Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Сталі вядомыя прэтэнзіі да незалежных прафсаюзаў Беларусі, за якія іх хочуць закрыць

У пазове аб ліквідацыі, які пракуратура падала ў Вярхоўны суд, паведамляецца, што Свабодны прафсаюз мэталістаў атрымліваў бязвыплатную матэрыяльную дапамогу ад міжнародных структур.
Суд аб ліквідацыі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў пройдзе 12 ліпеня, паведамілі ў арганізацыі.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31932697.html

З VPN або з-за мяжы
Геапалітычны шпагат для беларусаў

Як беларусы ставяцца да вайны Расеі ва Ўкраіне і свайго ў ёй гіпатэтычнага ўдзелу? Які геапалітычны выбар паміж Расеяй і Эўразьвязам яны робяць? Як зьмянілася іх стаўленьне да беларускай улады?

Пра вынікі чэрвеньскага апытаньня беларускага праекту Chatham House расказвае на канале Свабода Premium кіраўнік праекту, доктар палітычных навук Рыгор Астапеня

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31930149.html

З VPN або з-за мяжы
Расея зноў абстраляла Краматорск. Ёсьць ахвяры

Паводле мэра гораду Аляксандра Ганчарэнкі, авіяўдар нанесьлі па цэнтры гораду. Мэр папрасіў жыхароў заставацца ў сховішчах.

UPD. Паводле папярэдняй інфармацыі, 1 чалавек загінуў і 6 параненыя, паведаміў кіраўнік Данецкай АВА Павал Кірыленка.

Краматорск — адзін з найбуйнейшых гарадоў Данецкай вобласьці пад кантролем Украіны, пасьля расейскай акупацыі ў 2014 годзе Данецку выконвае функцыі абласнога цэнтру. Расейцы ўжо ў ліпені двойчы атакавалі горад з рэактыўных сыстэмаў залпавага агню «Смерч».
Скандал з выкрадзеным Расеяй украінскім збожжам у Турэччыне: затрыманае судна адпусьцілі

Дзякуючы ўмяшаньню Ўкраіны 3 ліпеня расейскі карабель з выкрадзеным у акупаваным Бярдзянску ўкраінскім збожжам быў затрыманы, турэцкаму боку накіравалі запыт на арышт судна і грузу. Аднак, ігнаруючы зварот украінскага боку, увечары 6 ліпеня карабель адпусьцілі:

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31933015.html
Украінская выведка: пад Менскам пачалі будаваць ангары пад расейскія «Іскандэры», былых вайскоўцаў вэрбуюць у ПВК «Ліга»

У Генштабе Ўкраіны сьцьвярджаюць, што ў Беларусі рыхтуюць тэрыторыю для стварэньня расейскай ракетнай базы, а беларускія вайскоўцы ў бліжэйшы месяц будуць праходзіць навучаньне ў Вайскова-касьмічнай акадэміі Расеі.

Паводле ўкраінскай выведкі, пры падтрымцы КДБ у Беларусі вэрбуюць колішніх вайскоўцаў, найперш сярод спэцпрызначэцаў і лётнага складу, для падпісаньня кантрактаў з прыватнай вайсковай кампаніяй «Ліга» (былая ПВК «Вагнэр») для магчымага ўдзелу ў вайне супраць Украіны:

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31933196.html
З VPN або з-за мяжы
Кампанія Wargaming прадала бізнэс у Беларусі і Расеі. Пасьпела да забароны

Новы ўладальнік беларускага СТАА «Гейм стрым» і расейскага ТАА «Леста» — грамадзянін РФ Малік Хатажаеў, які 12 гадоў займаў у расейскай студыі WG пасаду гендырэктара, заўважыў @devby.

