Радыё Свабода — Беларусь
19.1K subscribers
47.6K photos
7.45K videos
2 files
36.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
У Гомлі праходзіць акцыя пратэсту

На плошчы Леніна, на пляцоўцы каля драматычнага тэатру ў цэнтры гораду сабраліся некалькі соцень чалавек. У 21.00 пачалі пляскаць у далоні, аўтамабілі, якія праяжджаюць міма, сыгналяць.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
В Минске в районе метро Пушкинская силовики повалили на землю молодого парня. Парень кричит, что ему 15 лет.

Женщина рядом говорит "Послушайте свою совесть хоть раз". В руках у силовиков граната.
У Менску ў сямі фатографаў сілавікі забралі карты памяці, фатографу AP Сяргею Грыцу разьбілі экран камэры, карэспандэнтаў Tut.by Вадзіма Заміроўсеага і Дар' і Буракінай сарвалі бэйджы. Каля францускай амбасады затрымалі карэспандэнтаў Onliner.by Улада Барысевіча і апэратара, які быў зь ім
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Серабранцы людзі выйшлі на вуліцу, сігналяць машыны
Эўразьвяз заявіў пра «паглыблены перагляд адносін зь Беларусьсю»

Пра гэта гаворыцца ў заяве Высокага прадстаўнік ад імя ЭЗ Джузэпа Барэля.

«Выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Улады ўжылі непрапарцыйны і непрымальны гвалт, у выніку чаго прынамсі адзін чалавек загінуў, і многія атрымалі раненьні».
Эўразьвяз заклікаў улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх затрыманых.
Нашыя карэспандэнты:
У менскай Серабранцы праспект Ракасоўскага ад універсама “Гіпа” да водасховішча заняты аўтамабілямі, усе сігналяць. Утварыўся вялізны корак, у ім таксама стаіць адзін аўтазак. На прыпынках і на пляцоўцы каля “Гіпа” групы людзей па некалькі дзесяткаў чалавек. 

Некалькі дзесяткаў чалавек стаяць уздоўж вуліцы Сурганава пад універсамам Рыга. Стаяць спакойна, трымаюць сьцягі.
У раёне праспэкта Дзяржынскага ад мэдінстытута да Прастора выйшлі людзі. Крычаць: «сыходзь», машыны моцна сыгналяць. - Сьведка
У Заслаўі ўжо 20 хвілін па цэнтральных вуліцах езьдзіць і сыгналіць сьмецьцявоз, які ніяк ня могуць спыніць міліцыянты
На Прытыцкага, 39 амапаўцы хацелі затрымаць раварыста. Той кінуў ровар і ўцёк, пазьней вярнуўся забраць ровар. Малады чалавек сказаў карэспандэнту Свабоды, што яго хацелі затрымаць, бо ён падаваўся амапаўцам лёгкай здабычай.
⚡️Людзі заблякавалі праспэкт Ракасоўскага каля дома № 26, выйшаўшы на празную частку на пешаходным пераходзе. Аўтамабілі сыгналяць. З корку на газон выехалі дзьве міліцэйскія машыны, разьвярнуліся на газоне і зьехалі ў іншы бок.
На Ракасоўскага АМАП выламвае дзверы пад’ездаў, дзе хаваюцца людзт
З вуліц якія прымыкаюць да праспекта Ракасоўскага ў Менску, выяжджаюць аўтазакі, адтуль выбягаюць амапаўцы і затрымліваюць людзей.
У Добрушы на цэнтральную плошчу выйшла каля 20 чалавек. 10 зь іх затрымалі і павезьлі ў мясцовы РАУС.
Затрыманыя ўдзельніцы Свабоднага тэатра Сьвятлана Сугака асуджаная да 10 сутак, Надзея Бродская - да 13. Яны распавялі сваякам падчас суда, што ў камэры 36 чалавек. У мужчын у камэры па 50 чалавек. Зьняволеных зьбіваюць.
Forwarded from Белсат
Расшыфроўка звароту Марыі Калеснікавай:

"Мы спачуваем усім пацярпелым і іх сваякам. Мы гатовыя дапамагчы тым, хто гэтага патрабуе. Зараз мы хочам сканцэнтравацца на узаімадапамозе. Заклікаем усіх нераўнадушных далучыцца да валанцёрскага руху і дапамагаць пацярпелым. Мы з болем глядзім на тое, што адбываецца ў краіне.

