Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Больш за 3 з паловай гадзіны цягнулася ў Бабруйску дэманстрацыя мясцовых жанчын. У ёй узялі ўдзел каля 100 чалавек, якія прайшлі больш за 2 кілямэтры. Аўтамабілісты сыгналілі жанчынам у знак сілы.

На дэманстрацыю прыйшлі дзяўчаты і жанчыны рознага веку, некаторыя былі зь дзецьмі. На пачатку акцыі затрымалі 15-гадовага юнака ў бел-чырвона-белай масцы.

Інфармслужба міліцыі здымала жанчын на камэру, казала пра парушэньне заканадаўства, а таксама пагражала ўжыць сілу і спэцсродкі.
У Барсэлёне на знак салідарнасьцю зь Беларусьсю вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг на помнік Рамону Бэрэнгеру ІІІ, сярэднявечнаму графу. На руку помніку павязалі белую стужку.
У чат-бот «Голасу» даслалі фота 450 тысяч бюлетэняў

Паводле стваральнікаў «Голасу», больш 120 тысяч бюлетэняў даслалі 12 жніўня, калі ў Беларусі вярнулі доступ у інтэрнэт.

Каманда «Голасу» супольна зь ініцыятывамі «Честные людзі» і «Зубр» апрацоўваюць інфармацыю і супастаўляюць яе з дадзенымі выніковых пратаколаў.

«Неўзабаве дадзім дэталёвую справаздачу. І апублікуем на мапе выбарчыя ўчасткі, дзе выбар людзей скралі», – адзначылі ў тэлеграме плятформы.
Францыя вельмі занепакоена гвалтам у Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, сказаў францускі прэзыдэнт Эманюэль Макрон у тэлефоннай размове з расейскім прэзыдэнтам Ўладзімірам Пуціным 12 жніўня.

Макрон сказаў Пуціну, што ён «вельмі заклапочаны сытуацыяй у Беларусі і тым гвалтам, зь якім грамадзяне сутыкнуліся падчас выбараў», — гаворыцца ў паведамленьні офісу прэзыдэнта Францыі.

«Ён падкрэсьліў неабходнасьць знайсьці шлях да дыялёгу».
Пуцін адным зь першых лідэраў краін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку зь пераабраньнем.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Начныя затрыманьні ў раёне Альшанка ў Горадні. Як перадае сьведка, у "аўтобусе" былі чуваць стогны дзяўчат, імаверна, іх зьбівалі.
МЗС Чэхіі выклікала пасла Беларусі пасьля заявы Лукашэнкі, што пратэстамі ў яго краіне кіравалі з-за мяжы, у тым ліку з Чэхіі. Міністар замежных справаў Чэхіі Томаш Петржычэк сказаў: «Мы чакаем прадстаўленьня доказаў, і выказалі рашучы пратэст у сувязі з заявай, накіраваным супраць Чэхіі». Раней ён заяўляў, што ўлады Чэхіі ня маюць дачыненьня да пратэстаў.
Мужчына са знаёмай дзяўчынай пайшлі ў Менску пакласьці кветкі на ст. мэтро Пушкінская. Забралі ў РАУС, зьбівалі, а дзяўчыну прымусілі глядзець. Чалавек у дзікім шоку ад здарэння. Штаны разрэзалі, каб зьбіваць.
Акцыя ў падтрымку беларусаў адбылася ў цэнтры Запарожжа на плошчы Герояў Рэвалюцыі. Удзельнікі акцыі прынесьлі з сабой беларускія сьцягі і плякаты з надпісамі "Жыве Беларусь", "Бел-чырвона-белы - моцны, сьмелы, мужны" і іншыя.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З самай раніцы 13 жніўня людзі зноў выйшлі на вуліцы ў розных раёнах Менску і сталі ў ланцугі салідарнасьці. Машыны сыгналяць ім у падтрымку.
З цэнтра ізаляцыі прапарашальнікаў на 1-м завулку Акрэсьціна ў Менску уначы 13 жніўня вызвалілі каля 100 удзельнікаў акцый пратэстаў.

Прозьвішчы вызаваленых дае тэлеграм-канал «Акрэсьціна сьпісы».
Цяпер у Менску жаночы ланцуг салідарнасьці
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа разглядае магчымасьць наўпроставых кантактаў зь кіраўніцтвам Беларусі для пошуку рашэньня выхаду з крызіснай сітуацыі ў суседняй краіне. Пра гэта паведаміла яго дарадца па пытаньнях зьнешняй палітыкі Аста Скайсгірыце.
Тэлевядоўца Андрэй Макаёнак расказаў, чаму пакінуў БТ.
— З моманту пачатку перадвыбарнай кампаніі да гэтага моманту выходзіў у эфір з жаданьнем даказаць людзям, што ў гэтай сытуацыі, якая падзяліла людзей на два лягеры, усё роўна можна заставацца чалавекам пазытыўным. Цяпер я зразумеў, што ўсьмешкі здаюцца блюзьнерскімі, зьдзекам зь людзей, якія пацярпелі ў нейкай сытуацыі. Я вырашыў, што знаходжаньне ў эфіры ў якасьці коміка пакуль недарэчнае. Самае галоўнае для мяне — гэта адсутнасьць гэтых ахвяр, пра якія пішуць нашыя паблікі. Як толькі ў гэтым усім пачынаюць гінуць людзі, гэта перастае быць пратэстам, гэта перастае быць чымсьці волевыяўляльным, гэта пачынае быць грамадзянскай вайной. https://www.svaboda.org/a/30781178.html
Карэспандэнт расейскага выданьня Znak.com Мікіта Целяжэнка быў затрыманы беларускімі сілавікамі 10 жніўня каля 19.00 у цэнтры Менска на вуліцы Няміга. Ён распавёў, што яго білі, часта для забавы, і ўтрымлівалі ў камэры на дваіх чалавек разам з яшчэ 20-30 затрыманымі. «Прымушаюць людзей маліцца і малоцяць дручкамі» – падрабязна чытайце на сайце. https://www.svaboda.org/a/30781303.html
Менская гарадзкая выбарчая камісія апублікавала афіцыйныя вынікі галасаваньня. За Ціханоўскую — 14.9%. За Лукашэнку 64.5%. 10 жніўня старшыня ЦВК Ярмошына абʼявіла, што па краіне паводле папярэдніх дадзеных Аляксандар Лукашэнка атрымаў 80,23% галасоў, а Сьвятлана Ціханоўская — 9,9%.
Як паведамілі Свабодзе ў амбасадзе Ўкраіны ў Менску, украінскія консулы паспрабавалі знайсьці затрыманых учора праваабаронцаў Канстанціна Равуцкага і Яўгена Васільева. Невядомае нават СІЗА, у якім яны знаходзяцца.
Равуцкі і Васільеў зьяўляюцца падазраванымі ў крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі ў Менску 10–12 жніўня. Яны прыбылі ў Менск раніцай 12 жніўня, а ў абед былі жорстка затрыманыя.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, Зялёны луг. Жанчыны зноў выходзяць у ланцугі! 13.08.2020