Беларускі Wargaming зьмяніў уласьніка з 1 ліпеня. У гэты ж дзень выйшла пастанова Саўміну № 436, якая забараніла замежным акцыянэрам 190 кампаній (у тым ліку ТАА «Гейм стрым») адчужаць долі (акцыі) без спэцыяльнага дазволу, але яна набыла сілу пазьней.
КДБ унёс у «сьпіс тэрарыстаў» хірурга Андрэя Любецкага і яшчэ чатырох чалавек

У сьпіс «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці» дадалі палітвязьняў Сяргея Канавалава, Андрэя Любецкага, Уладзімера Агіевіча, Сяргея Глебку (зьлева направа на фота) і Вадзіма Сьмірнова.

У вядомага сківічнага хірурга Андрэя Любецкага сёньня дзень народзінаў. 😢

Цяпер у сьпісе КДБ агулам 876 чалавек, 137 зь іх — беларусы.
Як зьмяніўся палітвязень Уладзімер Гундар за час сухой галадоўкі, якую ён зьбіраецца працягваць да канца выходных (сёньня 9-ы дзень)

Першае фота — да галадоўкі (з сайту sb.by, артыкул за 22 чэрвеня), другое — скрыншот зь відэа БТ ад 6 ліпеня.

29 чэрвеня 61-гадовы фігурант «справы Аўтуховіча», інвалід ІІ групы Ўладзімер Гундар абвясьціў сухую галадоўку на знак пратэсту супраць няспынных зьдзекаў сілавікоў і парушэньня сваіх правоў. Спыніць яе Гундар зьбіраецца пасьля выхаду з карцару, куды яго «за дрэнныя паводзіны» зьмясьцілі 30 чэрвеня на 10 дзён. Учора жонка палітвязьня казала, што ён выглядае кепска, моцна схуднеў і «становіцца шэрым».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Месцы масавых пахаваньняў пад Марыюпалем (у пасёлку Стары Крым) у параўнаньні з пачаткам траўня павялічыліся ўдвая

Такія зьмены зафіксаваў спадарожнік Planet Labs. Здымкі апублікавалі журналісты «Схемаў». Дарадца мэра Марыюпалю Пятро Андрушчанка тлумачыць гэта тым, што расейскія акупанты пачалі разьбіраць завалы пашкоджаных і разбураных расейскім войскам шматпавярховых дамоў. Паводле яго, людзей хаваюць як у траншэях, так і ў асобных магілах:

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31933407.html
Радыё Свабода — Беларусь
«Нагадвае змрочныя старонкі гісторыі камунізму». МЗС Польшчы адрэагавала на зьнішчэньне магіл жаўнераў Арміі Краёвай у Горадзенскай вобласьці. https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31931054.html З VPN або з-за мяжы Фота прэс-службы Амбасады Польшчы…
У МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага

Падставай названая «нематываваная занепакоенасьць польскага боку сытуацыяй зь месцам паблізу вёскі Мікулішкі». У ведамстве выказалі зьдзіўленьне тым, што яно называецца ў польскіх СМІ брацкай магілай польскіх салдат, і заявілі Вайцяхоўскаму, што на дадзенай тэрыторыі «воінскіх пахаваньняў і пахаваньняў замежных вайскоўцаў не зарэгістравана», піша прэс-служба МЗС.

4 ліпеня стала вядома, што пахаваньні жаўнераў Арміі Краёвай у Мікулішках Ашмянскага раёну зраўнялі зь зямлёй:

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31933469.html
140 гадоў таму нарадзіўся беларускі паэт, драматург, выдатны дзяяч беларускага Адраджэньня Ян Луцэвіч (Янка Купала).

А ці ведалі вы, што беларускага клясыка натхніў украінскі — Тарас Шаўчэнка? Так, яны жылі ў розны час, але Купала пачаў пісаць вершы пасьля таго, як прачытаў «Кабзара».

Сабралі цікавыя факты пра жыцьцё народнага паэта Беларусі:

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31932959.html
З VPN або з-за мяжы
Латушка: Лукашэнка не пакідае беларусам іншых шанцаў, апрача паўстаньня

Лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка ў інтэрвію Свабодзе расказаў пра пляны правесьці Кангрэс беларусаў з мэтаю стварэньня органу нацыянальнай улады Беларусі на пераходны пэрыяд і неабходнасьць стварэньня нацыянальна-вызваленчага руху:

https://youtu.be/2hHjACCWftA
Нямецкая акадэмія стварыла праграму, якой могуць скарыстацца рэпрэсаваныя беларускія навукоўцы

Ініцыятыва належыць 2 буйным ўнівэрсытэтам — у Кёльне і Боне. Яе мэта — даць магчымасьць працаваць навукоўцам з Украіны, якія страцілі ўсё праз вайну, а таксама беларусам і расейцам, якія пазбавіліся працы ці зазналі перасьлед праз асуджэньне вайны ва Ўкраіне, або калі яны падтрымліваюць грамадзкі рух у краіне ці ўдзельнічалі ў пратэставых акцыях апазыцыі (як пасьля выбараў 2020 году ў Беларусі):

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31933500.html
З 9 ліпеня беларусы Польшчы з гуманітарнымі візамі змогуць атрымаць дазвол на часовае пражываньне адразу на 3 гады ў спрошчаным фармаце

Пры гэтым ім ня трэба будзе мець дазвол на працу і ня трэба плаціць гербавы збор і збор падчас выдачы карты побыту. З 1 студзеня 2023 году ўладальнікі такога дазволу на часовае пражываньне змогуць падаць заяву на атрыманьне польскага падарожнага дакумэнту для іншаземца. Падрабязьней:

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31933547.html
«„Віягра“ рэктальна супраць COVID-19; галоўны доктар і прафэсар абмяркоўвалі выхад на Нобэля». Падкаст доктара Мартава «На вайне з COVID-19»

«Я быў сьведкам тэлефоннай размовы, у якой галоўны доктар і прафэсар абмяркоўвалі выхад на Нобэлеўскую прэмію за перамогу над ковідам. Ідэя была простая: прызначаць высокія дозы глюкакартыкоідаў у якасьці супрацьзапаленчых сродкаў.

Неўзабаве ўзьнікла яшчэ адна «новая ідэя»: ужываньне сылдэнафілу (больш вядомы пад гандлёвай назвай Віягра) ў рэктальных сьвечках для лячэньня каранавірусу. Ізноў яна была высмактаная з пальца. Мы спрачаліся з адміністрацыяй, але сілы былі няроўныя».

Прапануем вам 4 эпізод 2 сэзону падкасту доктара-рэаніматоляга Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19»:

🎧 Слухаць на Soundcloud або Youtube
✍🏻 Чытаць больш пра падкаст >>
🦠 Колькасьць заражэньняў каранавірусам за 2 тыдні вырасла амаль на 30%, — Сусьветная арганізацыя здароўя

У сьвеце зноў фіксуецца ўспышка COVID-19, выяўляюцца новыя штамы. У Эўропе і Амэрыцы большасьць выпадкаў захворваньня — штамы BA.4 і BA.5. Паралельна ў Індыі зьявіўся чарговы варыянт омікрону, яго назвалі BA.2.75:

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31933149.html
Галоўнае за 7 ліпеня

✍🏻 Улады адклалі выбары ў мясцовыя саветы і Палату прадстаўнікоў яшчэ на год

💰Кампанія Wargaming прадала бізнэс у Беларусі і Расеі. Пасьпела да забароны

🇵🇱 МЗС Беларусі выклікала польскага амбасадара і заявіла, што ніякіх магіл польскіх жаўнераў у Мікулішках не было

🛩 Украінская выведка: пад Менскам будуюць ангары пад расейскія «Іскандэры», былых беларускіх вайскоўцаў вярбуюць у ПВК «Ліга»

👫 Польшча спрашчае працэдуру легалізацыі пражываньня для беларусаў з гуманітарнымі візамі

🙍🏻‍♂️«Ідзём паляваць на змагароў!». Што псыхолягі кажуць пра мэтады запалохваньня ГУБАЗіКа

📂 Стаўленьне беларусаў да вайны, беларускай улады і выбару паміж Расеяй і ЭЗ: вынікі апытаньня Chatham House

👮🏻‍♂️ Хроніка перасьледу 7 ліпеня 📨 навіны палітвязьняў