Радыё Свабода — Беларусь
19.5K subscribers
47K photos
7.41K videos
2 files
36.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Ян разьвіваўся мігранцкі крызіс

Ад першых іракцаў на беларуска-літоўскай мяжы ў лютым — да амаль 800 спробаў за дзень перасячы беларуска-польскую мяжу ў кастрычніку.

Як думаеце, калі ён скончыцца?
Радыё Свабода — Беларусь
Выйшлі на свабоду некалькі фігурантаў «справы „Белгазпрамбанку“» Паводле Zerkalo.iо, на свабоду выйшла сяброўка сям’і Бабарыкі Сьвятлана Купрэева, а таксама былы дарадца Бабарыкі і сябра праўленьня «Белгазпрамбанку» Ўладзімер Сажын. Гэтую інфармацыю, паводле…
❗️«Наша ніва»: з турмы выпусьцілі старшыню назіральнай рады «Кентаўра» Вольгу Радзецкую, дырэктара «Прыватлізінга» Андрэя Харлановіча, акцыянэраў Аляксея Герашчанку і Антона Марозава

«Прыватлізінг» і «Кентаўр» – кампаніі-кліенты «Белгазпрамбанку» і фігуравалі ў крымінальнай справе, заведзенай на Віктара Бабарыку.

Паведамляе @nashaniva
Радыё Свабода — Беларусь
Міліцыя будзе правяраць, як менчукі трымаюцца маскавага рэжыму Спачатку парушальнікаў будуць «проста пераконваць», потым могуць пачаць караць. Дарэчы, у Менску ўжо штрафавалі за маскі на руках ці апушчаныя ніжэй носа. Акрамя міліцыі кантраляваць правільнае…
У Беларусі міліцыя будзе правяраць наяўнасьць масак і датрыманьне сацыяльнай дыстанцыі

Штрафы за ігнараваньне антыкаранавірусных захадаў пакуль ня ўводзяць, аднак санкцыі ўжо зьявіліся

Так за парушэньне санітарных нормаў 5 кіроўцаў транспартных сродкаў на Магілёўшчыне ўжо пазбавілі картак на права ваджэньня на іх маршрутах, 18 кіроўцам выдалі прадпісаньні і папярэджаньні.

https://svb1234.azureedge.net/a/31505001.html
Упершыню ад пачатку пандэміі колькасьць новых выпадкаў за дзень пераадолела 2000

За мінулы дзень у Беларусі 2038 выпадкаў Covid-19,адужалі 1534 чалавекі, 15 памерлі.

https://svb1234.azureedge.net/a/31505108.html

✍🏻 Напішыце нам, што адбываецца цяпер у вашай лякарні/паліклініцы ў сувязі з ростам лічбаў захворваньня на COVID-19! 📲 Дасылайце інфармацыю, фота, відэа ў наш Telegram-бот @SvabodaBelarus_bot
Канстытуцыйны суд ухваліў скасаваньне мясцовых выбараў у 2022 годзе

Канстытуцыйны суд разгледзеў у парадку папярэдняга кантролю канстытуцыйнасьць закону «Аб зьмене Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь». Пра гэта гаворыцца ў рашэньні, афіцыйна апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Парушэньняў правоў грамадзян ня выяўлена 🤷

https://svb1234.azureedge.net/a/31505194.html
Польшча рыхтуе закон аб узьвядзеньні абарончых збудаваньняў на мяжы зь Беларусьсю

Міністар абароны Польшчы заявіў, што ягоная краіна мае намер скарыстацца досьведам Вугоршчыны, вынесеным зь міграцыйнага крызісу 2015 году і стварыць у краіне закон, у адпаведнасьці зь якім на польска-беларускай мяжы ўзьвядуць умацаваньні, што павінны спыніць міграцыйны ціск. Пра гэта Блашчак выказаўся ў інтэрвію «Польскаму радыё».

https://svb1234.azureedge.net/a/31505202.html
Палітзьняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк пазбаўляюць лістоў і перадач. У яе няма цёплых рэчаў

Берасьцейская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк за кратамі з 3 студзеня. Цяпер яна адбывае пакараньне ў гомельскай папраўчай калёніі № 4. Там яе ўжо тры разы за паўтара месяца зьмяшчалі ў ШЫЗА.

Муж Паліны Андрэй Шарэнда, які зьехаў ад перасьледу зь Беларусі, сказаў Свабодзе, што ціск на ягоную жонку працягваецца

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31505261.html
Эдуард Пальчыс, Эдуард Бабарыка, Ігар Аліневіч, Мікола Аўтуховіч: хто ў турме без суду каля году і больш?

У Беларусі некалькі дзясяткаў палітвязьняў знаходзяцца без суду ў СІЗА больш за 200 дзён, а хтосьці амаль 500. Расказваем пра самых вядомых, каго нават яшчэ не пачалі судзіць:

https://svb1234.azureedge.net/a/31505342.html
«Беларускія сілавікі вызначаюць склад групаў, якія пазьней перасякаюць мяжу, падвозяць іх і нават ставяць кропкі лякалізацыі на мапе на смартфонах»

Матэвуш Вадзіньскі жыве ў польскай памежнай вёсцы і адтуль вядзе свой блог, гэтым самым дапамагае журналістам з усяго сьвету асьвятляць сытуацыю на мяжы зь Беларусьсю, бо іх саміх не пускаюць на памежжа.

Блогер расказаў нам пра сытуацыю на мяжы і паводзіны памежнікаў ды мігрантаў:

https://svb1234.azureedge.net/a/31505446.html
⚡️Памёр Павел Сібілёў, кіроўца аўтобуса, у якога 10 жніўня 2020 году прыляцела граната, паведамляе «Наша Ніва»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Момант яго раненьня трапіў на відэа
Не дажыў да 50, трое дзяцей, меў першую групу інваліднасьці. Сабралі зьвесткі пра памерлага кіроўцу:

https://svb1234.azureedge.net/a/31505520.html