«Мы не калябаранты, мы грамадзяне сваёй дзяржавы». Манахі УПЦ (былая структура Маскоўскага патрыярхату) адмовіліся пакідаць Кіева-Пячэрскую лаўру
Пра гэта ў звароце паведаміў намесьнік Сьвята-Ўсьпенскага манастыра мітрапаліт Павел.
«Мы ня супраць усіх законных дзеяньняў, але супрацьзаконных не можа быць. Мы не калябаранты, мы грамадзяне сваёй дзяржавы», – сказаў ён на ўкраінскай мове.
Кіраўнік запаведніка аб'явіў УПЦ аб скасаваньні дамовы на бязвыплатнае карыстаньне дзяржаўнай маёмасьцю. Манахі павінны пакінуць тэрыторыю да 29 сакавіка.

Галоўнае за 13 сакавіка
🗳 Сьпікерам Каардынацыйнай рады выбралі палітоляга Андрэя Ягорава
🇮🇷 Лукашэнка сустрэўся з прэзыдэнтам Ірана Раісі, той абяцаў падзяліцца досьведам абходу заходніх санкцый
🔒 Хроніка перасьледу 13 сакавіка: затрымалі былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатру, дзіцячаму трэнэру ў футболе прысудзілі 2 гады калёніі
🏅 22 байцам-каліноўцам уручылі мэдалі Рады БНР за баявыя заслугі
⚖️ СМІ: Міжнародны суд у Гаазе адкрывае справы супраць Расеі ў сувязі з вайной ва Ўкраіне
🏆 Дакумэнтальны фільм «Навальны» атрымаў прэмію «Оскар»

За 10 гадоў экспарт упаў у 10 разоў. Што за эканамічныя адносіны ў Беларусі і Ірану
Прэзыдэнт Ірану паабяцаў Лукашэнку падзяліцца досьведам абыходу санкцыяў. Паглядзелі, як Беларусь супрацоўнічала з Іранам раней і што яны прадавалі:
https://smarturl.click/9QEO

Добрага дня!
14 сакавіка 1499 году кароль і вялікі князь Аляксандар надаў Менску магдэбурскае права.
У 1633 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна прызнаў Праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае.
У 1919 годзе ў Нясьвіжы распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне.
144 гады споўнілася б сёньня Альбэрту Айнштайну (на фота), нямецкаму фізыку-тэарэтыку, стваральніку тэорыі адноснасьці.

З 26 сакавіка адновяць прамыя пералёты «Менск – Тэгеран».
Рэйсы плянуюць двойчы на тыдзень. Лятаць будзе іранская кампанія Mahan Air. Гэта адзін з вынікаў паездкі Лукашэнкі ў Іран.
«Гэта паспрыяе разьвіцьцю чалавечых і бізнэс-кантактаў», – адзначыў міністар транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, піша БелТА.
Беларусам неабходна мець візу, каб наведаць Іран. Гэтая краіна шмат гадоў жыве ва ўмовах жорсткага санкцыйнага рэжыму. Больш жорсткага, чым той, у якім цяпер апынулася Беларусь.

Польшча выдала беларусам больш за паўмільёна віз з моманту прэзыдэнцкіх выбараў і да канца 2022 года.
Толькі ў 2022 годзе польскія візы атрымалі амаль 280 тысяч беларусаў. Летась у Польшчы пастаянна пражывалі амаль 80 тысяч беларускіх грамадзянаў.
https://smarturl.click/qy60

