Радыё Свабода — Беларусь
18.4K subscribers
48.6K photos
7.53K videos
2 files
37.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Адміністрацыйную справу супраць журналіста Алеся Пілецкага спынілі. Ліст з паведамленьнем пра гэта Пілецкаму даслалі на хатні адрас. Справу за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» завялі 5 верасьня: тады праходзіў чарговы Жаночы марш, які Алесь Пілецкі асьвятляў як журналіст Радыё Свабода
«Сказалі, што выключаюць на падставе дакладной ад загадчыка катэдры». Студэнты БДАМ пра сваё адлічэньне

З Акадэміі мастацтваў за ўдзел у пратэстах адлічылі двух студэнтаў 5 курсу і аднаго з 3 курсу.

«Вінакурава (першы прарэктар БДАМ) пачала гаварыць, што палітыка па-за межамі мастацтва і калі хочаце, ідзіце ў палітычную ВНУ. Пасьля яна сказала, што ў мяне вымова. І гэта мая другая вымова. Але першая была летам 2019 году, і, па ідэі, яна ўжо павінна быць ануляваная», — расказаў адзін з адлічаных студэнтаў. Чытаць больш >>
Вечаровыя канцэрты: акурат цяпер у адным зь менскіх дворыкаў сьпявае Лявон Вольскі
«Ня хочам жыць як у канцлягеры». Чэмпіёнкі Беларусі пра гвалт і спартовы гонар

Пра салідарнасьць, рэпрэсіі, маўчаньне хакеістаў, дзейнасьць Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, прапаганду, якая выкарыстоўвала спорт і спартоўцаў, і будучыню беларускага спорту гавораць
тытуляваныя беларускія спартоўкі Аляксандра Герасіменя, Марыя Шакура, Натальля Петракова і Сьвятлана Кудзеліч.
І без забастовак прадпрыемствы зарабілі ў 3,5 раза менш, чым летась

Пакуль страйкі ў Беларусі носяць «палітычны і сымбалічны характар», гэта не наносіць шкоды эканоміцы прадпрыемстваў, бо яны працуюць, нягледзячы на страйкі

За 8 месяцаў 2020 году прадпрыемствы прамысловасьці зарабілі 1,4 мільярда рублёў — у 3,4 раза менш, чым за такі самы пэрыяд летась.

На зьніжэньне прыбытку паўплывалі пандэмія каранавірусу, перабоі з пастаўкамі расейскай нафты на пачатку году.

Палітычныя падзеі адаб’юцца на прадпрыемствах, але гэта будзе заўважна пазьней (пачнуцца праблемы праз інвэстыцыі і крэдыты, якія будзе цяжка прыцягнуць) Артыкул цалкам
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Вы бастуеце – мы адпрацуем!»

Беларускія дыяспары па ўсім сьвеце вырашылі падтрымаць рабочых Беларусі, якія страйкуюць, і пералічваюць грошы ў фонд BYSOL. У межах акцыі #YouStrikeWeWork сабрана ўжо 561,5 тысяч эўра
Паліттэхноляг Віталь Шкляраў пакінуў Беларусь. Цікава вось што: паводле інфармацыі расейскіх экспэртаў, падчас перамоваў у Сочы Пуцін нібыта патрабаваў вызваленьня Віктара Бабарыкі. Аднак спробы былі бясплённымі. А вось дзяржсакратару ЗША дастаткова было зрабіць адно кароткае тэлефанаваньне, разважае палітычны Аналіты Валер Карбалевіч.
Forwarded from Галоўнае. Каротка. Раз на дзень
Лукашэнка запатрабаваў звальняць удзельнікаў страйкаў і выключаць з ВНУ удзельнікаў пратэстаў, Віталь Шкляраў пакінуў Беларусь. Найважнейшае за 27 кастрычніка

💥Лукашэнка заявіў пра «тэрарыстычныя пагрозы» ў сувязі з масавымі пратэстамі

🏭У Беларусі другі дзень страйкуюць прадпрыемствы: што там адбываецца, у прыватнасьці на «Гродна Азоце»

👬Лукашэнка запатрабаваў звальняць рабочых і адлічваць студэнтаў, якія бяруць удзел у страйках і пратэстах

