Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
«Нашаніўцы» пажартавалі ў другі дзень суду над імі

– У зале прысутнічаюць прадстаўнікі СМІ? – спытала сакратар суду.

Ягор Марціновіч: «Так».
Андрэй Скурко: «У клетцы».

Усе заўсьміхаліся ўключна з работнікамі суда, піша «Наша Ніва».
⚡️ Амбасадары Эўразьвязу толькі што ўхвалілі пакет эканамічных санкцый супраць Расеі і Беларусі, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк
Буча: розбита вщент техніка російських військових і наслідки боїв. 1 березня
⚡️У Энэргадары Запароскай вобласьці, дзе знаходзіцца найбуйнейшая ў Эўропе АЭС, тысячы людзей выйшлі на дарогі, каб не прапусьціць расейскія войскі, піша УНІАН.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Толькі паглядзіце, як масава жыхары Энэргадара на Запарожжы заблякавалі падыходы ў горад і ратуюць АЭС

Мэр заявіў, што АЭС пад надзейнай абаронай

«Жыхары ня ўпусьцяць іх у горад ні на крок. Яны пачулі і пайшлі распавядаць свайму кіраўніцтву», – напісаў мэр горада Энэргадара Дзьмітро Арлоў.

Відэа: з тэлеграм-канала мэра Энэргадара

https://svb1234.azureedge.net/a/31731936.html
«Украінская праўда»: Януковіч у Менску, Крэмль хоча зрабіць яго «прэзыдэнтам Украіны»

Адзначаецца, што па адным са сцэнараў яго там паспрабуюць абвясьціць «прэзыдэнтам

https://svb1234.azureedge.net/a/31731949.html
❗️Эўразьвяз пашырае эканамічныя санкцыі супраць афіцыйнага Менску

Падстава — «удзел Беларусі ў агрэсіі Расеі супраць Украіны».

Як стала вядома Радыё Свабода, сёньня раніцай Эўразьвяз ухваліў пашырэньне эканамічных санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Яны ўключаюць дадатковыя абмежаваньні, зьвязаныя з гандлем таварамі, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасьці тытунёвых вырабаў, мінэральнага паліва, бітумных рэчываў і газападобных вуглевадародных прадуктаў, калійных прадуктаў, вырабаў з драўніны, цэмэнту, жалеза і сталі, гумовыя вырабы.

Таксама Эўразьвяз пашырае абмежаваньні на пастаўку ў Беларусь тавараў і тэхналёгій падвойнага прызначэньня і на аказаньне спадарожных паслуг, а таксама абмежаваньні на экспарт тавараў і тэхналёгій, якія могуць спрыяць разьвіцьцю ваеннай, тэхналягічнай, абароннай бясьпекі Беларусі.

Уводзяцца абмежаваньні і на аказаньне беларускаму боку адпаведных паслуг.

Рашэньне пра санкцыі набудзе сілу пасьля афіцыйнай публікацыі сёньня пазьней ці заўтра.
‼️Напішыце нам на https://t.me/SvabodaBelarus_bot, ананімнасьць гарантуем
‼️ Моргі і шпіталі ў Гомельскай вобласьці перапоўненыя расейскімі вайскоўцамі, расказалі Свабодзе сьведкі

«Кожны дзень прывозяць недзе па сотні параненых. Вязуць з Нароўлі — там разгорнуты палявы шпіталь. У Нароўлі іх пазначаюць — каго на апэрацыю, каго выпісваць ці ў морг».

1 сакавіка Аляксандар Лукашэнка назваў паведамленьні пра тысячы ахвяраў з боку расейскага войска фэйкам.

Больш пад спасылкай: https://svb1234.azureedge.net/a/31731823.html
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝🏼Адзіночны пікет у Менску

Мужчына прайшоў па праезнай частцы праспэкту Незалежнасьці з плякатам

Відэа @nashaniva
У Менску судзяць журналіста Свабоды Алега Грузьдзіловіча, «Менсктранс» выставіў яму прэтэнзіі на 56 тысяч рублёў

«Алег трымаецца годна, хоць фізычна і стомлены няволяй».

Як праходзіць суд над нашым калегам: https://svb1234.azureedge.net/a/31732006.html
🖌 МЗС Малдовы тэрмінова выклікаў да сябе пасла Беларусі праз ваенную мапу, як мяркуецца, расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, якую прадэманстраваў Лукашэнка членам беларускай Рады бясьпекі.

Адна са стрэлак паказвала на непрызнаную Прыднястроўскую Малдаўскую Рэспубліку, паведамляе малдаўскі партал навінаў Point.md.

https://svb1234.azureedge.net/a/31732088.html
«Ён быў у шоку ад навінаў пра вайну».

Жонка палітзьняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка расказала, што вязьні амаль нічога ня ведаюць пра падзеі ва Ўкраіне.

«У тых газэтах, якія можна туды выпісваць, пішуць абсалютна супрацьлеглае. У дадатак вельмі моцна блякуюць перапіску».

Ігар Лосік за кратамі 615 дзён.

https://svb1234.azureedge.net/a/31732071.html
❗️ Афіцыйных дадзеных пра тое, што беларускія вайскоўцы бяруць удзел у баявых дзеяньнях супраць Украіны, няма, заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч.

«Ёсьць сыгналы, якія зараз правяраюць. Але гэтых сыгналаў недастаткова, каб гаварыць, што беларусы ўжо бяруць удзел у баях супраць Узброеных сіл Украіны», – сказаў Арастовіч.

Паводле яго, другі раўнд перамоваў з Расеяй павінен прайсьці, як плянуецца, увечары 2 сакавіка.
Эўразьвяз адключыў ад SWIFT сем расейскіх банкаў ВТБ, «Россия», «Открытие», «Новикомбанк», «Промсвязьбанк», «Совкомбанк», «ВЭБ».