У Іўі асудзілі каталіцкага сьвятара за п’яную аварыю са сьмяротным вынікам.
Ксяндзу Дзянісу Бразінскаму далі 7 гадоў калёніі.
Аварыя адбылася ў красавіку 2022 года на Горадзеншчыне. 30-гадовы Бразінскі знаходзіўся за стырном Volkswagen. Машына перакулілася некалькі разоў. 31-гадовы пасажыр атрымаў цяжкія траўмы. Кіроўца пакінуў месца здарэньня, а пасажыр памёр, піша Hrodna.life.
Падчас сьледзтва абвінавачаны сьцьвярджаў, што не памятае абставіны ДТЗ. Паводле сьледчых, Бразінскі ўгнаў машыну ў свайго сябра, каб пакатацца. Паводле экспертызы, аўтамабіль ехаў з хуткасьцю 114 км/г.
Ксёндз Дзяніс Бразінскі паходзіць са Смаргоні. Вучыўся ў Горадзенскай сэмінарыі. Стаў сьвятаром у 2016 годзе. Служыў у Магілёве, Лідзе, Горадні, Іўі, Менску.

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. А хто ў сучаснай беларускай літаратуры самы важны, каб ведаць школьнікам? Пяць імёнаў, з жывых.
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— Пяць ніяк не атрымаецца, мінімум удвая болей. Тыя, хто пры ўсіх іншых талентах і даробках стала прысутнічае ў публічнай прасторы, то бок «імёны на слыху», веданьнем якіх можна пахваліцца: Уладзімер Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Ева Вежнавец, Адам Глёбус, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Уладзімер Някляеў, Ганна Севярынец, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева. Зразумела, тых, каго варта ведаць і чытаць, разоў у пяць ці дзесяць болей.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓ Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Памочніка Мясьніковіча Дзьмітрыя Шадко, які зьнік у Маскве, маглі затрымаць, піша «Вясна».
Учора мэдыя паведамлялі, што мужчыну не маглі знайсьці тры дні.
Паводле «Вясны», Шадко, імаверна, затрымалі на працы ў Маскве. Як сьцвярджаюць крыніцы праваабаронцаў, мужчына доўгі час быў зьвязаны з субкультурай, у якой гуляюць у ролевыя гульні, часам браў удзел у іхных падзеях. Ён асабіста ведаў некаторых людзей, якіх затрымалі ў справе дывэрсіі ў Мачулішчах.
Шадко да траўня 2019 году быў намесьнікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі.
https://smarturl.click/Bmvl

ГУБАЗіК заявіў, што правярае сваякоў і знаёмых байцоў палка Каліноўскага, якія засталіся ў Беларусі.
Іх падазраюць у «сувязях з баевікамі» – так сілавікі рэжыму Лукашэнкі называюць добраахвотнікаў, што змагаюцца на баку Ўкраіны, а таксама – у «вэрбаваньні» беларусаў на вайну.
У ГУБІЗіКу сьцьвярджаюць, што ведаюць асобы каля 200 добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Ўкраіны. 11 чалавек, паводле сілавікоў, асудзілі летась за тое, што яны хацелі паехаць ваяваць ва Ўкраіну.
https://smarturl.click/zE1p

У Гомлі за апошнія дні «адпрацавалі» 30 асобаў, «датычных да экстрэмісцкіх фармаваньняў».
Інфармацыя пра гэта зьявілася на праўладных каналах.
Як стала вядома Свабодзе, усім затрыманым далі па 15 дзён арышту. Для іх не бяруць перадачы ад сваякоў, яны знаходзяцца ў камэрах безь бялізны, матрацаў і сродкаў гігіены. Іх правяраюць кожныя 2 гадзіны, таксама і ноччу.
Зьявілася яшчэ адно «новаўвядзеньне» – кожную ноч іх пераводзяць з камэры ў камэру, таму яны зусім ня могуць спаць.
https://smarturl.click/kRzo

