Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
😲 За сустрэчу з прадпрымальнікам-беларусам супрацоўніца мясцовай улады Львоўшчыны заплаціць штраф. Чаму?

Аказваецца, ва Ўкраіне перад правядзеньнем сустрэчаў з замежнікамі іх арганізатары павінны пісьмова паведамляць пра склад замежных дэлегацый, час і мэты сустрэчы, а пасьля даць справаздачы пра зьмест перамоваў і перададзеную замежным грамадзянам інфармацыю. Правіла ўведзенае ад сьнежня 2013 году:

https://svaboda.azureedge.net/a/31309122.html
«Нас выціснулі з прафэсіі». Звольнены зь дзьвюх клінік доктар Айзатулін расказаў, што адбываецца ў мэдыцыне

Траўматоляг-артапэд Рустам Айзатулін паразважаў пра чорныя сьпісы дактароў, выцясьненьне спэцыялістаў з прафэсіі, надзвычайны бюракратызм сыстэмы аховы здароўя і эміграцыю выдатных спэцыялістаў:

https://svaboda.azureedge.net/a/31308676.html
Журналіст Дзьмітры Рута выйшаў на волю пасьля 15 сутак арышту

Яму прысудзілі арышт толькі за тое, што ў ягоным аўтамабілі быў шалік белага і чырвонага колераў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзьмітры Рута расказаў пра сваё затрыманьне

Ён адбываў 15 дзён арышту за афіцыйны заўзятарскі шалік 90-х гадоў.
Зь верасьня ў школы вернуцца «ваенрукі»: там увядуць пасаду кіраўніка вайскова-патрыятычнага выхаваньня.

Улады распрацавалі праграму патрыятычнага выхаваньня насельніцтва і ствараюць Рэспубліканскі цэнтар патрыятычнага выхаваньня.

«Гэта трэба, каб моладзь усьведамляла свой абавязак перад Айчынай і ня думала, што служба ў войску — гэта страта часу», — заявіў міністар абароны Віктар Хрэнін.

Як вы лічыце, ці могуць у Беларусі стварыць дзіцячыя ваенізаваныя арганізацыі?
Добрый день, уважаемые читатели. Мы новостной портал naviny.by компании БелаПАН.

Если вы попробуете открыть наш сайт, то у большинства из вас это не получится, т.к. с августа 2020 года он заблокирован. Также недавно Мининформ заблокировал и зеркало нашего сайта naviny.online. А после задержания одного из наших коллег мы так и не смогли восстановить доступ к нашим прежним профилям в Telegram и Instagram. И самое ценное, что мы вынужденно утратили - это связь с большим количеством наших читателей.

Но мы хотим заявить, что несмотря на трудности мы продолжаем свое дело и рассказываем вам правду. И сейчас нам нужна ваша помощь - просто поделитесь этим постом или перешлите его друзьям, чтобы рассказать, где сейчас можно читать нас.

Следите за новостями в наших соцсетях:
Facebook
Telegram
Youtube
Instagram
VK
Odnoklassniki
Нашыя чытачы адзначылі, што ў Беларусі ўжо існуе моладзевая арганізацыя, блізкая да сілавікоў: Моладзевыя атрады аховы правапарадку БРСМ.

Паводле афіцыйнага сайту БРСМ, моладзевыя атрады:

🟢 з 14 гадоў – маюць магчымасьць браць удзел у правядзеньні вайскова-спартовых і вайскова-патрыятычных мерапрыемстваў (летнікі, эстафэты, спартакіяды), навучаньні, падтрыманьні грамадзкага парадку пры правядзеньні мерапрыемстваў у пярвічных арганізацыях БРСМ устаноў адукацыі;

🟡 з 16 гадоў – прыцягваюцца да навучаньня і падрыхтоўкі, у тым ліку праходжаньня спэцыялізаванай падрыхтоўкі на базе тэрытарыяльных органаў унутраных справаў, вайсковых частак унутраных войскаў, удзельнічаюць у падтрыманьні грамадзкага парадку ва ўстановах адукацыі, а таксама пры правядзеньні мерапрыемстваў БРСМ;

🔴 Па дасягненьні 18 гадоў і пры атрыманьні пасьведчаньня дружыньніка чальцы МААП (дружыньнікі) маюць усе правы і абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам для чальцоў добраахвотных дружын.

Фота: @hrodnalife
Удаве Тарайкоўскага падатковая інспэкцыя выставіла падатак за ахвяраваньні на 4,5 тысячы даляраў

Падатковая палічыла, што дабрачынная і бязвыплатная дапамога неабыякавых людзей сям’і забітага 10 жніўня 34-гадовага Аляксандра Тарайкоўскага зьяўляецца асабістым прыбыткам ягонай удавы за 2020 год.

