Радыё Свабода — Беларусь
18.3K subscribers
48.6K photos
7.53K videos
2 files
38K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Менская гарадзкая выбарчая камісія апублікавала афіцыйныя вынікі галасаваньня. За Ціханоўскую — 14.9%. За Лукашэнку 64.5%. 10 жніўня старшыня ЦВК Ярмошына абʼявіла, што па краіне паводле папярэдніх дадзеных Аляксандар Лукашэнка атрымаў 80,23% галасоў, а Сьвятлана Ціханоўская — 9,9%.
Як паведамілі Свабодзе ў амбасадзе Ўкраіны ў Менску, украінскія консулы паспрабавалі знайсьці затрыманых учора праваабаронцаў Канстанціна Равуцкага і Яўгена Васільева. Невядомае нават СІЗА, у якім яны знаходзяцца.
Равуцкі і Васільеў зьяўляюцца падазраванымі ў крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі ў Менску 10–12 жніўня. Яны прыбылі ў Менск раніцай 12 жніўня, а ў абед былі жорстка затрыманыя.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, Зялёны луг. Жанчыны зноў выходзяць у ланцугі! 13.08.2020
Міністэрства ўнутраных справаў паведамляе, што за ўчора па Беларусі на «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах» былі затрыманыя 700 чалавек. МУС заяўляе, што «беспарадкі па краіне страцілі масавасьць, але ўзровень агрэсіі адносна праваахоўнікаў застаецца высокім».

Паводле МУС, 9–13 жніўня «ў выніку проціпраўных дзеяньняў грамадзянаў» пацярпелі 103 праваахоўнікі, зь якіх 28 шпіталізаваныя. Пра колькасьць пацярпелых грамадзянаў МУС не паведамляе.
А гэта Каскад, Менск. Прыкладна ў 10:30 там таксама стаялі жанчыны ў знак салідарнасьці з рэпрэсаванымі
На Камароўцы каля 300 жанчын у ланцугу!
Каля 11 раніцы ў Менску каля будынку Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка сталі зьбірацца жанчыны ў белым адзеньні, зь белымі балёнікамі і кветкамі, паведамляе Tut.by. Трымаюць плякаты «Вярніце справядлівыя выбары», «Вярніце на ТВ навіны і журналістыку». Фота ланцугу публікуе «Наша ніва».

«Ланцугі салідарнасьці» зьбіраюцца і па іншых раёнах Менску (у тым ліку ў цэнтры гораду, на Нямізе і праспэкце Пераможцаў) і ў іншых гарадах ад самай раніцы.
Амэрыканскі сьпявак і актор Джарэд Лета (гурт 30 Seconds To Mars) падтрымаў беларусаў у Instagram: "Мы з табой, Беларусь"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На Нямізе таксама ланцуг салідарнасьці
Японія заклікала ўлады Беларусі забясьпечыць прынцыпы дэмакратыі і ўстрымацца ад гвалту. МЗС краіны глыбока занепакоенае сутычкамі паміж удзельнікамі мітынгаў пратэсту і сілавікамі, якія адбыліся па ўсёй Беларусі.
Японія падтрымала пазыцыю БДІПЧ АБСЭ, якое выказала шкадаваньне, што арганізацыя не змагла накіраваць місію па назіраньні за выбарамі ў Беларусь. На чатырох апошніх прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі прысутнічалі назіральнікі і ад Японіі. АБСЭ таксама раскрытыкавала відавочнае запалохваньне палітычных актывістаў, затрыманьне прэтэндэнтаў у прэзыдэнты.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. На Камароўку да ланцуга салідарнасьці прыйшла Марыя Калесьнікава, з кветкамі ў руках
Дырэктар IT-кампаніі Andersen Аляксандар Хоміч прывёз кветкі жанчынам, якія стаяць у ланцугу салідарнасьці ў Менску, і заклікаў у сваім Фэйсбуку мужчынаў далучацца.
Былая прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце ў Twitter: «Дыктатар з рукамі ў крыві, Лукашэнка, сыходзь зараз. Ты вызначыў свой лёс: ніякай будучыні на беларускай зямлі» 
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Такі ж самы ланцуг у іншым раёне Менску. Аўтамабілісты падтрымліваюць!
Каналы Nexta і «Беларусь головного мозга» паведамляюць пра забастоўку на заводзе БелАЗ у Жодзіне — адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны. Фота рабочых таксама публікуе #МотолькоПомоги
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жаночы ланцуг з песьнямі ў Новай Баравой, Менску
Тэлевядоўца Сяргей Казловіч, які ўчора звольніўся з БТ, вядзе ў Instagram трансьляцыю з-пад Белдзяржфілярмоніі ў Менску. Капэля ўжо трэці раз сьпявае «Магутны Божа».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Супрацоўнікі філармоніі сьпяваюць «Магутны Божа»!
У руках плякаты з надпісам «У нас скралі наш голас»