✋🏾 Пошук, беларусы ў Беларусі і за мяжой!
Шукаем людзей, якія данацілі праз Facebook у забароненыя рэжымам Беларусі фонды. Хочам ананімна з вамі пагаварыць.
Напішыце нам, калі ласка. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Ранкам расейцы ракетамі абстралялі цэнтар Краматорску Данецкай вобласьці.
Разбураны пад'езд жылога дома. Пад заваламі застаюцца людзі, чуваць іхнія крыкі пра дапамогу. Найменей адзін чалавек загінуў, трое параненыя.
Буйны ўдар па Краматорску адбыўся амаль год таму. Тады на вакзале загінулі больш за 50 чалавек і звыш 100 атрымалі раненьні.
https://smarturl.click/80l8

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👉🏾 Публікуем відэа сутыкненьня, падчас якога ксёндз «пракаціў» на капоце вайскоўца падчас пратэстаў.
Ксёндз Дзьмітры Прыступа мо адзіны вядомы каталіцкі сьвятар, на якога завялі крымінальную справу пасьля пратэстаў 2020 году. Ён зьехаў у Польшчу.

«Апошняя кнiга пана А.» Альгерда Бахарэвіча, каляндар «Не маўчы па-беларуску – 2021», некалькі нумароў часопіса «Наша гісторыя» і «Arche Пачатак» – усё гэта папаўненьні ў «экстрэмісцкі сьпіс» рэжыму Лукашэнкі.
Таксама «экстрэмісцкімі» прызналі відэакліп музычнага гурту Sumarok на песьню «Чэрцi» і telegram-чат «Копыль», піша «Вясна».

Збліжэньне ізгояў. Навошта Лукашэнка паехаў у Іран?
Штуршком для рэанімацыі актыўнай супрацы Беларусі і Ірану стала лёгіка геапалітычнага пазыцыянаваньня. Прычым ня толькі ў зьвязку з вайной ва Ўкраіне.
🔸 Лукашэнка спадзяецца на стварэньне саюзу Беларусі, Расеі і Ірану.
🔸 Менск і Тэгеран разьлічваюць дапамагаць адзін аднаму абыходзіць заходнія санкцыі.
Піша палітычны аналітык Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/YGqV

«У калектыве былі хлопцы з Украіны, Грузіі, і выявілася, што па тры месяцы людзям не даюць заробку».
Аўтамэханік, будаўнік і кіроўца расказалі, як іх падманулі на працы ў Польшчы.
Беларусы таксама падзяліліся, як сябе абараніць і ў якія кампаніі і на якіх умовах лепш уладкоўвацца.
https://smarturl.click/Aay4

Стала вядома, што відэаапэратара Паўла Падабеда арыштавалі за рэпосты 2012 году
Журналісту інкрымінуюць «садзейнічаньне экстрэмізму». Павал сядзіць амаль два месяцы. Раней не было вядома, за што яго забралі.
Высьветлілася, што яшчэ аднаго журналіста Вячаслава Лазарава зь Віцебскай вобласьці вінавацяць паводле гэтага ж артыкулу. Вячаслава затрымалі сёлета 9 лютага.
https://smarturl.click/ZkEW

Экспэртку па этыкеце Аксану Зарэцкую асудзілі на 1,5 года калёніі, а заснавальніка кампаніі Astronim Багдана Караўца – на 2 гады калёніі.
Пра гэта паведамляе @rada_vision. Іх судзілі за пратэсты.
Аксана – сябра асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнэрка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуроляг, магістарка пэдагогікі. У яе двое дзяцей.
IT-кампанія Astronim, якую ўзначальваў Багдан Каравец, займаецца распрацоўкай сайтаў і электроннай камэрцыяй.
https://smarturl.click/JEJ7

У лютым у Беларусі больш за ўсё падаражэлі гародніна, алькаголь і садавіна.
Як вырасьлі кошты:
цыбуля — на 23%;
салодкі перац і памідоры — на 19%;
бананы — на 11%;
вінаград — на 10%.
Карыстаньне арэндным жытлом, абыходжаньне зь цьвёрдымі камунальнымі адходамі і халоднае водазабесьпячэньне падаражэлі на 14-16%.
Больш лічбаў: https://smarturl.click/D0xn