Радыё Свабода — Беларусь
17.6K subscribers
49.8K photos
7.61K videos
2 files
39.2K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
«Лукашэнка атрымае толькі мой труп». Супраць расейскага палітоляга завялі ў Беларусі справу за «абразу прэзыдэнта»

У інтэрвію Свабодзе Балкунец сказаў, што ня мог абразіць прэзыдэнта, бо ня лічыць Лукашэнку прэзыдэнтам. Ён дадаў, што не баіцца магчымай перадачы яго Беларусі.

«Лукашэнка атрымае толькі мой труп. Калі будзе перадача, то мяне прывязуць у труне, і хай Лукашэнка яе носіць», — дадаў расейскі палітоляг.

Па спасылцы Балкунец расказвае, за што завялі справу.
«Беларусы ўсё роўна не здаюцца»

Пра што гавораць затрыманьні і як можна расцэньваць інфармацыю галоўнага рэдактара «Эхо Москвы» Аляксея Венядзіктава пра тое, што рыхтуецца перамоўная пляцоўка па Беларусі пры АБСЭ ў Швэцыі?

Адказала Вольга Кавалькова з Каардынацыйнай рады: bit.ly/31zdiKh
Наш журналіст Дзьмітры Гурневіч піша пра тое, чаму гісторыя з тэрактам, які нібыта рыхтаваў BYPOL, а прадухіліў ГУБАЗіК, выглядае як банальная помста былым сілавікам, якія перайшлі на бок народу.

Што не так з аргумэнтамі міліцыі і чаму яны ўскосна пацьвярджаюць, што “тэракты”, пра якія BYPOL папярэджваў, сапраўды маглі плянавацца.

Цалкам тэкст па спасылцы.
«Выйшаў з калёніі пераможцам з усьмешкай на твары»

Былы палітвязень, праваабаронца і навуковец Міхаіл Жамчужны 19 лютага вызваліўся з-за кратаў пасьля 6 з паловай гадоў зьняволеньня. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў пра 3 гады ў адзіночцы, 520 дзён у карцары

Тэкст тут
Відэа тут
🎤 Беларусь пазбавілі права ўдзельнічаць у «Эўравізіі»

Песьля першага канфузу з песьняй, якую Эўрапейскі трансьляцыйны зьвяз (EBU) прызнаў палітычнай, «Галасы ЗМеста» прадставілі новую. Але пасьля чарговай праверкі EBU прыйшоў да высновы, што новая заяўка таксама парушае правілы конкурсу.

Падрабязнасьці тут.
Пасьля прылёту ў Менск мастака Алеся Пушкіна зьнікла сувязь зь ім. Ён ведаў пра справу супраць яго, але вярнуўся на радзіму

UPD.
Пазьней стала вядома, што Алесь на волі, вяртаецца ў сваю вёску Бобр.

Супраць Алеся Пушкіна пракуратура Горадні завяла крымінальную справу за «рэабілітацыю і апраўданьне нацызму». Справа датычыць партрэта аднаго з удзельнікаў антысавецкага супраціву пасьля вайны ў Беларусі.

Падрабязнасьці тут.
‼️Сямёра кангрэсмэнаў 🇺🇸ЗША, у тым ліку ініцыятар Акту аб дэмакратыі ў Беларусі Крыстафэр Сьміт, накіравалі ліст у Жодзінскую турму палітвязьню і кансультанту Радыё Свабода Ігару Лосіку, які знаходзіцца за кратамі ўжо 274 дні.

https://svabod1.azureedge.net/a/31171775.html
Арцём Шрайбман вярнуўся з вайсковага прызыву і прааналізаваў сытуацыю ў краіне

Чаму сёлетні Дзень Волі быў такі, які ён быў? Ці будзе ўлада закручваць гайкі і надалей? Якія пэрспэктывы закліку Паўла Латушкі забіраць банкаўскія ўклады?

Размова з палітычным аналітыкам

📹 Відэа: www.youtube.com/watch?v=NWxZbnvYfG0

💬 Асноўныя тэзы тэкстам: https://bit.ly/3vZfn01
ЖК «Каскад» сустракае суботнюю раніцу вялікім нацыянальным сьцягам 🔴

Раней такое вельмі часта назіралі летась у жніўні, а таксама ўсю мінулую восень
⚡️ У салігорскага актывіста Паўла Батуева праходзіць ператрус

Падрабязнасьці высьвятляюцца
ДАІ 🚔 паведаміла, што забірае правы тых, хто сыгналіў на Дзень Волі

Таксама супраць кіроўцаў распачынаюць адміністрацыйныя працэсы.

25 сакавіка гудзелі цэлыя вуліцы і праспэкты. Няўжо ДАІ здольная адсачыць усе машыны? 🤔

bit.ly/39jXnU2
4,5 года калёніі строгага рэжыму за ролікі супраць міліцыі ў TikTok

У ліпені і жніўні 2020 году жыхар Віцебску 1987 году нараджэньня апублікаваў тры відэазапісы на сваёй старонцы ў TikTok. Паводле пракуратуры, у роліках ён «фармаваў нэгатыўнае стаўленьне да супрацоўнікаў міліцыі і пабуджаў да гвалтоўна-агрэсіўных дзеяньняў».

Дадаткова мужчыну пакаралі штрафам у 5400 рублёў.

Падрабязьней: bit.ly/3srjAao
У Полацку зьмясьцілі ў ізалятар 21-гадовую студэнтку ПДУ, яе падазраюць у абразе прадстаўніка ўлады

У інтэрнацкім пакоі Аляксандры Букі правялі ператрус.

У кастрычніку яна разам зь іншымі студэнтамі ПДУ выступала ў відэазвароце супраць беззаконьня і гвалту ў Беларусі. У сакавіку Аляксандра і яшчэ трое студэнтаў ПДУ на знак салідарнасьці з палітвязьнямі пагалілі галовы.

Што вядома: bit.ly/39lVQNp
Настаўнікі і школьнікі 🇸🇪 швэдзкай гімназіі запісалі відэа ў падтрымку беларусаў 🔴

«Мы падтрымліваем вас, студэнтаў і выкладчыкаў Беларусі ў вашым справядлівым імкненьні да лепшай, дэмакратычнай будучыні».

Таксама школьнікі і настаўнікі напісалі ліст палітзьняволенай журналістцы Кацярыне Барысевіч, якая разам з дачкой раней наведвала іх гімназію.

https://www.youtube.com/watch?v=r8odNz5SShs
⚡️Шаноўныя падпісанты! Дасылайце нам фота і відэа таго, што адбываецца ў вашым раёне, на @SvabodaBelarus_Bot ці на @SvabodaBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як адзначылі Дзень Волі на Плошчы Пераменаў

Нашыя падпісанты даслалі нам такі прыгожы відэаролік 😎
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. На плошчы Якуба Коласа заўважылі шмат спэцтэхнікі.
«Вораг і здраднік нашай дзяржавы». Карпянкоў адрэагаваў на інтэрвію былога падначаленага Лупаносава, які супрацоўнічаў з BYPOL


@tutby_official датэлефанаваўся да Карпянкова і сярод іншага задаў пытаньне які закон парушыў чалавек, асуджаны на 15 сутак за белыя шкарпэткі з чырвонай палоскай. Карпянкоў ў адказ заявіў tut.by «шкада, што вас яшчэ не закрылі» і кінуў слухаўку.

Чытаць далей