Радыё Свабода — Беларусь
18.4K subscribers
48.6K photos
7.53K videos
2 files
38K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
🇩🇪 Нямецкія гісторыкі абвінавацілі «Беларусь сегодня» ў падтрымліваньні «антысэміцкіх стэрэатыпаў»

Гаворка пра артыкул Андрэя Мукавозчыка «В полку астапень прибыло. Оно из Дюссельдорфа. Шлимазлы и шнореры»

bit.ly/2Pfukdz
Гэтак на дыскваліфікацыю з Эўравізіі адрэагавалі ў Белдзяржтэлерадыёкампаніі

Старшыня БТ Іван Эйсмант заявіў, што «Гурт «Галасы ЗМеста» увайшоў у гісторыю, і на мой погляд, «Беларусь выйграла Эўравізію».

bit.ly/3tVrN7d
«Хамаватая зухаватасьць». Сын Макея раскрытыкаваў адказ МЗС амэрыканцам

Віталь Макей, сын кіраўніка МЗС Уладзімера Макея, які пакінуў працу ў ведамстве падчас жнівеньскіх падзеяў, напісаў у сваім linkedin, што яму маркотна назіраць апошнія заявы міністэрства:

«Знарочыста хамаватая зухаватасьць ніколі не заменіць аргумэнтацыю і стыль. Наадварот: яшчэ мацней падкрэсьліць пасрэднасьць.

Мне сумна, што мае былыя калегі, да многіх зь якіх я шчыра адчуваю сяброўскія пачуцьці, вымушаныя мірыцца з сытуацыяй, пры якой немагчыма свабодная, стваральная творчасьць. Вельмі хацелася б, каб у гэты ўдушлівы час прафэсіяналы захавалі свае веды, навыкі, досьвед і маральныя арыенціры».


Чытаць далей
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Спачатку чалавека завялі ў аўтазак, а праз 10 хвілін вывелі ў хуткую»
На станцыі мэтро «Пушкінская» працягваюцца затрыманьні.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск. На вуліцы Сапёраў, што недалёка ад праспэкту Пераможцаў, стаіць шмат спэцтэхнікі: вадамёты, аўтобусы, «рубяжы» і машыны з калючым дротам 👀
«Ня варта чакаць, што сілавікі «пяройдуць на бок народу» альбо «будуць адстрэльвацца да апошняга патрона»

Кіраўнік праекту Belarus security blog Андрэй Паротнікаў мяркуе, што частыя перастаноўкі ў сілавым блёку сьведчаць, што там «не хапае надзейных кадраў».

Паводле аналітыка, пры пытаньні пра адказнасьць, кожны зь сілавікоў будзе апэляваць да таго, што ён толькі выконваў загад, а вінаваты той, хто гэты загад аддаў.

Чытаць далей
Радыё Свабода — Беларусь
«Хамаватая зухаватасьць». Сын Макея раскрытыкаваў адказ МЗС амэрыканцам Віталь Макей, сын кіраўніка МЗС Уладзімера Макея, які пакінуў працу ў ведамстве падчас жнівеньскіх падзеяў, напісаў у сваім linkedin, што яму маркотна назіраць апошнія заявы міністэрства:…
Уладзімер Макей адрэагаваў на камэнтары да адказу амэрыканцам аб падзеле Аляскі

Упершыню з чэрвеня на інстаграме кіраўніка МЗС зьявіўся новы допіс:

«Велізарная колькасьць камэнтароў наконт учорашняе заявы прэс-службы МЗС, пры тым, канстытуцыйная большасьць – пазытыў, гаворыць пра правільнасьць і актуальнасьць пытаньня».

Да допісу Макей далучыў фота сабакі. Раней сын Уладзімера Макея публічна раскрытыкаваў заяву МЗС, назваўшы яе «хамаватай зухаватасьцю».
Наш падпісант паведамляе, што ў раёне Акадэміі навук чацьвёра экіпаваных міліцыянтаў подбегам пацягнулі чалавека ў аўтазак

Людзі на праспэкце Незалежнасьці рухаюцца неарганізавана, адвольна. Міліцыянты перасоўваюцца ў групах па 4 чалавекі.
Міліцыя прыехала ў БДУІР, каб зьняць адбіткі пальцаў з вакна, дзе вывесілі БЧБ 🔴

Як паведамляе тэлеграм-канал «Мірны БДУІР», ва ўнівэрсытэце зьявіліся міліцыянты з адмысловым пакункам 🤦‍♂️
У бок плошчы Бангалор у Менску паехалі аўтазакі.
Палітоляг Арцём Шрайбман пракамэнтаваў заяву МЗС аб падзеле Аляскі, а таксама новы ўзровень палітычнага перасьледу:

«У сёньняшняй атмасфэры ўнутры дзяржапарату ўсе ведамствы мусяць безь перадыху паказваць свой піянэрскі задор».
Журналіста Анджэя Пачобута перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Абвінавачаньні зьняволенаму журналісту пакуль не выставілі, яго зьбіраюцца дапытаць у бліжэйшы час.

Дзяячак непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Марыну Цішкоўскую і Ірэну Бярнацкую таксама ноччу прывезлі ў СІЗА на Валадарскага.

bit.ly/3rsLGAL
Менск, на Бангалоры пачаліся першыя затрыманьні. Вуліцу Сурганава на скрыжаваньні з вуліцай Якуба Коласа у бок Бангалор ужо перакрылі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адна «партыя» спэцтранспарту паехала ў бок плошчы Бангалор.
Як паведамляе канал Антона Матолькі, на вуліцы Багдановіча затрымліваюць людзей.
⚡️У Менску затрымалі рэдактарку парталу tut.by Ганну Калтыгіну. Пра гэта паведамляе @tutby_official
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кіроўцы сыгналяць ў знак нязгоды зь перакрыцьцём вуліц, калі побач праяжджаюць аўтазакі.
Крыніца: канал Антона Матолькі
Журналістку Кацярыну Андрэеву паставілі ў турме на ўлік як «схільную да экстрэмізму»

«Ва ўліковай картцы Каці ёсьць пазнака – «змагарка». Гэта значыць палітычны характар яе справы ніхто ня ўтойвае»
, – адзначыў муж палітзьняволенай Ігар Ільяш.

Журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову асудзілі на 2 гады калёніі за стрым з разгону акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Што гэта такое? Проста на прыпынку стаяў»

Відэа затрыманьня на плошчы Бангалор. Крыніца: @belteanews
Як выглядае Менск 27 сакавіка, у дзень, калі было абвешчана пра акцыю ў горадзе.
Шмат сілавікоў і затрыманьні. Вуліцы ў заторах