Радыё Свабода — Беларусь
17.2K subscribers
50.3K photos
7.66K videos
2 files
39.7K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
А вось якая акцыя праходзіла сёньня ў БДУ

Здымкамі падзяліўся чытач Свабоды.
Новая порцыя пагрозаў Лукашэнкі. Дзьве галоўныя цытаты:

👴🏻 «Калі хтосьці дакранецца да вайскоўца, ён павінен пайсьці адтуль як мінімум бяз рук»

👴🏻 «Тыя, хто сёньня выходзіць на чыгунку, хто вешае фашысцкія сьцягі на лініі электраперадачы, словам, хто спрабуе разбурыць, дэстабілізаваць інфраструктуру дзяржавы, павінны ведаць: ад сёньняшняга дня, асабліва ў кватэрах грамадзян, куды яны хаваюцца, мы ў палон нікога не бяром»
Радыё Свабода — Беларусь
Новая порцыя пагрозаў Лукашэнкі. Дзьве галоўныя цытаты: 👴🏻 «Калі хтосьці дакранецца да вайскоўца, ён павінен пайсьці адтуль як мінімум бяз рук» 👴🏻 «Тыя, хто сёньня выходзіць на чыгунку, хто вешае фашысцкія сьцягі на лініі электраперадачы, словам, хто спрабуе…
🤔 Навошта Лукашэнка спрабуе рэанімаваць «дружыньнікаў»?

Севярын Квяткоўскі разважае:

Лукашэнка так і ня здолеў стварыць уласную ўнікальную ідэалёгію, а «дружыньнікі» — адна з ідэалягічных саломінак.
Яму вельмі важна лічыцца «народным прэзыдэнтам» і цяпер, і пасьля свайго сыходу. Але выказваньні Лукашэнкі прынцыпова не ўплываюць на хаду пратэсту.

Чытаць далей >>
З горадзенскага драмтэатру звольненыя цяпер 12 чалавек

Дырэктар драмтэатру раніцай Ігар Гедзіч папярэдзіў, што звольніць яшчэ двух артыстаў: Анастасію Мучко і Марыю Мялешку, якія далучыліся да страйку.

Пазьней стала вядома, што звальняюць яшчэ 6 артыстаў па артыкуле, нібыта яны не выконвалі свае працоўныя абавязкі без уважлівых прычынаў
Галіна Казіміроўская, кіраўніца хору Concordia, засталася за кратамі

Галіну забралі проста з працы 29 кастрычніка. Цяпер справу накіравалі на дапрацоўку. Ні адвакат, ні муж — Зьміцер Вайцюшкевіч — ня ведаюць, у чым яе вінавацяць
Радыё Свабода — Беларусь
Новая порцыя пагрозаў Лукашэнкі. Дзьве галоўныя цытаты: 👴🏻 «Калі хтосьці дакранецца да вайскоўца, ён павінен пайсьці адтуль як мінімум бяз рук» 👴🏻 «Тыя, хто сёньня выходзіць на чыгунку, хто вешае фашысцкія сьцягі на лініі электраперадачы, словам, хто спрабуе…
⚠️ Надзвычайнае становішча. Што гэта і як яго могуць увесьці ў Беларусі

Лукашэнка сёньня зноў заявіў наконт свайго сыходу: «Не дачакаецеся». Казаў, што «зладзілі нам каляровую рэвалюцыю».

Ён мае права ўвесьці абмежаваньне альбо ўвогуле пазбаўленьне некаторых правоў і свабодаў, гарантаваных Канстытуцыяй, на 30 дзён. Як гэта працуе >>
🔇 Дырэктар гімназіі заявіў, што рэпэртуар песень трэба ўзгадняць

Як сёньня прайшоў сход бацькоў і спроба дыялёгу з дырэктарам менскай гімназіі №4. Бацькі спрабавалі дабіцца тлумачэньняў, чаму ў гімназію выклікаюць міліцыю, якая палохае дзяцей
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🚜 Новыя і літаральна высокія тэхналёгіі ў вёсцы Копішча пад Менскам

Каб зьняць сьцяг, мужчына стаў у коўш экскаватара і начапіў нож на нешта падобнае да вуды. Сьведка кажа, пры гэтым «па раёне бегаюць шэсьць ціхароў»
Радыё Свабода — Беларусь
Каго пазбавілася адміністрацыя мэдычнага ўнівэрсытэту: «Адлічылі найлепшых» З БДМУ выключылі 22 студэнтаў. Стараста патоку пэдыятрычнага факультэту ня можа стрымаць сьлёз
Акцыі навучэнцаў і іх бацькоў працягваюцца

На фота — «акцыя падтрымкі» ля 8-й гімназіі ў Менску. Падобныя сходы сёньня былі каля некалькіх навучальных установаў, анансавалі новыя.