Нагадаем, крымінальнай справы па факце забойства Аляксандра Тарайкоўскага так і не завялі:

https://svaboda.azureedge.net/a/31310461.html
Лукашэнка ў вайсковай форме загаварыў пра тэрытарыяльную абарону і мабілізацыю

У Шклове Лукашэнка праводзіць сустрэчу ў пытаньнях тэрытарыяльнай абароны. Там ён заявіў пра «ўсенародную абарону і адпор дэструктыўным сілам»:

https://svaboda.azureedge.net/a/31310553.html
⚡️ Затрымалі Канстанціна Якаўлева, галоўнага трэнэра гандбольнага «Віцязя» і актывіста SOS_BY

Як паведаміў Свабодзе Андрэй Краўчанка, машыну, у якой ехалі спартоўцы з сустрэчы Дзьмітрыя Руты, супрацоўнікі ДАІ спынілі на трасе М1. Пасьля гэтага адразу зьявіліся амапаўцы, усіх вывелі ўсіх з машыны і загадалі пакласьці тэлефоны на капот. Адразу схапілі Канстанціна Якаўлева.
Паводле спартоўцаў, гэта сплянаваная апэрацыя супраць Канстанціна, які плянаваў сёньня адкрыты трэнінг у Новай Баравой
Хто найбольш пагражае незалежнасьці Беларусі?
Anonymous Poll
1%
Краіны NATO
27%
Расея
69%
Сам Лукашэнка
4%
Іншаплянэтнікі
У Менск ляціць Boeing 777 Ірацкіх авіяліній

У такім самалёце можа знаходзіцца да 550 чалавек. Адметна, што грамадзянам Іраку патрэбна беларуская віза, для іх ня дзейнічае «бязьвіз» празь менскі аэрапорт.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Легкаатлет Андрэй Краўчанка расказаў падрабязнасьці затрыманьня Канстанціна Якаўлева.

Відэа: @tribuna_by
Перад сустрэчай Байдэна і Пуціна Ціханоўская накіравала ў Белы дом сваю пазыцыю наконт сытуацыі ў Беларусі

Пазыцыя складаецца з 5 галоўных пастулятаў:

🔸Лукашэнка нелегітымны і павінен пакінуць пасаду;
🔸выбары прэзыдэнта Беларусі мусяць прайсьці ў 2021 годзе;
🔸пратэст у Беларусі не геапалітычны;
🔸замест падтрымкі рэжыму Расея яшчэ можа стаць часткай вырашэньня крызісу ў Беларусі;
🔸незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларусі ня могуць быць прадметам гандлю.

Больш падрабязна: https://svaboda.azureedge.net/a/31310561.html
❗️ Ва Ўкраіне сьцьвярджаюць, што на вучэньнях «Захад-2021» будуць адпрацоўваць захоп Кіева, Адэсы, Харкава

Уладзімір Зяленскі заявіў аб атрыманьні інфармацыі, што ў часе сёлетніх супольных беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад-2021» плянуюць адпрацоўваць захоп трох украінскіх гарадоў:

https://svaboda.azureedge.net/a/31310797.html
«Пуцін катэгарычна абсячэ нават спробу „ўмешвацца ў справы“ краіны, якую лічыць часткаю „жыцьцёвых расейскіх інтарэсаў“. Адказаць на гэта ў кіраўніцтва ЗША на цяперашні момант няма чым»

Сяргей Навумчык разважае, чаму ня варта спадзявацца на Байдэна і Пуціна
Хто такая Моніка Унгер, пра якую згадалі на прэс-брыфінгу з удзелам Рамана Пратасевіча

Дзьмітры Гурневіч расказвае пра аўстрыйку, якая абвесьціла сябе прэзыдэнткай неіснуючай дзяржавы і якой прысудзілі 14 гадоў турмы
🇺🇸🇷🇺 У Жэнэве пачаліся перамовы Джо Байдэна і Ўладзіміра Пуціна

Кіраўнікі дзяржаў упершыню праводзяць перамовы адзін з адным у гэтым статусе. Сустрэча адбудзецца пры найгоршых адносінах Масквы і Вашынгтону з часоў заканчэньня „халоднай вайны“.

Чакаецца, што перамовы працягнуцца каля пяці гадзін. Пасьля гэтага прэзыдэнты дадуць асобныя прэс-канфэрэнцыі.

Упершыню ў гісторыі кіраўнікі ЗША і Расеі абмяркуюць і Беларусь:

https://svaboda.azureedge.net/a/31310929.html

Фота: Reuters
🍞 Урад Беларусі дазволіў павысіць цэны на хлеб і дзіцячае харчаваньне

Раней гэтыя прадукты ўваходзілі ў сьпіс з больш як 60 найменьняў, цэны на якія падымаць забаранялася:

https://svaboda.azureedge.net/a/31310781.html