Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
🇻🇦🇧🇾 Чаму прадстаўнік Ватыкану ўручыў даверчую грамату Лукашэнку ў цяперашняй сытуацыі з выгнаньнем Кандрусевіча? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч

«Рымскія папы ідуць на кампрамісы, як Францішак з кампартыяй Кітаю. Рымскі папа ў мінулым сустракаўся нават з Гітлерам. Рэпутацыйныя страты Ватыкан не бярэ ва ўлік, бо заклапочаны нябеснымі справамі. Адсюль надзвычайны прагматызм у зямных»
Латушка: У 500 заяў пра катаваньні ёсьць доказная база

Паводле
яго, цяпер з гэтай прычыны «Цэнтральны апарат сьледчага камітэту ідзе фактычна на раскол». Тэкст і відэа >>
Чаму гэта Telegram часам тупіць? Здаецца, знайшоўся адказ: 🇧🇾

Дзяржаўны правайдэр-манапаліст «Белтэлекам», з высокай доляй імавернасьці, запавольвае перадачу мэдыяфайлаў у мэсэнджары Telegram падчас масавых акцый пратэсту ў Беларусі, кажуць экспэрты «За Bynet».

Падрабязьней >>
«Білі і раўлі, каб ехаў з гэтага гораду»

«
Білі прафэсійна. Крыві не было. Набілі толькі пад вокам сіняк. Стаміўшыся, запыталі, чаму маўчу, — расказвае затрыманы 27 верасьня ў тралейбусе магілёўскі кіроўца маршруткі Васіль Салтановіч. — Я адказаў: „Калі нешта скажу, то адсюль выйду інвалідам“. Аднаго раззлавала, што гляджу яму ў вочы.

Ён зароў: „Давай выйдзем сам-насам на бойку“. На гэта я яму прапанаваў згуляць у шахматы. Вочы ў міліцыянта наліліся чырваньню, але больш мяне ня білі».

Гісторыі гвалту сілавікоў пасьля выбараў >>
🇹🇲 Гэта «туркмэнская Ціханоўская». Знаёмцеся, Дурсалтан Таганава

І так ня мы прыдумалі яе называць, а туркмэнскія ўлады (яны яшчэ называюць яе «здрадніцай радзімы»). Яна актыўная ўдзельніца пратэстаў супраць прэзыдэнта Бэрдымухамэдава, каля трох месяцаў была за кратамі ў Турэччыне. Падрабязьней пра яе >>
«Мой голас таксама скралі»: Што чыноўнікі🇧🇾 напісалі «Честным людям»

Большасьць выказала нязгоду з сытуацыяй у краіне. Непрыманьне выклікана «гвалтам, фальсыфікацыяй выбараў, немагчымасьцю выказаць сваю пазыцыю». У некаторых сваякі прайшлі праз арышты
Радыё Свабода — Беларусь
Звольнены «азотавец» пра небясьпеку на прадпрыемстве: «У людзей нэрвы не жалезныя» На «Гродна Азоце» стварылі спэцыяльны аддзел бясьпекі, людзей забіраюць на гутаркі, на зьменах не хапае работнікаў, людзі працуюць у стрэсе. Няма гарантыі, што ў такой напружанай…
‼️ Зьнік былы «азотавец» Сяргей Шэлест

Апошні раз яго бачылі больш за тры дні таму. Сяргея затрымалі на Савецкай вуліцы ў Горадні ўдзень 1 лістапада, хоць масавай акцыі там не было. Вядома, што яго завезьлі ў ізалятар на вуліцы Гая.

Блізкія цягам трох дзён ня могуць атрымаць інфармацыю, ці прайшоў над Сяргеем суд. У ізалятары сябрам адказалі, што Шэлеста ў іх няма
🇮🇱 Ізраільцяне паскардзіліся свайму прэм’еру, што Ізраіль ігнараваў гвалт супраць сваіх грамадзянаў у Беларусі

Зварот падпісала ініцыятыўная група супольнасьці «Беларусы ў Ізраілі», а таксама грамадзкія дзеячы, прадстаўнікі навукі, культуры і спорту — выхадцы зь Беларусі, усяго 39 чалавек.

