Шматлюдная Горадня. Каля пяці тысяч гарадзенцаў дайшлі да філярмоніі ў цэнтры горада. Калёна рухалася па горадзе амаль пяць гадзін і расьцягнулася да кілямэтру даўжынёй. Людзі скандавалі «Жыве Беларусь», «Малайцы», «Дзякуй». Запусьцілі фаервэрк і пачалі разыходзіцца. Цэнтар гудзе ад аўтамабіляў, з вокнаў — бел-чырвона-белыя сьцягі. Нікога не затрымлівалі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
22:13 Менск, На Маякоўскага стаіць чалавек 200 у ланцугу, есьць сьцягі, людзі з сабачкамі і дзецьмі. Праз дарогу частка ўнутраных войскаў, перадае карэспандэнт Свабоды.
Радыё Свабода — Беларусь
17:46 Пружаны, бел-чырвона-белы сьцяг вывесілі на тэрыторыі ўнітарнага прадпрыемства «Пружанская ПМК-22», паведамілі відавочцы.
Сьцяг зьнялі а 21-й гадзіне. Фота відавочцы.
Штаб Бабарыкі паведаміў пра 7 затрыманых валянтэраў. У чым іх абвінавачваюць, невядома, у сувязі з падпіскамі аб неразгалошваньні. Учора ў рамках крымінальнай справы затрымалі 5 валянтэраў штабу Віктара Бабарыкі, іх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў.
Дзяржаўная газэта «Звязда» апублікавала зварот да чытачоў: «Заклікаем не ўжываць сілу ў дачыненьні да тых, хто выказвае сваё меркаваньне, і не праяўляць агрэсію, няважна, на якім баку вы знаходзіцеся. Заклікаем усіх паважаць закон, але найперш — чалавечую годнасьць. Гвалт можа спарадзіць толькі гвалт».
Больш за 30 сілавікоў за суткі адгукнуліся на прапанову аб перакваліфікацыі, піша Dev.by.
12 жніўня заснавальнікі адной з самых вядомых у сьвеце беларускіх ІТ-кампаній PandaDoc прапанавалі перавучыць сілавікоў, якія адмовяцца выконваць гвалтоўныя загады.
12 жніўня заснавальнікі адной з самых вядомых у сьвеце беларускіх ІТ-кампаній PandaDoc прапанавалі перавучыць сілавікоў, якія адмовяцца выконваць гвалтоўныя загады.
Прэм'ер-міністар Латвіі Крышʼяніс Карыньш заявіў, што правядзеньне чэмпіянату па хакеі сумесна з Беларусьсю пад пытаньнем.
«Я думаю, што падзеі ў Беларусі рэзка зьмяняюць сытуацыю. Цяпер я ня бачу, як мы, як краіна, можам зладзіць чэмпіянат разам з Беларусьсю. Я ўжо папрасіў Міністэрства адукацыі і навукі, якое адказвае і за спорт, зьвязацца зь Міжнароднай хакейнай фэдэрацыяй, каб знайсьці рашэньне і зразумець, як мы найбольш правільна можам паступіць»

22:56 Па вуліцах Віцебску ідзе калёна людзей з ліхтарыкамі. У ёй больш за трыста чалавек. Людзі ідуць па адвольным маршруце. Часам выкрываюць «Віцебск, выходзь!» Машыны сыгналяць на знак салідарнасьці. Падчас шэсьця нікога не затрымліваюць.
ХАЛК ПАДТРЫМАЦЬ!!!
Галівудзкі актор Марк Руфалё выказаўся ў Twitter: «Крадзеж выбараў і здушэньне пратэстаў бандытызмам. Выкіньце іх!»
Галівудзкі актор Марк Руфалё выказаўся ў Twitter: «Крадзеж выбараў і здушэньне пратэстаў бандытызмам. Выкіньце іх!»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Людзі ў Берасьці чакаюць каля СІЗА нумар 7 і падтрымліваюць затрыманых
Гісторык Аляксандар Пашкевіч абверг словы старшыні Савету Рэспублікі Натальлі Качанавай, што яго і іншых затрыманых вызвалілі пад абавязацельствы няўдзелу ў несанкцыяваных акцыях.
14 жніўня Менск наведаюць прадстаўнікі Эўрапарлямэнту: старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю Робэрт Бедрань і эўрадэпутат зь Літвы Петрас Аўшравічус, паведамляе polsatnews.pl.
Мэтай візыту, паводле Робэрта Бедраня, зьяўляецца «высьвятленьне сытуацыі, якая, як мы ведаем з паведамленьняў СМІ, зьяўляецца складанай». Прадстаўнікі Эўрапарлямэнту хацелі б сустрэцца з затрыманымі ў Беларусі грамадзянамі Эўразьвязу і беларускімі палітвязьнямі, зь няўрадавымі арганізацыямі, свабоднымі беларускімі СМІ, а таксама з прадстаўнікамі ўраду Беларусі. Візыт у Беларусь будзе доўжыцца да нядзелі.