
Чытач перадае з МАЗ (таго, дзе, казаў Лукашэнка, «выйшла 20 чалавек»): «Выставілі патрабаваньні, генэральны дырэктар сказаў, у панядзелак у 12.00 дадуць справаздачу. З умовай, што калі адказаў ня будзе, сыходзім у страйк».
Вынік страйку на БМЗ — а 19.00 да ДК Мэталюргаў губэрнатар вобласьці паабяцаў запрасіць мэра і начальніка РАУС. Таксама ён паабяцаў выпусьціць усіх зьняволеных, каб яны маглі падняць майкі, паказаўшы, як над імі зьдзекаваліся пасьля затрыманьня. Губэрнатар запэўніў, што гэты мітынг будзе санкцыянаваны і ні да каго не будзе ўжыта ніякіх мер, — паведамляе гомельскі інфармацыйны сайт «Сильные новости»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паслухайце, як гучаў учора пасёлак Дружны ў Пухавіцкім раёне. Відэа ад чытача, каля заводу горнага воску
Forwarded from HARBACEVIČ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Калі вы не спынеціся, мы будзем вымушаныя абараняць народ, успомніць свае спецыяльныя веды, мы за чэсныя выбары", - дэсантнікі выйшлі на праспект.

@harbatsevich @nashaniva
ЦВК: 80,1% за Лукашэнку, канчаткова

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі абвясьціла 14 жніўня канчатковыя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў. Прагаласавалі 5 818 956 чалавек, зь іх 2 806 640 датэрмінова. Скаргі аб непрызнаньні выбараў ад Ціханоўскай, Канапацкай і Дзьмітрыева адхіленыя, ад Чэрачня нібы «не паступала»: давераных асобаў не пусьцілі падаць скаргу ў ЦВК, яны выслілі яе па пошце.

Галасы, паводле ЦВК, разьмеркаваліся так:
Лукашэнка: 80,1% (4 661 075 чалавек);
Ціханоўская: 10,1% (588 622 чалавека);
Дзьмітрыеў: 1,2% (70 671 чалавек);
Канапацкая: 1,67% (97 489 чалавек);
Чэрачань: 1,14% (66 613 чалавек);
супраць усіх: 4,59% (267 360 чалавек).
Лукашэнка згубіў якасьць, якая выратоўвала яго заўсёды, – камэнтар палітычнага аглядальніка Свабоды.

Тое, што на сёньняшняй нарадзе па пытаньнях будаўніцтва Лукашэнка сказаў пра «20 чалавек» страйкоўцаў «на МАЗе ці МТЗ», якіх нібыта падбухторылі «сьвядомыя», ня сьведчаць пра адсутнасьць у яго праўдзівай інфармацыі. Такія прыёмы прыменшваньня колькасьці сваіх апанэнтаў ён прымяняе з 1994 году. Але раней гэта тычылася нацыянальна арыентаванай часткі грамадзтва і спрацоўвала. Сёньня гэта ўжо не ўспрымаецца. Тым больш што ніякія апазыцыйныя арганізацыі і нават штаб Ціханоўскай ня маюць да арганізацыі страйкаў дачыненьня.

Калі б вакол Лукашэнкі былі здольны сказаць некамплімэнтарныя рэчы, яму б параілі зьбіраць не нараду па праблемах будаўніцтва, а ў прамым эфіры правесьці « разбор палётаў» паводзінаў АМАПу з паказальнымі адстаўкамі сілавых міністраў. Гэта не палепшылаа б агульную сытуацыю, але магчыма зьменшыла б напружаньне. Але Лукашэнка яшчэ ў першыя гады прэзыдэнцтва пазбавіўся ад такіх людзей. Цяпер, калі інтэрнэт перапоўнены жудаснымі здымкамі вынікаў катаваньняў на Акрэсьціна, градус нянавісьці да ўлады расьце.

Лукашэнка згубіў якасьць, якая выратоўвала яго ўсю ягоную палітычную кар’еру – адчуваньне настояў людзей, – падсумоўвае палітычны аглядальнік Свабоды Сяргей Навумчык.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёньняшняя акцыя ІТ-шнікаў каля менскага Парку высокіх тэхналёгіяў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Віцебскія «коласаўцы» — чальцы Нацыянальнана акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа — запісалі свой відэазварот.

Зь іншых навінаў культуры: міністар культуры сёньня заявіў, што ў Беларусі «няма забастовак»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Акцыя супраць гвалту лекараў цэнтру пераліваньня крыві і цэнтру псыхічнага здароўя ў менскіх Навінках
Forwarded from Кулуары KYKY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️❗️❗️Смелая врач лично сказала «министру» Каранику, что у медиков тоже есть гражданская позиция! И что все врачи против насилия и того, что сейчас происходит в стране.

Видео запостил ее сын. Написал, что гордится мамой.
Яе перадае карэспандэнт Свабоды, МТЗ спыніўся ня цалкам: некаторыя цэхі зачынілі, рабочых проста не выпускаюць
Бел-чырвона-белы сьцяг на будынку Белтэлерадыёкампаніі ў Менску!
Жыхары Віцебску сёньня на шпацыры