Радыё Свабода — Беларусь
18.3K subscribers
48.6K photos
7.53K videos
2 files
38K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі бок прапанаваў Беларусі заключыць «пакт аб ненападзе». Зяленскі адрэагаваў

«З аднаго боку, просяць нас, каб мы ні ў якім разе не ваявалі з Украінай, каб нашыя войскі туды ня рухаліся. Пакт аб ненападзе прапануюць заключыць. А зь іншага боку, рыхтуюць гэтую грымучую сумесь і ўзбройваюць іх», — заявіў сёньня Лукашэнка.

«Усё, што Ўкраіна афіцыйна прапануе, вы чуеце. Мы нападаць на Беларусь не зьбіраемся і ніколі не зьбіраліся. Няма такіх намераў. Гэта галоўны сыгнал ад усяго ўкраінскага народа да беларускага», — зьняпраўдзіў Зяленскі словы Лукашэнкі.
«Я не прымаю адмовы нам у гонары». Вядомыя беларусы адрэагавалі на словы Зяленскага з нагоды пачатку паўстаньня 1863 году

Адсутнасьць згадкі аб ролі беларускага народу ў паўстаньні 1863 году абурыла шмат якіх беларускіх грамадзкіх дзеячоў і палітыкаў. Свабода сабрала некаторыя рэакцыі:

https://rferl.link/O1eO
У Netflix расказалі, што трэба зрабіць, каб дадаць беларускія субтытры да фільмаў і сэрыялаў

Карыстальнікі могуць прапанаваць фільмы ці сэрыялы вытворчасьці Netflix, якія варта перакласьці на беларускую мову, праз адмысловую форму на старонцы сэрвісу. Падрабязьней:

https://rferl.link/WjvX
На трох удзельнікаў гурту Tor Band завялі крымінальныя справы

Яўгена Бурло, Дзьмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка перавялі ў гомельскае СІЗА. Па якім артыкуле завялі справу, пакуль не вядома, піша @nashaniva.

16 студзеня гурт прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Гэта першы выпадак у Беларусі, калі статус «экстрэмісцкай арганізацыі» надалі музычнаму гурту.
Украінская выведка: «Вагнэр» уяўляе «ўнікальную пагрозу» ў бліжнім баі, нават калі нясе велізарныя страты

Як гаворыцца ў дакладзе выведкі аб расейскіх наймітах, зь якім азнаёміўся CNN, аснова «Вагнэра» на вайне — штурмавыя групы па 12 ці менш чалавек, якія нясуць на сабе рэактыўныя гранатамёты, а выведвальныя дроны сочаць за імі зьверху і даюць інфармацыю пра напад і супрацьдзеяньне яму ў штаб.

У першай хвалі ў атаку ідуць завэрбаваныя вязьні — іх страты да 80%. За імі ідуць больш дасьведчаныя байцы зь цеплавізарамі і прыборамі начнога бачаньня. Калі яны дасягаюць умацаваньняў, дзе сядзяць украінскія вайскоўцы, то пачынаецца гранатамётны абстрэл траншэй. Так сілы ПВК «Вагнэр» могуць займаць пазыцыі:

https://rferl.link/x1qm
Ці будзе пакт з Лукашэнкам і што Зяленскі хоча ад Беларусі

Лукашэнка заявіў, што Ўкраіна прапанавала Беларусі пакт аб ненападзе. Зяленскі ў віншавальным звароце з нагоды 160-годзьдзя Паўстаньня Каліноўскага не ўзгадаў пра беларусаў і Беларусь. Ці ёсьць нейкі новы паварот у адносінах паміж Кіевам і Лукашэнкам? — У эфіры Свабоды Premium разважаюць намесьнік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук і палітычны аналітык Павел Сьлюнькін:

https://youtu.be/mfqXYZFQyZo
Завабіць, каб кінуць за краты. Пастка вяртаньня ў Беларусь