⚡️За далучэньне да страйку звольнілі рэжысэраў горадзенскага драмтэатру, супрацоўнікаў «Беларусьнафты», паведамляюць пра звальненьні на «Інтэграле»

🙅🏼Разам са студэнтамі страйкуюць выкладчыкі. З Акадэміі мастацтваў на фоне пратэстаў адлічылі 3 студэнтаў

❗️Каардынацыйная рада запатрабавала спыніць ціск на страйкоўцаў

🧑🏼‍⚕️На акцыі пратэсту затрымалі сем мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія», чым заблякавалі працу аддзяленьня дапамогі пры інфарктах

🛫Паліттэхноляг Шкляраў зьехаў зь Беларусі пасьля размовы Лукашэнкі і Пампэо

👨🏻‍✈️Блізкім блогера Пальчыса паведамілі, што ён фігурант крымінальнай справы

🦠Штодзённая колькасьць новых інфікаваных каранавірусам у Беларусі дасягнула ўзроўню першай хвалі пандэміі
Вечаровыя акцыі салідарнасьці ў падтрымку рабочых, якія страйкуюць. Фота 1 – Наваградак (некалькі арганізацый у горадзе страйкуе), Ваўкавыск (2), Горадня (3) і Мазыр (4) падтрымліваюць страйкоўцаў «Гродна Азот», а бярозаўчане заклікаюць шклозавод «Нёман» таксама выходзіць на забастоўку (фота 5). Падтрымліваюць страйкоўцаў і ў Менску: 6 – відэа з Малінаўкі, 7 – ланцуг салідарнасьці каля адміністрацыі Цэнтральнага раёну, 8 – міні-марш салідарнасьці на Ўсходзе
Лукашэнка сказаў, што гэта ён загадаў разганяць шэсьце на Арлоўскай

«Гэта што, нармальна, калі натоўп п’яны ашалелы, праколаты наркотыкамі, пракураны і прапіты – сотні чалавек рынуліся ў гэтыя раёны. Што трэба было рабіць міліцыі? Гэта быў мой загад, каб засьцерагчы людзей. Пачалі ўскрываць кватэры, рынуліся туды, прыйшлося з кватэр выцягваць гэтых наркаманаў», – заявіў Лукашэнка.
«Мэдычная супольнасьць ня будзе маўчаць», — калегі затрыманых лекараў

«Калі беларускі доктар, складаючы плян на заўтра, павінен задумвацца, ці зможа ён апынуцца на працы, гэта пра многае сьведчыць. Мы хочам быць спакойныя за калегаў і дзяцей, за людзей, якія «не пасьпелі адскочыць убок», як сказаў Караеў. Мы будзем заставацца на сваёй грамадзянскай пазыцыі».

«Многія дактары, якія задумваліся пра пераезд і вагаліся, ці прыняць такое рашэньне, цяпер яго прынялі і рыхтуюцца да пераезду».

Што яшчэ кажуць калегі затрыманых сёньня 7 мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія», чытайце тут
🇦🇷 Пасол Беларусі ў Аргентыне напісаў заяву з адмовай працаваць на асобу, «якая ня мае права выказваць волю народу»

Уладзімер Астапенка падаў адну заяву «паводле пагадненьня бакоў» пасьля інаўгурацыі Лукашэнкі, але «ніякай рэакцыі не атрымаў». Цяпер падаў новую
🚑 Віцебскія мэдыкі запісалі зварот пра гвалт сілавікоў і сытуацыю з каранавірусам → 👮 Пракуратура папярэдзіла пра крымінальную адказнасьць

Іх папярэдзілі аб «недапушчальнасьці публічнай дыскрэдытацыі органаў улады, скажэньня грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне, ажыцьцяўленьня іншых дзеяньняў, здольных пацягнуць прычыненьне шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі»
🔧 Што цяпер на «Гродна Азот». Каротка

«Аміяк-3» не прыняў начную зьмену. Ноччу там працавалі іншыя азотаўцы і начальства. Працягвае страйк «Карбамід-4».
Азотаўца і сябра незалежнага прафсаюзу Аляксандра Жука ўвечары перавялі ў ізалятар да суду. Учора ён зьнік зранку. Потым пазваніў з КДБ.
Работнікі паведамляюць, што ёсьць звальненьні «задняй датай»