Радыё Свабода — Беларусь
Вы зьехалі зь Беларусі і ня ведаеце, ці можна вам прыехаць дадому? Цяпер у вас будзе шанец гэта памяняць. Прынамсі так сьцьвярджае генпракурор Андрэй Швед. Беларусы-эмігранты змогуць напісаць запыт: ці ёсьць да іх прэтэнзіі ў беларускіх сілавікоў і ці можна…
Беларусы сьмяюцца ў сетках з камісіі, якая хоча вырашаць, вяртацца эмігрантам або не.
«Першае пытаньне ад камісіі: „Як слушна ўваходзіць у хату?“»

Дзеля вучэньняў з расейцамі ў Беларусі зьнялі вайсковую тэхніку з працяглага захоўваньня.
На фатаграфіях, апублікаваных міністэрствам, можна ўбачыць бэнзавозы і грузавікі і падрыхтоўку іх да руху.
https://rferl.link/4EpW

У Расеі хочуць паставіць помнік душыцелю паўстаньня Каліноўскага.
Такую ідэю выказаў губэрнатар Калінінградзкай вобласьці Расеі ў 160-ю гадавіну пачатку паўстаньня часткі земляў колішняй Рэчы Паспалітай супраць Расейскай імпэрыі.
https://rferl.link/GwG4

Эўразьвяз: Выкарыстоўваем усе інструмэнты, каб рэагаваць на сытуацыю з палітвязьнямі ў Беларусі
Пытаньне палітзьняволеных вельмі важнае для Эўразьвязу, заявіў прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пэтэр Стана. Паводле яго, ЭЗ мае «некалькі інструмэнтаў» для рэагаваньня на сытуацыю з палітвязьнямі ў Беларусі і ўзаемадзейнічае з партнэрамі на міжнародных форумах, каб «узмацніць палітычны ціск на рэжым Лукашэнкі»:
https://rferl.link/LeGl

У Беларусі колькасьць абароненых доктарскіх і кандыдацкіх дысэртацый за тры гады зьнізілася на 70%
Летась у Беларусі абаронена ня больш за 117 доктарскіх і кандыдацкіх дысэртацый. У 2019-м гэтая лічба складала 397 работ. Старшыня прэзыдыюма НАН Уладзімер Гусакоў на гэта заявіў, што Беларусі «не патрабуецца столькі навукоўцаў».

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі бок прапанаваў Беларусі заключыць «пакт аб ненападзе». Зяленскі адрэагаваў
«З аднаго боку, просяць нас, каб мы ні ў якім разе не ваявалі з Украінай, каб нашыя войскі туды ня рухаліся. Пакт аб ненападзе прапануюць заключыць. А зь іншага боку, рыхтуюць гэтую грымучую сумесь і ўзбройваюць іх», — заявіў сёньня Лукашэнка.
«Усё, што Ўкраіна афіцыйна прапануе, вы чуеце. Мы нападаць на Беларусь не зьбіраемся і ніколі не зьбіраліся. Няма такіх намераў. Гэта галоўны сыгнал ад усяго ўкраінскага народа да беларускага», — зьняпраўдзіў Зяленскі словы Лукашэнкі.

«Я не прымаю адмовы нам у гонары». Вядомыя беларусы адрэагавалі на словы Зяленскага з нагоды пачатку паўстаньня 1863 году
Адсутнасьць згадкі аб ролі беларускага народу ў паўстаньні 1863 году абурыла шмат якіх беларускіх грамадзкіх дзеячоў і палітыкаў. Свабода сабрала некаторыя рэакцыі:
https://rferl.link/O1eO

У Netflix расказалі, што трэба зрабіць, каб дадаць беларускія субтытры да фільмаў і сэрыялаў
Карыстальнікі могуць прапанаваць фільмы ці сэрыялы вытворчасьці Netflix, якія варта перакласьці на беларускую мову, праз адмысловую форму на старонцы сэрвісу. Падрабязьней:
https://rferl.link/WjvX

На трох удзельнікаў гурту Tor Band завялі крымінальныя справы
Яўгена Бурло, Дзьмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка перавялі ў гомельскае СІЗА. Па якім артыкуле завялі справу, пакуль не вядома, піша @nashaniva.
16 студзеня гурт прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Гэта першы выпадак у Беларусі, калі статус «экстрэмісцкай арганізацыі» надалі музычнаму гурту.