Раней пэтыцыю за прызнаньне выбараў у Беларусі несапраўднымі падпісалі 5000 ізраільскіх выхадцаў зь Беларусі
🇪🇺 Прадстаўнікі ўсіх краінаў Эўразьвязу дамовіліся пра ўвядзеньне новых санкцыяў супраць уладаў Беларусі, у тым ліку супраць Аляксандра Лукашэнкі

Рашэньне мае быць апублікаванае ў пятніцу. Пра гэта паведамілі крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі
«Пасадзілі на 15 дзён, каб раны пасьпелі загаіцца»

«Мяне паклалі на падлогу аўтобуса і пачалі біць па твары і галаве. Ад удараў я страціў прытомнасьць. Пасьля іншыя расказалі, як мяне прыводзілі ў прытомнасьць — давалі панюхаць нашатыр, ставілі ногі на грудную клетку ды білі па твары і геніталіях, пагражалі зрабіць клізму і выкінуць за Курапатамі», — распавядае Юры Шафранскі, 29-гадовы электрамантажнік, якога затрымалі пасьля нядзельнага шэсьця 27 верасьня.

Гісторыі гвалту сілавікоў пасьля выбараў >>
Радыё Свабода — Беларусь
‼️ Зьнік былы «азотавец» Сяргей Шэлест Апошні раз яго бачылі больш за тры дні таму. Сяргея затрымалі на Савецкай вуліцы ў Горадні ўдзень 1 лістапада, хоць масавай акцыі там не было. Вядома, што яго завезьлі ў ізалятар на вуліцы Гая. Блізкія цягам трох дзён…
Знайшоўся былы «азотавец» Сяргей Шэлест. Пасьля розгаласу ў інтэрнэце аб ягоным зьнікненьні блізкім далі інфармацыю. Сяргея асудзілі на пяць дзён арышту за ўдзел у двух мітынгах. Ён мае выйсьці на волю ўдзень 6 лістапада, расказаў адзін зь ягоных сяброў.
Праўладныя прафсаюзы пракамэнтавалі апублікаваныя прапановы па новай Канстытуцыі

Апублікаваная інфармацыя – гэта «рабочы варыянт прапановаў юрыстаў ФПБ па зьмяненьні Канстытуцыі», сказала Tut.by намесьніца старшыні Фэдэрацыі Алена Манкевіч. Паводле яе, ФПБ «зьбірае меркаваньні і прапановы людзей, дапаўняе свае распрацоўкі, нейкія пытаньні перадае на іншыя дыялёгавыя пляцоўкі». Пасьля сабранае абагуляць і накіруюць распрацоўнікам. «І ніякай таямніцы або кулюарнасьці тут няма», — заявіла яна.
Радыё Свабода — Беларусь
🚑 Плюс мэдык за кратамі Траўматоляг-артапэд РНПЦ траўматалёгіі Руслан Якубоўскі атрымаў 8 дзён арышту за ўдзел у акцыі салідарнасьці, піша супольнасьць «Белыя халаты»
👨🏼‍⚕️UPD. Ужо 4 мэдыкаў сёньня адправілі за краты. 8 сутак арышту атрымалі:
Дзьмітры Маркелаў, хірург Менскага навукова-практычнага цэнтру хірургіі, транспланталёгіі і гематалёгіі
Леанід Глазкін, траўматоляг-артапэд РНПЦ траўмы
⚡️На «Беларуськаліі» — сьмяротны выпадак, загінуў супрацоўнік трэцяга рудаўпраўленьня 11 горнага ўчастку Мікалай Лявончык, цяпер страйкам спрабуе высьветліць падрабязнасьці, паведамляе @inogda_ne_do_tb Інфармацыю пацьвердзілі ў СК.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
188 супрацоўнікаў Вялікага тэатру Беларусі падтрымалі 5 звольненых на мінулым тыдні калег і заклікалі дырэкцыю тэатру перагледзець сваё рашэньне
Фонд «Страна для жизни» пачаў дапамагаць валянтэрам і актывістам. 5 кірункаў працы:

грашовая падтрымка валянтэраў, актывістаў і іх сем’яў,
перадачы і лісты ў месцы зьняволеньня,
аплата штрафаў і паслуг адвакатаў пацярпелым ад рэжыму Лукашэнкі,
дапамога пры паступленьні ў замежныя ВНУ,
візавая падтрымка
«Ніводзін сябра прафсаюзу не паедзе на ваша прадпрыемства». Незалежны прафсаюз «Нафтану» пракамэнтаваў адпраўку штрэйкбрэхераў на «Гродна Азот» і падтрымаў «азотаўцаў» у іх барацьбе