Лукашэнка чарговым разам прапанаваў палітэмігрантам вяртацца, але пры ўмове, што яны стануць «большымі ябацькамі», чым тыя, хто цяпер жыве ў Беларусі. Але эмігрантаў завабліваюць у краіну, выключна каб пасадзіць, піша аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст. Паводле яго, такая абсурдная сытуацыя магла ўзьнікнуць, бо розныя бюракратычныя ведамствы маюць супярэчлівыя інтарэсы:

https://rferl.link/v02G
Аб'яднаны пераходны кабінэт прапануе ўладам вызваліць частку палітвязьняў у якасьці абяцанага «кроку насустрач»

«Пакуль мы бачым, што рэжым кажа супрацьлеглае таму, што робіць у цёмным куце. І як заўсёды імкнецца выглядаць дабрадзеем.

Ну што ж, тады ў нас ёсьць прапанова: праваабаронцы падрыхтавалі «гуманітарны сьпіс палітвязьняў», у які ўвайшлі людзі з інваліднасьцю, цяжкімі захворваньнямі, пэнсіянэры, непаўналетнія, шматдзетныя бацькі, жанчыны... Выпусьціце іх — і пакажыце, што вы на самай справе гатовыя «зрабіць крок насустрач», — заявіла прадстаўніца АПК па сацыяльных пытаньнях Вольга Гарбунова.
Рэпэтытара Лівянта, яго сваякоў і калегу перавялі на «Валадарку»

Як стала вядома Свабодзе, вядомага рэпэтытара Яўгена Лівянта, ягоную жонку Юлію Лівянт, дачку Ганну, яе мужа Мікіту Дразда, а таксама саўладальніка адукацыйнага цэнтра «100 баллов» Аляксея Іванова перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Гэта сьведчыць, што супраць іх завялі крымінальную справу, па якім артыкуле — пакуль не вядома.
Галоўнае за 24 студзеня

🇺🇦 Зяленскі не згадаў беларусаў у віншаваньні з угодкамі пачатку паўстаньня Каліноўскага. Рада БНР і вядомыя беларусы адрэагавалі

👫 Лукашэнка зноў заклікае беларусаў вяртацца. Для гэтага ў Беларусі створаць спэцыяльную камісію

🚛 Дзеля вучэньняў з расейцамі ў Беларусі зьнялі вайсковую тэхніку з працяглага захоўваньня

🗣 Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі бок прапанаваў Беларусі заключыць пакт аб ненападзе. Зяленскі зьняпраўдзіў

👮🏻‍♂️На ўдзельнікаў Tor Band завялі крымінальныя справы; рэпэтытара Лівянта, ягоных сваякоў і калегу перавялі ў СІЗА. Хроніка перасьледу
Радыё Свабода — Беларусь
Рэпэтытара Лівянта, яго сваякоў і калегу перавялі на «Валадарку» Як стала вядома Свабодзе, вядомага рэпэтытара Яўгена Лівянта, ягоную жонку Юлію Лівянт, дачку Ганну, яе мужа Мікіту Дразда, а таксама саўладальніка адукацыйнага цэнтра «100 баллов» Аляксея Іванова…
UPD. Як стала вядома Свабодзе, крымінальныя справы супраць Яўгена Лівянта, ягоных сваякоў і калегу Аляксея Іванова завялі паводле артыкулу 342 КК («Арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
У Гомлі «адцэнзуравалі» некалькі муралаў

Муралы зрабілі ў 2013 годзе беларускія мастакі ў супрацоўніцтве з Чыгуначнай адміністрацыяй Гомля пры падтрымцы інфармацыйнага парталу TUT.BY. Па наводцы актывістаў аднаго з праўладных тэлеграм-каналаў, камунальнікі замазалі лягатыпы парталу, якія раней набылі «экстрэмісцкі» статус, піша @flagshtok.
«Па-чалавечы мне гэта непрыемна». Намесьнік камандзіра «каліноўцаў» — пра тое, што Зяленскі ў віншаваньні з нагоды паўстаньня 1863 году не згадаў беларусаў

«Зараз сказаць нешта добрае ў бок беларусаў — гэта мавэтон. Нехта зразумее, але я канстатую, што на сёньняшні час нейкую пазытыўную ролю беларусаў ці іх гісторыі зразумее невялікі адсотак украінцаў. На жаль, грамадзкая думка сфармаваная вельмі адмоўна ў дачыненьні да Беларусі і беларусаў», — кажа Вадзім Кабанчук.

