Радыё Свабода — Беларусь
17.1K subscribers
50.5K photos
7.67K videos
2 files
40K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Максіму 25 год, выклікалі хуткую на Акрэсьціна. На руцэ знак, як тушылі "бычок". Сатрасеньне мозгу.
Як у Менску сустракалі вызваленых з турмы на Акрэсьціна пратэстоўцаў. Фотарэпартаж 📷

Уначы на 14 жніўня з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна пачалі вызваляць палітвязьняў. Перад гэтым намесьнік міністра ўнутраных спраў Аляксандар Барсукоў заявіў што да раніцы мусяць вызваліць усіх затрыманых пратэстоўцаў. У той жа час у ізалятар працягвалі прыяжджаць машыны хуткай дапамогі.

https://www.svaboda.org/a/30783094.html
Зь першымі промнямі. Мэдыкі сталі ў ланцуг салідарнасьці на Партызанскім праспэкце

Па сёмай гадзіне раніцы на Партызанскі праспэкт выйшлі мэдыкі ў белых халатах і сталі ў ланцуг салідарнасьці.
Чарговыя рабочыя выходзяць на пратэсты
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
БМЗ у Жлобіне цяпер. Тыя, хто выходзілі раней, зьвяльнялі. Прасілі пісаць па ўласным жаданьні
Дзьмітрый, 40 год: “Я быў 10 гадоў у турме, фізычна я цяпер вытрымаў, але такіх маральных пакутаў, як на Акрэсьціна, у маім жыцьці ня было”. Рэчы Дзьмітрыю, як і іншым вызваленым, не аддаюць, ён ня мае ключоў, каб вярнуцца дахаты.
09:31 Менск, на праспэкце Незалежнасьці ля будынку КДБ і насупраць патрулююць супрацоўнікі ДПС. Спыняюць машыны, якія сыгналяць.
«Я выпускала хлусьню доўгія пяць гадоў». З агенцтва Белта звольнілася выканаўчы рэдактар

Тацьцяна Пятручык напісала ў сваім інстаграме, што прымала гэтае рашэньне некалькі месяцаў таму і зьбіралася сыходзіць у іншы дзяржаўны СМІ. Але прапрацаваўшы ў ноч з 9 на 10 жніўня, яна вырашыла цалкам адмовіцца ад працы ў дзяржСМІ.

«Выпускаючы „правільныя“ навіны пад гукі выбухаў і абстрэлаў, я зразумела, што больш не магу і сыходжу ў нікуды. У мяне больш няма апраўданьняў і рэзонаў, я намагалася сябе апраўдаць і выпускала хлусьню доўгія пяць гадоў і вельмі баялася. Але мой страх нарэшце скончыўся, дзякую вам, мае, адважныя беларусы і беларускі. Я каюся і бачу сьвет. Я ня ведаю, што будзе далей, але я шчыра плачу ад разуменьня сваёй свабоды, нашай свабоды. Як раней, больш ня будзе Беларусь жыве і жыву нарэшце я».
Толькі што з ізалятара на Акрэсьціна выйшаў мастак Алесь Пушкін. Яго затрымалі 11 жніўня. Мастак ішоў да Палаца Незалежнасьці, каб зрабіць там выставу. Не дайшоў. У турме яго моцна зьбівалі.
Папулярны расейскі шоўмэн і тэлевядоўца Іван Ургант выказаў салідарнасьць зь беларусамі. У сваім Інстаграме ён апублікаваў здымак бел-чырвона-белага сьцягу і напісаў: Ненавіджу гвалт! І люблю Беларусь!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мужчына на Акрэсьціна кажа, што даведаўся адразу ад некалькіх вызваленых, што з двух ягоных сыноў - Тайфуна і Раяла Намазавых - у ізалятары выбівалі паказаньні, што яны наехалі на супрацоўнікаў АПАМу, хоць у іх няма правоў кіроўцы і ім толькі споўнілася 18 год.
Опэрны сьпявак Ільля Сільчукоў адмовіўся ад званьня ляўрэата прэзыдэнцкай прэміі

«У сьвятле таго, што адбылося, я адмаўляюся насіць званьне тройчы ляўрэата гранд-прэміі прэзыдэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі. Гэта несувымерна меншая страта ў параўнаньні з скалечанымі і загубленымі жыцьцямі маладых герояў», — напісаў Сільчукоў у Фэйсбуку.

«Ня будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром», — працытаваў ён біблейскае пасланьне да Рымлянаў.

Ільля Сільчукоў саліст беларускага Вялікага тэатру з 2005 году. Ён ляўрэат больш як 15 міжнародных конкурсаў вакалістаў. Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.
Навукоўцы ЗША і Эўропы зьвярнуліся да кіраўніцтва Беларусі з заклікам правесьці новыя свабодныя выбары

Каля шасьцідзесяці прафэсараў з ЗША, Канады і эўрапейскіх краін выступілі са зваротам, у якім тлумачаць, што «любы ўрад раз і назаўсёды губляе легітымнасьць, калі большасьць грамадзян адмаўляецца прымаць правілы, прадыктаваныя зьверху».

Навукоўцы заклікалі безумоўна вызваліць усіх затрыманых пасьля выбараў 9 жніўня і правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары, для чаго стварыць новую ЦВК, «у склад якой увойдзе роўная колькасьць прадстаўнікоў дзяржаўных і няўрадавых арганізацый».
Тысячы супрацоўнікаў выйшлі за тэрыторыю "Гродна Азот", каб сустрэцца з кіраўніцтвам завода і горада.