Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў паведаміў карэспандэнту БелаПАН, што казаць аб колькасьці затрыманых падчас пратэстаў у Віцебску 9 і 10 жніўня складана.
Па падліках праваабаронцаў, у першую ноч было затрымана ад 100 да 200 чалавек. У другую — больш за сотню.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як адбываліся затрыманьні ў Менску 10.08.2020
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Толькі што на Пушкінскай у Менску заўважылі АМАП
Варшава гатовая выступіць пасярэднікам у перамовах паміж уладамі Беларусі і апазыцыяй. Пра гэта ў аўторак заявіў кіраўнік польскага МЗС Яцэк Чапутовіч падчас выступу ў Рызе.
«Польшча гатовая адыгрываць ролю пасярэдніка паміж апазыцыяй і прэзыдэнтам Лукашэнкам. Яшчэ ёсьць месца для дыялёгу », — прыводзіць яго словы агенцтва Франс Прэс.

Радыё Свабода — Беларусь
Толькі што на Пушкінскай у Менску заўважылі АМАП
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На месцы сьмерці пратэстоўца ў Менску разганялі людзей, якія прыйшлі ўскласьці кветкі
Днём 11 жніўня менчукі несьлі кветкі на месца на вуліцы Прытыцкага ў Менску, дзе ноччу загінуў дэманстрант. Каля 20 супрацоўнікаў АМАП сталі іх разганяць, кажуць відавочцы.

Прэзыдэнт Літвы: відэазапісы Сьвятланы Ціханоўскай былі зробленыя пад ціскам
«Ні адзін чалавек у здаровым розуме не паверыць, што відэа Ціханоўская запісала добраахвотна. Гэта толькі яшчэ адзін доказ таго, якія мэтады выкарыстоўваюць, каб зламаць чалавека і дух народа. Мы на працягу апошніх некалькіх тыдняў назіралі гэтыя спробы», – пісаў у фэйсбуку Наўседа.
Кіраўнік Літвы акцэнтуе, што цяпер Ціханоўскай трэба прыйсьці ў сябе пасьля перажытага шоку і фізычных выпрабаваньняў.
«Літва заўсёды даць прытулак сілам, гатовым ствараць свабоду і дэмакратыю. Гэтую сытуацыю і новыя падзеі ў Беларусі я сёньня абмяркую са старшынём Эўрапейскай рады Шарлем Мішэлем», – сказаў ён.

Арцыбіскуп Кандрусевіч заклікаў спыніць гвалт у Беларусі, сесьці за стол перамоваў
Кандрусевіч піша, што апошнія дні ў Беларусі назіралася «нябачаная дагэтуль напружанасьць», адбыліся сутыкненьні, «пралілася першая кроў, і ёсьць пацярпелыя з абодвух бакоў».
«Упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі брат падняў руку на брата», — заяўляе Кандрусевіч. Ён нагадвае пра біблейскую гісторыю пра Каіна, які забіў брата Абэля.
Арцыбіскуп заклікаў усе бакі спыніць гвалт «імя Бога бязьмежнай міласэрнасьці, любові і супакою».
«З даўніх часоў наш народ вырашаў складаныя пытаньні на агульных сходах, якія ў старажытных славянаў называліся вечам, — нагадаў ён. — З улікам гэтага каштоўнага досьведу, дзеля хутчэйшага пераадоленьня крызісу ў грамадзтве і спыненьня гвалту прапаную неадкладна склікаць адмысловы круглы стол, каб за ім, а не на барыкадах, вырашаць далейшы лёс нашай Бацькаўшчыны».

Затрыманым у Гомлі прысуджаюць па 10–15 дзён арышту, на суды не пускаюць, інфармацыю сваякам не даюць
Прафкам жлобінскага БМЗ зьвярнуўся да праўладнай фэдэрацыі прафсаюзаў. На заводзе пакуль не страйкуюць
У лісьце старшыня прафсаюзнага камітэту БМЗ Аляксандар Каляда просіць Орду выразіць думку чальцоў прафсаюзу — яны «за справядлівыя выбары і сумленны падлік галасоў». Таксама Орду просяць паспрыяць у напраўленьні ў горад прадстаўнікоў пракуратуры для прававой ацэнкі дзейнасьці асобных выбарчых камісіяў.
«Ёсьць участкі, на якіх адзін з кандыдатаў набраў 80% і больш, і гэта нерэальна, — гаворыцца ў лісьце. — Калі мы прасілі паказаць дакумэнты, нам адмаўлялі, а замест гэтага ў нашым горадзе затрымлівалі і ўжывалі сілу супрацоўнікі РАУС і іншыя службы».

⚡️Сябры!
Дасылайце важную інфармацыю, фота і відэа з сёньняшніх падзеяў сюды: @SvabodaBelarus

Радыё Свабода — Беларусь pinned «⚡️Сябры! Дасылайце важную інфармацыю, фота і відэа з сёньняшніх падзеяў сюды: @SvabodaBelarus»
У Горадні быў затрыманы і моцна зьбіты журналіст і музыкант Аляксандр Дзянісаў
Яго прывезьлі ў Кастрычніцкі РАУС, твар разбіты і пашкоджаная нага, — паведамляе «Вясна»

Паведамляюць, што ў Менску знік мабільны інтэрнэт. Ці працуе ён у вас?
Anonymous Poll
30%
Так
70%
Не
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
А гэтае відэа было зроблена некалькі гадзін назад. Людзі нясуць кветкі да месца гібелі пратэстоўца
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Берасьце, вечар 10 жніўня. Чалавеку, які здымаў відэа, прастрэлілі руку. Асьцярожна, жорсткія кадры і маты!
Forwarded from Наша Ніва
У раёне Пушкінскай чуваць выбухі — карэспандэнт Нашай Нівы. Што там - няясна