Мы просім дзейсную уладу не ігнараваць волю людзей. Не тапіць яе ў вадзе з вадамётаў, не глушыць гранатамі, не калечыць кулямі, не забіваць дубінкай, не зачыняць у камерах.

Мы бачым на вуліцах звычайных людзей, якія хочуць пераменаў. Бачым пенсіянераў, якія размаўляюць з АМАП, бачым дарослых людзей, яны плачуць, гледзячы, як чатыры супрацоўнікі сілавых структураў цягнуць у аўтазак хлопца з заплечнікам.

Мы просім дзейсную уладу спныіць гвалт, прыслухацца да волі народу. Гэтыя людзі нікуды не знікнуць, яны ўжо не змогуць забыць пра тое, што адбываецца. Яны не змогуць жыць як раней. Ім не сатрэш памяць, іх не змусіш падпарадкавацца, не спужаеш, не залагодзіш. Ім трэба перамены.

Уладам цяжка прызнаць, што не ілюзорныя куклаводы з-за мяжы, а самі беларусы хочуць пераменаў. Мы просім уладу знайсці ў сабе сілы і паглядзець у твар волі народу. Мы просім улады паслухаць беларусаў.

Беларусы! Тыя, хто ў форме, тыя, хто ў цывільным, беражыце сябе і тых, хто вас атачае. Нашыя жыцці, свабода, здароўе і бяспека — самае важнае. Мы любім вас, вы неверагодныя!"
У Гомлі міліцэйскі аўтамабіль зьбіў чалавека

У Гомлі перакрылі цэнтар гораду – вуліцы Савецкую ад цырку да плошчы Леніна, праспэкт Перамогі (часткова) і вуліцу Кірава. Па праспэкце Перамогі рухаюцца грузавікі ўнутраных войскаў МУС з вайскоўцамі. Пачаліся масавыя затрыманьні на праспэкце Перамогі. Вялікі натоўп амапаўцаў і вайскоўцаў унутраных войскаў пабег па алеі праспэкта Леніна і ловіць усіх спрэс. Па праспэкце Перамогі рухаецца вялікі атрад амапаўцаў, людзі разьбягаюцца. На скрыжаваньні праспэкту Перамогі і Кірава на вачах карэспандэнта Свабоды міліцэйскі аўтамабіль зьбіў чалавека, той падняўся і пабег, за ім беглі супрацоўнікі ДАІ. Частка пратэстоўцаў стаяць уздоўж вуліцы Кірава і пляскаюць у ладкі.
Асудзілі на арышт удзельніц Свабоднага тэатру

Затрыманыя ўдзельніцы Свабоднага тэатру Сьвятлана Сугака асуджаная на 10 сутак, Надзея Бродская – на 13 сутак арышту. Яны распавялі сваякам падчас суду, што ў камэры 36 чалавек. У мужчынаў у камэры па 50 чалавек. Зьнвяоленых зьбіваюць.
Forwarded from test
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
СЛАБОНЕРВНЫМ НЕ СМОТРЕТЬ.

Вчера (10 августа) в Минске на Пушкинской. В человека выстрелили и он упал.
Радыё Свабода аднаўляе вяшчаньне на сярэдніх хвалях

З 12 жніўня праграмы на беларускай мове, прысьвечаныя актуальным палітычным падзеям у краіне, можна штодня слухаць на частаце 1386 кГц з 21:00 да 22:00 і з 23:00 да поўначы па менскім часе.
У эфіры:
· навіны
· прамыя ўключэньні карэспандэнтаў зь месцаў падзеяў у Беларусі
· гутаркі з камэнтатарамі
У розных месцах Віцебску адбываюцца адзінкавыя затрыманьні. Аўтазакі і АМАП стаяць там, дзе і стаялі. Картэж з машыны ДАІ, аўтобусу МАЗ з амапаўцамі і аўтазака езьдзіць як і раней. На вачах карэспандэнтаў ён прыпыніўся і затрымалі дзяўчыну.

Хвілін 50 таму масавыя затрыманьні ў Віцебску адбыліся каля гіпэрмаркету «Грын» у спальным мікрараёне Поўдзень на скрыжаваньні вуліц Чкалава і Воінаў-Інтэрнацыялістаў.
Машыны на вуліцах часам гудуць, але адзінкава.