Радыё Свабода — Беларусь
18.4K subscribers
48.6K photos
7.53K videos
2 files
37.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
🌎 Салідарнасьць з-за мяжы, частка 2

Акцыя #StopTerrorInBelarus у Лёндане🇬🇧 каля беларускай амбасады; акцыі ў Нямеччыне🇩🇪: Брэмэн, Гамбург, Гановэр і Кёльн; Швэцыя🇸🇪 ў локдаўн; ЗША🇺🇸: Сыэтл, «мост салідарнасьці» ў Мінэапалісе, вандроўка бел-чырвона-белага сьцяга з Арэгона ў Сан-Францыска; каля офісу Фэдэрацыі хакею Канады🇨🇦 ў Таронта
Радыё Свабода — Беларусь
🎸 Новая музыка беларускага пратэсту за мінулы тыдзень: 🎧 Дарк-кабарэ-бэнд Miss Chambertale запісаў песьню-рэакцыю на падзеі 2020 году — «Чырвоны край»; 🎧 Гардкор-панк-гурт «Напалм» зрабіў жорсткі кліп на песьню «Диктатор»; 🎧 «Вольны хор» даў вялікі калядны…
🎸 Новая музыка беларускага пратэсту за мінулы тыдзень:

🎧 «Разьбітае сэрца пацана» наракае, што «Ашчушчэнія ня це»;
🎧 цмокі Ўручча займелі свой гімн;
🎧 Зьміцер Вайцюшкевіч выдаў кліп на «Неверагоднасьць»;
🎧 Ганна Хітрык запісала «Навагоднюю паштоўку»;
🎧 страйкам «Беларуськалію» заклікае: «Не рубите, мужики»;
🎧 хор «Унія» запісаў рок-вэрсію песьні «Сьцяг» (іншая вэрсія — у «Вольнага хору»);
🎧 і яшчэ: «Бусел» гурту «Дай дарогу!» і «Je t'aime» Лары Фабіян па-беларуску, «Муры» ў выкананьні Вайцюшкевіча і стачкамаўцаў, «Пагоня» — дуэтам Маргарыты Ляўчук і Людаса Мікалаўскаса, «Спадчына» — дуэтам Ляўчук і Павука.

📺 514 новых песень беларускага пратэсту лета, восені і зімы сабралі тут >>
Рубрыка «Таму што»

🇧🇾 Ва ўрадзе Беларусі падвышэньне падаткаў для працаўнікоў ІТ-сэктару патлумачылі сацыяльнай справядлівасьцю
🇷🇺 Да затрыманага вечарам расейскага апазыцыянэра Навальнага так і не пусьцілі адваката, маўляў, начны час
Вітольда Ашурка на закрытым судзе пакаралі 5 гадамі калёніі «за пратэсты»

50-гадовага актывіста БНФ зь Бярозаўкі прызналі вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў: «Арганізацыя або падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» і «Гвалт у дачыненьні да міліцыянта». Што вядома >>

У Горадні тым часам пачалі судзіць трох палітвязьняў — фігурантаў «справы Ціханоўскага». За мінулы год у крымінальных справах за пратэсты асудзілі 89 чалавек
Радыё Свабода — Беларусь
Вітольда Ашурка на закрытым судзе пакаралі 5 гадамі калёніі «за пратэсты» 50-гадовага актывіста БНФ зь Бярозаўкі прызналі вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў: «Арганізацыя або падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» і «Гвалт…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Трох гарадзенцаў — Зьмітра Фурманава, Яўгена Разьнічэнку і Ўладзімера Кнігу — пачалі судзіць пасьля 7 з паловай месяцаў у няволі. Іх вінавацяць у «арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»; Разьнічэку і Кнігу таксама ў «гвалце над міліцыянтамі».

Як пачынаўся суд — на відэа
«У 89 гадоў упершыню ў жыцьці прызналі правапарушальніцай»

Валерыю Сьмірнову абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і ў тым, што яна выкрыквала «Жыве Беларусь!». Ананімны сьведка — супрацоўнік міліцыі, які выступіў у судзе па відэасувязі, — пацьвердзіў гэта. Суд прызначыў штраф 870 рублёў.

Што кажа праўнучка >>
Маці Рамана Бандарэнкі зьвярнулася да Міжнароднай фэдэрацыі хакею з просьбай запрасіць яе і адваката на сустрэчу з Генэральным пракурорам. Відэа апублікавала «Трыбуна»

Раней аргкамітэт чэмпіянату сьвету ў хакеі заявіў, што гатовы зладзіць сустрэчу дысцыплінарнай камісіі з Генэральным пракурорам Беларусі, каб азнаёміцца з вынікамі праверкі па факце забойства Бандарэнкі.

Крымінальную справу аб забойстве так і не завялі, а на відэа зь месца здарэньня сярод нападнікаў бачылі чалавека, падобнага да старшыні Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава
„Праўды, як у судзе“. Беларускія словы і прыказкі пра няправы суд і турму

Узьніклі яны даўно, але актуальныя. Напрыклад:

На рынку долі ня купіш, а ў судзе праўды ня знойдзеш.
Была б сьпíна, дык і вíна знойдзецца
.
Сталінскія пракуроры ўдакладнілі:
Быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца.

Пра няправеднага судзьдзю:
Асудзіў — гаршэй, як забіў.

Калі „інагда не да законаў“:
Закон як дышаль.

А як каротка называць акрэсьцінскія завядзеньні: прымальнік-разьмеркавальнік? цэнтар ізаляцыі? Не гуляць у фальшывыя эўфэмізмы: турма і ёсьць турма, нават для «адміністрацыйных» зьняволеных. Вязьніца. Астрог.

Піша Вінцук Вячорка: https://svabod1.azureedge.net/a/prykazki-pra-sud/28406085.html
#выразы_на_штодзень
Радыё Свабода — Беларусь
🌎 Салідарнасьць з-за мяжы, частка 2 Акцыя #StopTerrorInBelarus у Лёндане🇬🇧 каля беларускай амбасады; акцыі ў Нямеччыне🇩🇪: Брэмэн, Гамбург, Гановэр і Кёльн; Швэцыя🇸🇪 ў локдаўн; ЗША🇺🇸: Сыэтл, «мост салідарнасьці» ў Мінэапалісе, вандроўка бел-чырвона-белага…
Пратэсты, салідарнасьць і мароз, кадры ад чытачоў ❄️

У Горадні, нягледзячы на тэмпэратуру –15°С, на шпацыр пад бел-чырвона-белымі сьцягамі выйшлі мясцовыя пэнсіянэры. Таксама на марозе беларусы танчаць «Jerusalema»: у менскіх «Шарыках», у Кобрыні і ў Італіі. Жыхары менскіх вуліц Антонаўскай, Захарава і Пуліхава праводзілі Каляды, а зь віцебскага Білева і з Пружаны перадаюць бел-чырвона-белыя паштоўкі