Украінская выведка: «Вагнэр» уяўляе «ўнікальную пагрозу» ў бліжнім баі, нават калі нясе велізарныя страты
Як гаворыцца ў дакладзе выведкі аб расейскіх наймітах, зь якім азнаёміўся CNN, аснова «Вагнэра» на вайне — штурмавыя групы па 12 ці менш чалавек, якія нясуць на сабе рэактыўныя гранатамёты, а выведвальныя дроны сочаць за імі зьверху і даюць інфармацыю пра напад і супрацьдзеяньне яму ў штаб.
У першай хвалі ў атаку ідуць завэрбаваныя вязьні — іх страты да 80%. За імі ідуць больш дасьведчаныя байцы зь цеплавізарамі і прыборамі начнога бачаньня. Калі яны дасягаюць умацаваньняў, дзе сядзяць украінскія вайскоўцы, то пачынаецца гранатамётны абстрэл траншэй. Так сілы ПВК «Вагнэр» могуць займаць пазыцыі:
https://rferl.link/x1qm

Ці будзе пакт з Лукашэнкам і што Зяленскі хоча ад Беларусі
Лукашэнка заявіў, што Ўкраіна прапанавала Беларусі пакт аб ненападзе. Зяленскі ў віншавальным звароце з нагоды 160-годзьдзя Паўстаньня Каліноўскага не ўзгадаў пра беларусаў і Беларусь. Ці ёсьць нейкі новы паварот у адносінах паміж Кіевам і Лукашэнкам? — У эфіры Свабоды Premium разважаюць намесьнік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук і палітычны аналітык Павел Сьлюнькін:
https://youtu.be/mfqXYZFQyZo

YouTube
Што Зяленскі хоча ад Беларусі: ваяр Кабанчук і аналітык Сьлюнькін
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Ўкраіна прапанавала Беларусі пакт аб ненападзе. Уладзімер Зяленскі ў віншавальным звароце з нагоды 160-годзьдзя Паўстаньня Каліноўскага не ўзгадаў пра беларусаў і Беларусь. Ці ёсьць нейкі новы паварот у адносінах паміж Кіевам…
Завабіць, каб кінуць за краты. Пастка вяртаньня ў Беларусь
Лукашэнка чарговым разам прапанаваў палітэмігрантам вяртацца, але пры ўмове, што яны стануць «большымі ябацькамі», чым тыя, хто цяпер жыве ў Беларусі. Але эмігрантаў завабліваюць у краіну, выключна каб пасадзіць, піша аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст. Паводле яго, такая абсурдная сытуацыя магла ўзьнікнуць, бо розныя бюракратычныя ведамствы маюць супярэчлівыя інтарэсы:
https://rferl.link/v02G

Аб'яднаны пераходны кабінэт прапануе ўладам вызваліць частку палітвязьняў у якасьці абяцанага «кроку насустрач»
«Пакуль мы бачым, што рэжым кажа супрацьлеглае таму, што робіць у цёмным куце. І як заўсёды імкнецца выглядаць дабрадзеем.
Ну што ж, тады ў нас ёсьць прапанова: праваабаронцы падрыхтавалі «гуманітарны сьпіс палітвязьняў», у які ўвайшлі людзі з інваліднасьцю, цяжкімі захворваньнямі, пэнсіянэры, непаўналетнія, шматдзетныя бацькі, жанчыны... Выпусьціце іх — і пакажыце, што вы на самай справе гатовыя «зрабіць крок насустрач», — заявіла прадстаўніца АПК па сацыяльных пытаньнях Вольга Гарбунова.

Рэпэтытара Лівянта, яго сваякоў і калегу перавялі на «Валадарку»
Як стала вядома Свабодзе, вядомага рэпэтытара Яўгена Лівянта, ягоную жонку Юлію Лівянт, дачку Ганну, яе мужа Мікіту Дразда, а таксама саўладальніка адукацыйнага цэнтра «100 баллов» Аляксея Іванова перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Гэта сьведчыць, што супраць іх завялі крымінальную справу, па якім артыкуле — пакуль не вядома.

Галоўнае за 24 студзеня
🇺🇦 Зяленскі не згадаў беларусаў у віншаваньні з угодкамі пачатку паўстаньня Каліноўскага. Рада БНР і вядомыя беларусы адрэагавалі
👫 Лукашэнка зноў заклікае беларусаў вяртацца. Для гэтага ў Беларусі створаць спэцыяльную камісію
🚛 Дзеля вучэньняў з расейцамі ў Беларусі зьнялі вайсковую тэхніку з працяглага захоўваньня
🗣 Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі бок прапанаваў Беларусі заключыць пакт аб ненападзе. Зяленскі зьняпраўдзіў
👮🏻♂️На ўдзельнікаў Tor Band завялі крымінальныя справы; рэпэтытара Лівянта, ягоных сваякоў і калегу перавялі ў СІЗА. Хроніка перасьледу