Радыё Свабода — Беларусь
17.5K subscribers
49.9K photos
7.62K videos
2 files
39.3K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Журналістаў незалежных СМІ не пускаюць на суд над Барысевіч і Сарокіным

Журналістам TUT.ВY, Onliner, Office.life, БелаПАН і «Комсомольской правды в Беларуси», адмовілі ў акрэдытацыі на суд па справе Кацярыны Барысевіч і лекара БХМД Арцёма Сарокіна: http://bit.ly/2ZszBA3
Старшыню АГП Мікалая Казлова асудзілі на 15 сутак

Судзьдзя Партызанскага раёну Міхаіл Макарэвіч судзіў палітыка за «непадпарадкаваньне» — за адмову даваць падпіску аб неразгалошваньні ў Сьледчым камітэце па «справе Каардынацыйнай рады», паведамляе @viasnanazirae
У Наваградку звальняюць заснавальніцу музэю габрэйскага супраціву Тамару Вяршыцкую

«Яны пазбаўляюцца ад людзей, якія іх не баяцца».

Гісторыя Тамары Вяршыцкай: http://bit.ly/3pxxdmn
Генадзь Коршунаў: У Беларусі адбываецца неймавернае — гэта прыклад усяму сьвету

Што адбываецца зь беларусамі апошнія паўгода? Ці скончыцца рэвалюцыя грамадзтва палітычнай перамогай і калі? У інтэрвію Свабодзе разважае былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі НАН Генадзь Коршунаў.

📺 Відэа, 33 хвіліны: https://www.youtube.com/watch?v=XmR3kKYOjF8
📖 Тэкст сьцісла і цалкам: http://bit.ly/3aAVFz3
💸 Колькасьць стратных ІТ-кампаній у Беларусі летась вырасла ў 2 разы

Пры тым сумарны чысты прыбытак у сэктары за мінулы год перавысіў 1,8 млрд рублёў, у параўнаньні з 2019 годам ён вырас на 36%.

Што там у айцішнікаў: http://bit.ly/3do1q4C
⛪️ Хрысьціяне трох канфэсіяў заклікалі маліцца «за спыненьне беззаконьня, за аднаўленьне справядлівасьці і супакою»

У звароце паўдзельнічалі Патліс, Ждановіч, Харланчук, гурт Laudans, Надзя Бука, Дашкевіч, Такінданг, Вольга Севярынец, Сільчук, сьвятар Вячаслаў Барок. Маліцца просяць штодзень а 21-й гадзіне.
Дзясяткі кавярняў, усе крамы нацыянальнай атрыбутыкі: якія месцы перасталі існаваць пасьля выбараў

Крызіс, выкліканы каранавірусам, а пасьля выбары і страйк — урэшце гэтыя месцы ў Менску і іншых гарадах вымушаныя былі зачыніцца. Склалі сьпіс крамаў і кавярняў, якіх больш няма 😢: http://bit.ly/3uaijWq
«Перад прысудам намаляваў мне ❤️». Асуджаны на 4 гады праграміст зьбіраецца ажаніцца за кратамі

Інжынэра-праграміста Рамана Канановіча абвінавацілі ва ўзьвядзеньні барыкадаў у ноч з 10 на 11 жніўня ля «Пушкінскай» і адправілі ў калёнію на 4 гады. З доказаў было толькі адно фота. Расказваем гісторыю Рамана словамі маці, сяброў і будучай жонкі: http://bit.ly/3qxwpPH
🇬🇧Вялікая Брытанія папоўніла санкцыйны сьпіс у адносінах да беларускага рэжыму

У сьпіс увайшлі яшчэ 27 чалавек, сярод іх кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант; былы міністар здароўя Ўладзімер Каранік, генпракурор Андрэй Швед, старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава і міністар інфармацыі Ігар Луцкі: http://bit.ly/3k24dBN
✍🏻 Аналітыка на Свабодзе

🚫Як замежныя санкцыі ўплываюць на палітычны крызіс у Беларусі. Ацэнкі экспэртаў з Варшавы, Кіева і Менску: http://bit.ly/3dpkSOt

👩🏻‍⚖️ «Свабоду слова — за краты»: экспэрты аб прысудзе журналісткам Андрэевай і Чульцовай, яго палітычнае значэньне і магчымую рэакцыю Захаду: http://bit.ly/37qWvwc

👮🏻‍♂️«Армія супраць народу». Вайсковы экспэрт — пра выкарыстаньне ўзброеных сіл для задушэньня пратэстаў у Беларусі: наколькі законным яго было, чым матываванае і да чаго прывяло: http://bit.ly/3k8UWIs
Сёньня многія акцыі салідарнасьці ў Беларусі і за мяжой былі прысьвечаныя асуджаным на 2 гады калёніі журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай: Менск — шэсьце ў Серабранцы, «Шарыкі»; Бараўляны; Барысаў; Горадня; Дзяржынск; Жодзіна; Лясны; акцыі салідарнасьці ў Санкт-Пецярбургу і Маскве; беларусы Вільні