Тэлевядоўца Сяргей Казловіч, які ўчора звольніўся з БТ, вядзе ў Instagram трансьляцыю з-пад Белдзяржфілярмоніі ў Менску. Капэля ўжо трэці раз сьпявае «Магутны Божа».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Супрацоўнікі філармоніі сьпяваюць «Магутны Божа»!
У руках плякаты з надпісам «У нас скралі наш голас»
У руках плякаты з надпісам «У нас скралі наш голас»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каля Белтэлерадыёкампаніі людзей пабольшала!
Капітан міліцыі з Наваполацку, супрацоўнік Дэпартамэнту аховы Ягор Емяльянаў 11 жніўня апублікаваў у Instagram заяву аб звальненьні на фоне масавых пратэстаў. Як піша Tut.by, Дэпартамэнт аховы сьцьвярджае, што яго звольнілі «за прагул», а жонка кажа, што яго затрымалі: пасьля таго, як ён падаў рапарт на звальненьне, папрасілі прыехаць перааформіць дакумэнты. Факт затрыманьня пацьвердзілі, у чым вінавацяць — не сказалі.
UPD: пішуць, Емяльянава раптоўна вызвалілі!
Участковы інспэктар з Гомля Іван Колас, які публікаваў відэазварот да калегаў з заклікам не чыніць гвалт супраць бяззбройны і не настаўляць зброю на пратэстоўцаў, зьнік, піша Tut.by. Да яго ў ноч на чацьвер прыяжджалі дзьве машыны «забраць пасьведчаньне і жэтон», ён скінуў іх з вакна.

Белдзяржфілярмонія сёньня, фота. Але лепш глядзіце відэа вышэй — сьпявалі «Магутны Божа»!
Беларуская тэнісістка Вера Лапко заявіла, што ня можа нармальна трэніравацца і рыхтавацца да US Open, бо вельмі перажывае з прычыны таго, што адбываецца ў Беларусі.
«Цяпер я павінна па поўнай рыхтавацца да US Open, трэніравацца, мае думкі павінны быць накіраваныя толькі на гэта. Але ўжо трэці дзень не магу нармальна заснуць, бо перажываю, і маё сэрца разрываецца на часткі з прычыны таго, што цяпер адбываецца ў маёй роднай, Радзiмай Беларусi. Беларусы, родненькія, трымайцеся», — напісала Лапко ў сторыз ў Instagram.

Фота 1: парк Чалюскінцаў у Менску. Фота 2: плошча Якуба Коласа ў Менску. Фота 3: адзіночны пікет праваслаўнага сьвятара Уладзімера Драбышэўскага насупраць Сьледчага камітэту Гомельскай вобласьці
Беларусы, вы проста космас! Заснавальнік SpaceX і Tesla Ілан Маск пытае, як дапамагчы
Невядомыя ўзброеныя людзі заблякавалі офісы кампаніі «Яндекс» у Менску, піша ТАСС. Прысутнасьць узброеных людзей пацьвердзіла прэс-служба кампаніі. Паводле Onliner.by, прайшлі ператрусы ў менскіх офісах Uber і «Яндекс.Такси»