Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
На «Пушкінскай» у Менску затрымалі журналіста расейскага ТАСС Юрыя Шамшура і карэспандэнта беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА Андрэя Пакумейку, піша Tut.by. Яны былі ў камізэльках «Прэса»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, раён станцыі мэтро «Пушкінская». Вось як сустракаюць кіроўцы сілавікоў на бусіках. Уся вуліца гудзе.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, «Пушкінская». Сілавікі правяраюць тэлефоны людзей, якія сабраліся каля мэмарыялу Тарайкоўскаму.
Адно з затрыманьняў на «Пушкінскай» у Менску. Там працуе і АМАП, і «Алмаз», і байцы без апазнавальных знакаў.

Людзі пачынаюць выходзіць на праезную частку праспэкту Пушкіна. Працягваюцца затрыманьні каля мэмарыялу. Машыны сыгналяць
У Бабруйску двойчы зьнішчалі мэмарыял Раману Бандарэнку ля помніка ахвярам палітычных рэпрэсіяў. Першы раз у суботу аб 11-й вечара. Людзі аднавілі яго і вартавалі ўсю ноч.

Сёньня а палове на 11-ю яго зноў зьнічшчылі, а ўсіх, хто быў побач, затрымалі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Маладэчне людзі сабраліся на марш у цэнтры гораду. Міліцыя ў мэгафон іх папярэджвае пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Затрыманьні на «Пушкінскай» працягваюцца ўвесь час, але людзі працягваюць зьбірацца там.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Супраць людзей на «Пушкінскай» сілавікі прымянілі сьлезацечны газ.
Відэа: канал Антона Матолькі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тым часам на «плошчы Перамен» зьбіраецца ўсё болей людзей.
Гомель. Каля 60 чалавек спрабуюць зладзіць марш

Яны ідуць па Савецкай у бок плошчы Леніна, пэрыядычна іх спыняе міліцыя
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пакуль на «Пушкінскай» адбываюцца затрыманьні, у іншым раёне Менску праходзіць праўладны аўтапрабег.
Радыё Свабода — Беларусь
А на «Пушкінскай» у Менску затрыманьні працягваюцца
Менск. Сілавікі пагналі групу людзей на вуліцу Янкі Маўра

Людзі крычаць «Трыбунал». Усе дарогі да мэтро «Пушкінская» перакрытыя, на скрыжаваньне Прытыцкага і Пушкіна трапіць цяжка, але людзі ідуць групамі