Пагутарылі зь ім пра адносіны паміж Менскам і Кіевам і стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў:

https://rferl.link/E4A4
Нямеччына пагадзілася на адпраўку танкаў «Леапард» Украіне

Паводле Der Spiegel, канцлер Нямеччыны Оляф Шольц прыняў рашэньне адправіць Украіне танкі «Леапард 2» дастаткова сучаснай мадыфікацыі 2A6. Гаворка ідзе як мінімум пра адну роту (10 танкаў).

Таксама Бэрлін мае намер ухваліць пастаўкі танкаў нямецкай вытворчасьці іншымі краінамі (яны ня могуць зрабіць гэтага без дазволу вытворцы). Раней пра жаданьне адправіць свае «Леапарды» Ўкраіне казалі Польшча, Нідэрлянды і Гішпанія, да іх могуць далучыцца Італія, Данія і Фінляндыя.

Тым часам паводле крыніц The Wall Street Journal, адміністрацыя Байдэна схіляецца да паставак Украіне танкаў М1 «Абрамс».
Справядлівая вайна не дае Кіеву індульгенцыі на няпраўду, абразы і памылкі

«Кожны раз, калі з Кіева гучыць нешта непрыемнае ці нават абразьлівае для беларусаў — то ў адказ на справядлівае абурэньне раздаюцца галасы: „Ня трэба зараз пра гэта, украінцы ваююць, трэба ім дараваць, што б яны пра нас ні казалі“. Гэта, як мне падаецца, у прынцыпе аблудная і шкодная, самаедзкая пазыцыя», — піша ў блогу журналіст Свабоды Віталь Цыганкоў:

https://rferl.link/mQ75
«Гадзіньнік Суднага дня» перавялі на 10 сэкундаў наперад

Цяпер на ім застаецца 90 сэкундаў да поўначы, што азначае час «беспрэцэдэнтнай небясьпекі», у асноўным з прычыны ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Пад поўначчу на гэтым умоўным гадзіньніку, створаным у 1947 годзе навукоўцамі, якія распрацоўвалі амэрыканскую ядзерную бомбу, маецца на ўвазе глябальная катастрофа або ядзерная вайна.
Сьпісы вайсковаабавязаных, праца без выходных, забарона на лісты: «Вясна» пра сытуацыю ў гомельскай жаночай калёніі, дзе цяпер сама меней 58 палітвязьняў

Паводле праваабаронцаў, адміністрацыя гомельскай калёніі № 4 пачала складаць сьпісы жанчын, якія зьяўляюцца вайсковаабавязанымі. Апошнія некалькі месяцаў зьняволеныя працуюць толькі з 2 выходнымі ў месяц, у вольны час яны таксама вымушаныя ўвесь час чысьціць сьнег і хадзіць на дзяжурствы.

Па надуманых прычынах на іх складаюць рапарты за «парушэньне правілаў унутранага распарадку» і пазбаўляюць пасылак, спатканьняў, а таксама зьмяшчаюць у штрафны ізалятар і памяшканьні камэрнага тыпу.

Чытаць больш: https://rferl.link/3vXg
🎭 На кінафэстывалі ў Бэрліне пакажуць мастацкі фільм пра беларуса ў Замежным легіёне

Фільм «Disco Boy», створаны сумесна студыямі з Італіі, Францыі і Польшчы, трапіў у асноўную конкурсную праграму нямецкага кінафэстывалю Бэрлінале. У ім расказваецца гісторыя беларуса, які запісваецца ў Замежны легіён, каб атрымаць пашпарт Францыі:

https://rferl.link/nWkO

Фота: Fare Film / farefilm.it