Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Іркуцку пратэстоўцы скандуюць «Жыве Беларусь». Там сабралася шмат людзей у цэнтры горада, што выйшлі падтрымаць Аляксея Навальнага.

Відэа Беларусь головного мозга
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Алімпіяднік і стыпэндыят фонду падтрымкі моладзі атрымаў 4 гады за сутычку з АМАПам.

Ягоная дзяўчына Марта расказала Свабодзе пра таленавітага хлопца.

📹 Відэа цалкам>>
Вялікія пратэсты вернуцца, лічыць палітоляг Андрэй Казакевіч.

«Але прадказваць гэта складана. Як ніхто ня мог прадказаць, што здарыцца гэтая маштабная, эпахальная падзея ў беларускай гісторыі – пратэсты 2020 году».

📹 Відэаінтэрвію>>
✏️ Тэкставая вэрсія>>
🎙Падкаст>>
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇷🇺 Як праходзяць пратэсты ў Расеі. Галоўнае:

- Пратэстуюць жыхары дзясяткаў абласных і раённых гарадоў. Самыя масавыя акцыі адбыліся ў Іркуцку і Ўладзівастоку (больш за 3 тысячы ў кожным);

- У Якуцку пратэстоўцы выйшлі на вуліцу, калі на двары было -50 градусаў;

- Паўсюль праходзяць затрыманьні. У Хабараўску затрыманых білі дубінкамі ў аддзяленьнях паліцыі;

- У працы мабільных апэратараў пачаліся моцныя збоі;

- У цэнтры Масквы шмат спэцтэхнікі, вуліцы перакрытыя. На пад'ездах да гораду заўважылі бронетэхніку.

На відэа - шэсьце ў Новасібірску. Крыніца - Протесты в мире
Жыхары Горадні запісалі вось такі зварот у падтрымку палітычных зьняволеных. А ў Наваградку выказалі салідарнасьць з расейскім палітыкам А. Навальным.
У Бабруйску ўчора затрымалі ня менш за 12 чалавек. Сярод іх — шматдзетныя бацькі, мэдыкі і хворы на эпілепсію.

Што вядома пра затрыманых і прычыны ператрусаў>>
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Менску рыхтуюцца да пратэстаў.

У Акадэмію МУС каля плошчы Перамогі заяжджаюць аўтобусы з застаўленымі вокнамі. Падчас разгону пратэстаў у такіх аўтобусах возяць сілавікоў.

Калі вы сьведка падзеяў, шліце вашыя фота і відэа нам у @SvabodaBelarus_Bot
Расейскага блогера Ільлю Варламава затрымалі ў Маскве. Там і па ўсёй Расеі праходзяць масавыя пратэсты.

Фота - РБК
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Сухараве ўтварылі „ланцуг салідарнасьці“ з расейскімі пратэстоўцамі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Лагойскага тракту, Сельгаспасёлку і раёну «Рыгі» правялі «марш-квэст» у розных частках Менску. Яны падтрымліваюць усіх палітзьняволеных.
Менчука, які наехаў на нагу міліцыянта, зьбіраюцца судзіць за замах на забойства.

Па гэтым артыкуле прадугледжана пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі ад 10 да 20 гадоў і нават расстрэлу.

Чытаць гісторыю цалкам>>

На фота стан абвінавачанага мужчыны пасьля пабіцьця міліцыянтамі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Раённы марш прайшоў у Курасоўшчыне.
Калі вы сьведка падзеяў, шліце вашыя фота і відэа нам у @SvabodaBelarus_Bot
У Менску пачаліся затрыманьні.

Як паведамляе наш чытач, у сквэры на вуліцы Прытыцкага быў ланцуг салідарнасьці. Каля 10 чалавек стаяла ў ланцугу. Прыехалі сілавікі і затрымалі дваіх чалавек.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ланцугі салідарнасьці праходзяць цяпер у розных частках Менску.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менчукі выйшлі на акцыю салідарнасьці зь вялікім бел-чырвона-белым сьцягам.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Людзі выстраіліся ў „ланцуг салідарнасьці“ і на праспэкце Дзяржынскага. Відэа нашых чытачоў з розных ракурсаў.
Затрыманьні каля станцыі мэтро "Ўсход" і ў раёне вуліцы Прытыцкага ў Менску.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось такога ў Менску даўно не было. Невялікі ланцуг салідарнасьці зусім побач з плошчай Кастрычніцай. Аўтамабілісты сыгналяць людзям у знак падтрымкі.