Міліцыя нядаўна затрымала выкладчыцу МДЛУ Натальлю Дуліну. Калегі кажуць, яе чакалі на выхадзе з унівэрсытэта, «затрымлівалі так хутка, што ніхто не пасьпеў зьняць відэа».

📲 Калі маеце фота і відэа сходаў і акцыяў навучэнцаў і іх бацькоў, прышліце нам: @SvabodaBelarus (публікуем ананімна, але можам пазначыць аўтарства, калі захочаце)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Студэнтка 4 курсу ФФСН БДУ Арына Коршунава падала заяву на адлічэньне па ўласным жаданьні.

На відэа яна патлумачыла, чаму зрабіла гэта і калі зьбіраецца вярнуцца да вучобы
Радыё Свабода — Беларусь
Студэнтка 4 курсу ФФСН БДУ Арына Коршунава падала заяву на адлічэньне па ўласным жаданьні. На відэа яна патлумачыла, чаму зрабіла гэта і калі зьбіраецца вярнуцца да вучобы
Перадайце знаёмым студэнтам ❗️ Праграма імя Каліноўскага абвясьціла дадатковы набор у польскія ВНУ🇵🇱

Удзельнікамі КК–III могуць быць толькі грамадзяне Беларусі, якіх пасьля 9 жніўня супрацьпраўна адлічылі, або затрымлівалі ці зьбівалі, або хто зазнаў эканамічны ці псыхалягічны ціск.

Веданьне польскай мовы не зьяўляецца ўмовай атрыманьня стыпэндыі.

Падрабязнасьці >>
Радыё Свабода — Беларусь
Новая порцыя пагрозаў Лукашэнкі. Дзьве галоўныя цытаты: 👴🏻 «Калі хтосьці дакранецца да вайскоўца, ён павінен пайсьці адтуль як мінімум бяз рук» 👴🏻 «Тыя, хто сёньня выходзіць на чыгунку, хто вешае фашысцкія сьцягі на лініі электраперадачы, словам, хто спрабуе…
«Кампраміс з Лукашэнкам ужо немагчымы»

Палітоляг Дзяніс Ціханенка ў інтэрвію Свабодзе расказвае пра магчымыя сцэнары выхаду з палітычнага крызісу ў Беларусі, пра тое, ці варта прыхільнікам пераменаў далучацца да канстытуцыйнай рэформы і якія яшчэ легальныя спосабы барацьбы засталіся ў апазыцыі
На «Гродна Азот» прыедуць штрэйкбрэхеры

Замена работнікам, якія страйкуюць, мае прыехаць з 2 лістапада. Паводле інфармацыі страйкаму «Азоту», прыедуць супрацоўнікі Гомельскага хімічнага заводу і «Магілёўхімвалакна». Дырэктар «Азоту» заявіў, што «тых, хто настроены перашкаджаць нармальнаму рэжыму вытворчасьці, адхіляць ад выкананьня абавязкаў».
З МДЛУ звольнілася прафэсар катэдры агульнага мовазнаўства

Зь Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту звольнілася прафэсар катэдры агульнага мовазнаўства Алена Лукашанец, паведамляе тэлеграм-канал «МГЛУ за свободу». Яна сышла ў знак салідарнасьці з калегай Натальляй Дулінай, якую звольнілі за далучэньне да страйку, а пасьля затрымалі.
На БелАЗе рабочыя адмовіліся працаваць пасьля звальненьня калегаў

Рабочыя аднаго з цэхаў Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне 30 кастрычніка адмовіліся прыступіць да працы праз звальненьне трох страйкоўцаў. Ранейшы страйк на БелАЗе адбыўся 17 жніўня, тады рабочыя выставілі палітычныя патрабаваньні.