Радыё Свабода — Беларусь
17.1K subscribers
50.5K photos
7.67K videos
2 files
40K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Радыё Свабода — Беларусь
🇧🇾 Лукашэнка заявіў пра «тэрарыстычныя пагрозы» ў сувязі з масавымі пратэстамі 🇷🇺 Міністар абароны Расеі заявіў пра ўмяшаньне Захаду ва ўнутраныя справы Беларусі 🤔 Сяргей Навумчык лічыць, што заяву Шайгу «зь вялікай доляй імавернасьці варта ўспрымаць як…
🇧🇾 Лукашэнка запатрабаваў звальняць рабочых і адлічваць студэнтаў, якія бяруць удзел у страйках і пратэстах

«Цяпер такі момант, калі кожны павінен выбіраць у сваім жыцьці тую дарогу, па якой ён будзе рухацца. Ня толькі ён, але і дзеці», — заявіў Лукашэнка.

(фота ўчорашняе, адна з калёнаў студэнтаў перад злучэньнем у аб’яднаны марш пэнсіянэраў і студэнтаў)
Бацька Тарайкоўскага перакананы, што сына застрэлілі сілавікі, і патрабуе крымінальнай справы

Сьледчы камітэт мусіць да 11 лістапада паведаміць аб выніках разгляду адпаведнай заявы. Факт забойства пацьвярджаецца шматлікімі відэаматэрыяламі, на кадрах якіх відаць, што Аляксандар стаяў з паднятымі рукам бяз зброі і іншых прадметаў у руках і быў застрэлены прадстаўнікамі сілавых структураў
«Амапавец сказаў ісьці ў бус па чалавеку, які ляжаў на падлозе»

«Я адмовілася, сказала: „Не пайду, пакуль вы мужчыну не падымеце, і ўвогуле нікуды з вамі не паеду, пакуль вы яго нармальна не пасадзіце“, — расказвае акторка Алена Гіронак пра затрыманьне ўчора. — На што ў адказ пачула: „Не табе тут дыктаваць умовы. Зараз усім астатнім будзе горш ад таго, што ты тут паўстаеш“».

Гісторыі гвалту сілавікоў пасьля выбараў >>
Amnesty International: «Урад Беларусі павінен неадкладна пакласьці канец міліцэйскаму гвалту»

«Мы з шокам і трывогай бачым, як гэты рэжым, які на працягу некалькіх тыдняў ужываў гвалт у дачыненьні да дэманстрантаў на вуліцах і ў месцах утрыманьня пад вартай, сёньня накіраваў АМАП у масках для зьбіцьцяў і арышту бастуючых рабочых проста на іх працоўных месцах», — заявіў прадстаўнік арганізацыі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. У БДТУ пад воклічы «Верым, можам, пераможам» працягваецца забастоўка.
🔧 Раскажыце, што адбываецца на беларускіх заводах!

Ці абмяркоўваюць забастоўку, ці ідзе яна, ці кіраўніцтва цісьне на рабочых? Пішыце нам: @SvabodaBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Каля 50-й гімназіі, настаўнікі якой запісалі зварот у падтрымку забастоўкі, сабраліся былыя вучні і настаўнікі, каб выказаць падтрымку.
Супрацоўнікаў МТС за акцыю салідарнасьці пакаралі арыштамі да 15 дзён

Учора ў Гомлі пяць супрацоўнікаў апэратара выйшлі да свайго офіса зь бел-чырвона-белымі аркушамі. Іх затрымала міліцыя. Ноч яны правялі ў ізалятары.

Дзьвюх супрацоўніц кампаніі ранкам 27 кастрычніка адпусьцілі з ізалятара з пратаколамі. Юры Сынкоў атрымаў 10 дзён арышту за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі», судзьдзя Віктар Казачок. Вадзіма Дынковіча, вядучага спэцыяліста кампаніі, судзіў Сяргей Кармановіч — 15 дзён. Аляксандра Ўласава судзіла Алеся Осіпава — 15 дзён
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму студэнты выходзяць на страйк? