Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.5K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
«Просіць падручнікі, значыць, мае пляны на будучыню». Навіны былых гомельскіх журналістаў, якія трапілі за краты

13 верасьня ў Гомлі затрымалі гісторыка і краязнаўцу, былога журналіста Яўгена Меркіса, ён дагэтуль у СІЗА. 6 сьнежня ў Гомлі затрымалі былую журналістку Ларысу Шчыракову.

Свабода даведалася пра навіны ад іх:

https://rferl.link/nQRb
CNN: У зьбітым ва Ўкраіне іранскім бесьпілётніку Shahed знайшлі больш за дзясятак камплектуючых заходніх кампаній

CNN спасылаецца на ацэнкі ўкраінскай выведкі, перададзеныя амэрыканскім чыноўнікам. Так, з 52 ідэнтыфікаваных кампанэнтаў дронаў 40 вырабляліся 13 рознымі амэрыканскімі кампаніямі, астатнія 12 — гэта кампаніі ў Канадзе, Швайцарыі, Японіі, Тайвані і Кітаі.

Імаверна, іранскія кампаніі, якія трапілі пад санкцыі, пасьпяхова абыходзяць абмежаваньні. Няма доказаў, што нейкая амэрыканская кампанія парушае закон і сьвядома экспартуе тэхналёгіі бесьпілётнікаў. Экспэрты кажуць, што Расеі і Ірану нашмат прасьцей стварыць падстаўныя кампаніі для закупу тавараў, чым уладам заходніх краін іх выкрыць.
Вырасьлі консульскія зборы на паслугі, якія можна атрымаць у дыпляматычных прадстаўніцтвах Беларусі за мяжой

▫️ Так, збор за рэгістрацыю шлюбу цяпер складае 100 эўра (раней 50 эўра),
▫️ скасаваньне шлюбу — 200 эўра (раней 50),
▫️выхад з грамадзянства — 400 эўра (раней 250),
▫️зьмяніць прозьвішча — 200 эўра (раней 70),
▫️ атрымаць або абмяняць пашпарт — 50 эўра (раней - 40),
▫️апастыль на дакумэнце — 50 эўра (раней — 35), столькі ж — запыт дакумэнта з-за мяжы ці атрыманьне даведкі;
▫️ афармленьне завяшчаньня — 100 эўра (раней 35).
Галоўнае за 4 студзеня

💰 У 2023 годзе ў Беларусі павялічылі шэраг падаткаў. Зьмены закрануць многіх

👨🏼‍⚕️ У Беларусі ўвялі абавязковы для ўсіх мэдагляд

🕵🏻‍♂️ Ва Ўкраіне затрымалі ўкраінца, які працаваў на спэцслужбы Беларусі. У Польшчы будуць судзіць беларуса і расейца, якіх падазраюць у шпіянажы на ГРУ

🧑🏻‍💻 Хакеры заявілі, што ўзламалі сайт «Лечкамісіі». У клініцы кажуць, што «ніхто нічога ня ўзломваў»

🧒🏼Дачка палітвязьняў 4-гадовая Паўліна Лосік сьвяткуе дзень народзінаў без бацькоў. Яе маці Дар’ю пачнуць судзіць 18 сьнежня

👮🏻‍♂️ Мінімум 6 380 затрыманых: вынікі адміністрацыйнага перасьледу беларусаў у 2022 годзе

🗣 Прагнозы экспэртаў Свабоды: 2023-і — год паўзы
Што стаіць за арыштамі мэдыкаў і прадстаўнікоў замежных фармакампаній і як гэта адаб’ецца на пацыентах? Расьсьледаваньне Свабоды

Генпракуратура заявіла, што выявіла схему схаванага подкупу мэдыкаў замежнымі фармацэўтычнымі кампаніямі з мэтай прасоўваньня іх на мэдычным рынку. Сілавікі заявілі пра шэраг затрыманьняў.

Свабода паспрабавала разабрацца, што стаіць за заявамі і арыштамі, як гэта адаб’ецца на наяўнасьці лекаў замежнай вытворчасьці і на агульнай атмасфэры ў сыстэме аховы здароўя Беларусі:

https://rferl.link/dlvk
ГУБАЗіК затрымаў падлеткаў 13 і 15 гадоў. Сілавікі назвалі іх «зародкамі нэанацызму»

«Займаліся прапагандай нацызму ў TikTok, распальвалі сацыяльную варожасьць у адносінах да рускай нацыі. Адзін зь іх усяляк піярыць бчб-дзьвіжуху ў сетцы», — гаворыцца ў паведамленьні сілавікоў. Супрацоўнікі ГУБАЗіК паказалі і «доказы злачынства» — тры нібыта знойдзеныя ў іх сацсетках карцінкі. Што было з падлеткамі пасьля затрыманьня, сілавікі не паведамляюць, заўважыла @zerkalo_io.
Кампанію Meta, якая валодае сацсеткамі Facebook і Instagram, аштрафавалі на 390 мільёнаў эўра

Пра гэта заявіла ірляндзкая кампанія-рэгулятар у галіне абароны пэрсанальных дадзеных DPC. Апроч аплаты штрафу, Meta загадалі зьмяніць свае правілы абыходжаньня з асабістымі дадзенымі на працягу 3 месяцаў. Па ацэнках DPC, Meta залішне свабодна распараджаецца асабістай інфармацыяй падпісантаў і выкарыстоўвае ў рэклямных мэтах дадзеныя, якія мусяць быць канфідэнцыйнымі па законах ЭЗ.

Meta і прыналежныя ёй Facebook і Instagram ужо неаднойчы штрафавалі ў ЭЗ за занадта вольнае па эўрапейскіх законах абыходжаньне з асабістымі дадзенымі падпісантаў.
У Беларусі вырасьлі штрафы. За лаянку і курэньне ў забароненых месцах — да 1110 рублёў, за самавольную перапляніроўку — да 1850 рублёў

З 1 студзеня ў Беларусі да 37 рублёў павысілі базавую велічыню. Зь яе ростам павялічыліся і некаторыя штрафы, дапамогі і стыпэндыі. Што павялічылі і наколькі:

https://rferl.link/WXlO
Вітаем!

5 студзеня 1104 году нарадзілася княжна і асьветніца Эўфрасіньня Полацкая.

Гэты дзень у гісторыі Беларусі:

1919 — Менск абвешчаны сталіцай савецкай Беларусі.

1938 — пісьменьніку Максіму Гарэцкаму прысудзілі расстрэл.

1938 — расстраляны краязнавец, пэдагог і палітычны дзеяч Міхась Адзярыха.

1905 — нарадзіўся Ўладзімер Стральцоў, беларускі й расейскі кінарэжысэр-дакумэнталіст.

Сёньня дзень памяці народнага пісьменьніка Беларусі Івана Чыгрынава.
Бязьвіз у 1990-я, сустрэча Гавэла з Быкавым і Бяляцкім, падтрымка грамадзкай супольнасьці і культуры. Як разьвіваліся дыпадносіны Беларусі і Чэхіі

30 гадоў таму, 5 студзеня 1993-га, былі ўсталяваныя дыпляматычныя адносіны паміж Чэскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь. Пачытайце, што было пазытыўнага і нэгатыўнага за гэты час паміж дзьвюмя краінамі і як дзейны прэзыдэнт Чэхіі ўжо ў Менску адмовіўся сустракацца з Лукашэнкам. Піша Сяргей Навумчык:

https://rferl.link/WXZ6
ГУБАЗіК затрымаў падлеткаў 13 і 15 гадоў і абвінаваціў іх у «нацызьме» і «распальваньні сацыяльнай варожасьці ў адносінах да расейскай нацыі»

Пра гэта паведамілі самі сілавікі ў адным са сваіх неафіцыйных тэлеграм-каналаў. Там яны апублікавалі фатаграфію падлеткаў, затрыманых і дастаўленых у невядомую ўстанову ці пастарунак, закрыўшы ім твары. Яны назвалі іх «зародкамі нэанацызму».

«Займаліся прапагандай нацызму ў TikTok, распальвалі сацыяльную Таксама ГУБАЗіК паказаў «доказы» — тры нібыта знойдзеныя ў сацсетках падлеткаў карцінкі. Адна зьяўляецца мэмам на тэму так званай «перамогі» і «ўра-патрыятызму» ў Расеі, другая зьвязана з той жа тэмай: на ёй намаляваны чалавек састарэлага веку у вайсковай форме Трэцяга рэйху, графічныя свастыкі і надпіс «вэтэраны дзякуй вам вялікі». На трэцяй фатаграфіі звычайная камізэлька зь бел-чырвона-белымі значкамі.

Што цяпер пагражае падлеткам ці іхным бацькам, у ГУБАЗіК не паведамляюць.
Публікацыі Свабоды, якія выйшлі 4 студзеня:

👉🏾 Хакеры заявілі, што ўзламалі сайт «Лечкамісіі». Што вядома пра доктарку, якая нібыта робіць Лукашэнку PCR-тэсты на ковід

👉🏾 Паўліне Лосік споўнілася 4 гады, яе бацькі застаюцца за кратамі: Ігару Лосіку не дазваляюць ліставацца з жонкай Дар’яй

👉🏾 Беларускага добраахвотніка «Тора» параніла на фронце на Новы год

👉🏾 Што стаіць за арыштамі мэдыкаў і прадстаўнікоў замежных фармакампаній і як гэта адаб’ецца на пацыентах? Расьсьледаваньне Свабоды

👉🏾 Прагнозы экспэртаў Свабоды: 2023-і — год паўзы

👉🏾 Разьбіраемся, адкуль у «Віталюра» праблемы з пазыкамі і жаданьне здаць нерухомасьць у арэнду

👉🏾 «Просіць падручнікі, значыць, мае пляны на будучыню». Навіны былых гомельскіх журналістаў, якія трапілі за краты
Запытайся ў Дубаўца. Почему только в 2020 году народ проснулся? Раньше многие бастовали, но это затухло. У нас есть надежда на изменения? Мы можем сейчас всё изменить?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Звычайна я згадваю распад СССР. Перад тым, напэўна, не было ніводнага чалавека, які б меў на гэта спадзеў і зьвязваў з гэтым распадам свае жыцьцёвыя пляны. Але мноства людзей, кожны на сваім месцы, хай сабе невялікімі штодзённымі справамі набліжала гэты распад.

Выснова: не рабеце стаўку на цуд, ня зьвязвайце з цудоўнымі пераменамі ваш асабісты заўтрашні дзень, але рабеце штодня хай сабе малыя добрыя справы. Напрыклад, пачынайце ўжываць беларускія словы. Толькі тады ўсё можа зьмяніцца.

Задайце вашае пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus_bot; Signal: +380502605369
У Менску пачынаецца працэс «Вясны» і нобэлеўскага ляўрэата Бяляцкага

Справу Бяляцкага, Стэфановіча, Лабковіча і Салаўёва (завочна) пачынаюць разглядаць у Менску. Ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зьняволеньня. Сабралі цікавыя факты і выказваньні аб праваабаронцах, у тым ліку пра нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага:

https://rferl.link/3ejp
Вынесьлі чарговыя выракі актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў

🔹Генадзю Фядынічу — 9 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
🔹Васілю Берасьневу — 9 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
🔹Вячаславу Арэшку — 8 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Па гэта паведамляе «Вясна»
Радыё Свабода — Беларусь
Так выглядаюць нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі ды іншыя палітзняволеныя праваабаронцы «Вясны», якія зь ліпеня 2021 году знаходзяцца за кратамі. Фота публікуе БелТА
Працэс праходзіць у адкрытым рэжыме. Усіх прысутных запісалі ў асобны спіс. На суд прыйшлі прадстаўнікі дзяржаўных СМІ і прапагандысты. Алесь Бяляцкі, Уладзь Лабковіч і Валянцін Стэфановіч размаўляць з судзьдзёй Марынай Запасьнік на беларускай мове. На працэсе праваабаронцы заявілі хадайніцтвы, сярод якіх весьці судовы працэс на беларускай мове і зьняць кайданкі, бо гэта прыніжае іх годнасьць. Інтарэсы на судзе Зьмітра Салаўёва прадстаўляе прызначаны сьледзтвам адвакат. Запасьнік не задаволіла першае хадайніцтва, а другое нават не разглядала.

У справе праходзяць каля 100 сьведак, было праведзена 120 ператрусаў па ўсёй краіне
Пазьняк: «Эўропу і Ўкраіну павінна хваляваць пытаньне, як разлучыць „сіямскіх блізьнятаў“ — Пуціна з Лукашэнкам»

Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ заклікаў заходнія краіны і Ўкраіну зьмяніць тактыку адносна ўладаў Беларусі і беларускага народу. Ён прапанаваў абмен палітвязьняў на зьняцьце санкцый.

Таксама Пазьняк выказаўся і пра ўкраінскі бок, які сваімі абразамі можа штурхаць беларусаў да падтрымкі Расеі:

https://rferl.link/nQD4