Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У раёне Рыгі скандуюць «Верым! Можам! Пераможам!» і ідуць дваровым маршам.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Малінаўка таксама сёньня маршуе, пішуць нашыя чытачы з гэтага раёну.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Наш чытач зьняў відэа, як людзі ў чорнай уніформе сёньня ў Менску здымалі бел-чырвона-белы сьцяг з вышыні 10 паверху.
Палітвязень Ігар Лосік галадае дваццаты дзень. Ён прыслаў з турмы свой партрэт, нарысаваны ягоным сукамэрнікам

Ягоная жонка Дар'я Лосік расказала Свабодзе, што цяпер адбываецца з Ігарам у жодзінскай турме. Падрабязьней>>
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Залатая Горка выйшла на першы марш у 2021 годзе, пішуць нам чытачы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Флэшмоб са сьцягами правялі жыхары шматпавярховіка ў Сухараве
⚡️⚡️Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пэнсію.

3 студзеня 2020 г., у дзень, калі мітрапаліту Менска-Магілёўскаму споўнілася 75 гадоў, папа Францішак прыняў яго адстаўку. Падрабязьней >>
Яраслаў Раманчук лічыць, што ўвесну будзе новы выбух пратэстаў.

«Калі Лукашэнка працягне сьцьвярджаць, што пратэстоўцы мярзотнікі, алькаголікі, дармаеды і трэба іх душыць, ну тады вясной атрымаем новы выбух пратэставага супрацьстаяньня, які пагоршыцца яшчэ і станам эканомікі». Падрабязьней>>
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Зялёнага Лугу ідуць маршам у сваім раёне.
Хто такі Казімер Велікаселец, каго папа Рымскі прызначыў апостальскім адміністратарам для часовага выкананьня абавязкаў біскупа?

Тадэвуш Кандрусевіч і Казімер Велікаселец даўнія знаёмцы. У 1980-х гадах малады сьвятар Кандрусевіч служыў у Вільні, а рабочы Велікаселец працаваў зваршчыкам. Ён рэгулярна прыходзіў у храм на сьвятую імшу і хацеў вучыцца ў духоўнай сэмінарыі. Так яны і пасябравалі з Кандрусевічам.

Чытаць цалкам>>
На гэты момант вядома пра 4 чалавек, затрыманых сёньня ў Менску. Інфармацыя пра іх зьмешчаная ў канале Списки задержанных.
Жыхары Койданава (Дзяржынску) сабраліся сёньня з партрэтамі палітыкаў, журналіста і ўдзельнікаў пратэстаў, якія зьніклі, былі забітыя ці памерлі пры загадкавых абставінах.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Баранавічы сёньня таксама выходзілі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Львоў. Там сёньня прайшла акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю
Мітрапаліт Кандрусевіч пра сваю адстаўку

«Менска-Магілёўская архідыяцэзія не застанецца без кіраўніка. Апостальскім адміністратарам прызначаны біскуп Казімер Велікаселец, прашу вас прыняць яго з адкрытым сэрцам. Людзі мяняюцца, а касьцёл застаецца. Дзякуй усім, прыміце блаславеньне», — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч пра свайго наступніка.

Чытаць цалкам>>
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Бел-чырвона-белыя сьцягі ў менскім мэтро
У Берасьці сілавікі праводзяць ператрус у актывісткі кампаніі «Эўрапейская Беларусь»

Аб прыходзе сілавікоў актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк пасьпела паведаміць журналістам і праваабаронцам.

29 сьнежня міліцыянты схапілі яе мужа Андрэя Шарэнду, і цяпер ён знаходзіцца ў берасцейскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Муж і жонка вядомыя ў горадзе як удзельнікі ўсіх важных палітычных кампаній.

Працяг тут: