Радыё Свабода — Беларусь
18.4K subscribers
48.5K photos
7.52K videos
2 files
37.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Новая порцыя пагрозаў Лукашэнкі. Дзьве галоўныя цытаты:

👴🏻 «Калі хтосьці дакранецца да вайскоўца, ён павінен пайсьці адтуль як мінімум бяз рук»

👴🏻 «Тыя, хто сёньня выходзіць на чыгунку, хто вешае фашысцкія сьцягі на лініі электраперадачы, словам, хто спрабуе разбурыць, дэстабілізаваць інфраструктуру дзяржавы, павінны ведаць: ад сёньняшняга дня, асабліва ў кватэрах грамадзян, куды яны хаваюцца, мы ў палон нікога не бяром»
Радыё Свабода — Беларусь
Новая порцыя пагрозаў Лукашэнкі. Дзьве галоўныя цытаты: 👴🏻 «Калі хтосьці дакранецца да вайскоўца, ён павінен пайсьці адтуль як мінімум бяз рук» 👴🏻 «Тыя, хто сёньня выходзіць на чыгунку, хто вешае фашысцкія сьцягі на лініі электраперадачы, словам, хто спрабуе…
🤔 Навошта Лукашэнка спрабуе рэанімаваць «дружыньнікаў»?

Севярын Квяткоўскі разважае:

Лукашэнка так і ня здолеў стварыць уласную ўнікальную ідэалёгію, а «дружыньнікі» — адна з ідэалягічных саломінак.
Яму вельмі важна лічыцца «народным прэзыдэнтам» і цяпер, і пасьля свайго сыходу. Але выказваньні Лукашэнкі прынцыпова не ўплываюць на хаду пратэсту.

Чытаць далей >>
З горадзенскага драмтэатру звольненыя цяпер 12 чалавек

Дырэктар драмтэатру раніцай Ігар Гедзіч папярэдзіў, што звольніць яшчэ двух артыстаў: Анастасію Мучко і Марыю Мялешку, якія далучыліся да страйку.

Пазьней стала вядома, што звальняюць яшчэ 6 артыстаў па артыкуле, нібыта яны не выконвалі свае працоўныя абавязкі без уважлівых прычынаў
Галіна Казіміроўская, кіраўніца хору Concordia, засталася за кратамі

Галіну забралі проста з працы 29 кастрычніка. Цяпер справу накіравалі на дапрацоўку. Ні адвакат, ні муж — Зьміцер Вайцюшкевіч — ня ведаюць, у чым яе вінавацяць
Радыё Свабода — Беларусь
Новая порцыя пагрозаў Лукашэнкі. Дзьве галоўныя цытаты: 👴🏻 «Калі хтосьці дакранецца да вайскоўца, ён павінен пайсьці адтуль як мінімум бяз рук» 👴🏻 «Тыя, хто сёньня выходзіць на чыгунку, хто вешае фашысцкія сьцягі на лініі электраперадачы, словам, хто спрабуе…
⚠️ Надзвычайнае становішча. Што гэта і як яго могуць увесьці ў Беларусі

Лукашэнка сёньня зноў заявіў наконт свайго сыходу: «Не дачакаецеся». Казаў, што «зладзілі нам каляровую рэвалюцыю».

Ён мае права ўвесьці абмежаваньне альбо ўвогуле пазбаўленьне некаторых правоў і свабодаў, гарантаваных Канстытуцыяй, на 30 дзён. Як гэта працуе >>
🔇 Дырэктар гімназіі заявіў, што рэпэртуар песень трэба ўзгадняць

Як сёньня прайшоў сход бацькоў і спроба дыялёгу з дырэктарам менскай гімназіі №4. Бацькі спрабавалі дабіцца тлумачэньняў, чаму ў гімназію выклікаюць міліцыю, якая палохае дзяцей
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🚜 Новыя і літаральна высокія тэхналёгіі ў вёсцы Копішча пад Менскам

Каб зьняць сьцяг, мужчына стаў у коўш экскаватара і начапіў нож на нешта падобнае да вуды. Сьведка кажа, пры гэтым «па раёне бегаюць шэсьць ціхароў»
Радыё Свабода — Беларусь
Каго пазбавілася адміністрацыя мэдычнага ўнівэрсытэту: «Адлічылі найлепшых» З БДМУ выключылі 22 студэнтаў. Стараста патоку пэдыятрычнага факультэту ня можа стрымаць сьлёз
Акцыі навучэнцаў і іх бацькоў працягваюцца

На фота — «акцыя падтрымкі» ля 8-й гімназіі ў Менску. Падобныя сходы сёньня былі каля некалькіх навучальных установаў, анансавалі новыя.

Міліцыя нядаўна затрымала выкладчыцу МДЛУ Натальлю Дуліну. Калегі кажуць, яе чакалі на выхадзе з унівэрсытэта, «затрымлівалі так хутка, што ніхто не пасьпеў зьняць відэа».

📲 Калі маеце фота і відэа сходаў і акцыяў навучэнцаў і іх бацькоў, прышліце нам: @SvabodaBelarus (публікуем ананімна, але можам пазначыць аўтарства, калі захочаце)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Студэнтка 4 курсу ФФСН БДУ Арына Коршунава падала заяву на адлічэньне па ўласным жаданьні.

На відэа яна патлумачыла, чаму зрабіла гэта і калі зьбіраецца вярнуцца да вучобы
Радыё Свабода — Беларусь
Студэнтка 4 курсу ФФСН БДУ Арына Коршунава падала заяву на адлічэньне па ўласным жаданьні. На відэа яна патлумачыла, чаму зрабіла гэта і калі зьбіраецца вярнуцца да вучобы
Перадайце знаёмым студэнтам ❗️ Праграма імя Каліноўскага абвясьціла дадатковы набор у польскія ВНУ🇵🇱

Удзельнікамі КК–III могуць быць толькі грамадзяне Беларусі, якіх пасьля 9 жніўня супрацьпраўна адлічылі, або затрымлівалі ці зьбівалі, або хто зазнаў эканамічны ці псыхалягічны ціск.

Веданьне польскай мовы не зьяўляецца ўмовай атрыманьня стыпэндыі.

Падрабязнасьці >>
Радыё Свабода — Беларусь
Новая порцыя пагрозаў Лукашэнкі. Дзьве галоўныя цытаты: 👴🏻 «Калі хтосьці дакранецца да вайскоўца, ён павінен пайсьці адтуль як мінімум бяз рук» 👴🏻 «Тыя, хто сёньня выходзіць на чыгунку, хто вешае фашысцкія сьцягі на лініі электраперадачы, словам, хто спрабуе…
«Кампраміс з Лукашэнкам ужо немагчымы»

Палітоляг Дзяніс Ціханенка ў інтэрвію Свабодзе расказвае пра магчымыя сцэнары выхаду з палітычнага крызісу ў Беларусі, пра тое, ці варта прыхільнікам пераменаў далучацца да канстытуцыйнай рэформы і якія яшчэ легальныя спосабы барацьбы засталіся ў апазыцыі
На «Гродна Азот» прыедуць штрэйкбрэхеры

Замена работнікам, якія страйкуюць, мае прыехаць з 2 лістапада. Паводле інфармацыі страйкаму «Азоту», прыедуць супрацоўнікі Гомельскага хімічнага заводу і «Магілёўхімвалакна». Дырэктар «Азоту» заявіў, што «тых, хто настроены перашкаджаць нармальнаму рэжыму вытворчасьці, адхіляць ад выкананьня абавязкаў».
З МДЛУ звольнілася прафэсар катэдры агульнага мовазнаўства

Зь Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту звольнілася прафэсар катэдры агульнага мовазнаўства Алена Лукашанец, паведамляе тэлеграм-канал «МГЛУ за свободу». Яна сышла ў знак салідарнасьці з калегай Натальляй Дулінай, якую звольнілі за далучэньне да страйку, а пасьля затрымалі.
На БелАЗе рабочыя адмовіліся працаваць пасьля звальненьня калегаў

Рабочыя аднаго з цэхаў Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне 30 кастрычніка адмовіліся прыступіць да працы праз звальненьне трох страйкоўцаў. Ранейшы страйк на БелАЗе адбыўся 17 жніўня, тады рабочыя выставілі палітычныя патрабаваньні.
Ці патрэбны Беларусі карантын?

У Беларусі на 30 кастрычніка — 970 новых выпадкаў каранавірусу, гэтулькі выяўлялі толькі ўвесну. Некаторыя лякарні ў Менску перапоўненыя, як толькі пацыентам становіцца лепш, іх адпраўляюць дадому. Экспэрты кажуць пра «неабходнасьць інфармаваньня людзей пра гігіену». А таксама прапануюць:

Адправіць школьнікаў на канікулы
Увесьці масачны рэжым у транспарце і іншых месцах зграмаджэньня людзей. Падрабязнасьці >>
«Параненых везьлі ў вайсковы шпіталь, каб схаваць іх і злачынствы МУС»

«У «хуткай» убачыла яшчэ аднаго параненага: у хлопца з галавы цякла кроў, у пахвіне была рваная рана, і ён стагнаў, што адарвала два пальцы. Жудасна, што ў параўнаньні зь ім мне пашанцавала. Ён тэлефанаваў жонцы і плакаў», — распавядае пра падзеі 10 жніўня журналістка Кіра Карловіч.

Гісторыі гвалту сілавікоў пасьля выбараў >>
У Мазыры – затрыманьні работнікаў НПЗ

Як паведамляюць нам відавочцы, пасьля 17-й гадзіны затрымалі прынамсі двух удзельнікаў ранішняй акцыі перад прахадной Мазырскага НПЗ: Тацяну Казловіч і Мікалая Жлобу (Мікалая затрымалі супрацоўнікі ДАІ).

UPD Вядома, што Тацяну Казловіч пакідаюць у ізалятары да панядзелка, перадачы на выходных забароненыя.
Віктару Бабарыку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай

Адвакаты Бабарыкі абскардзілі чарговае падаўжэньне тэрміну ўтрыманьня пад вартай па 18 сьнежня. Дата суду па скарзе абароны пакуль не вядомая, паведамляе Tut.by.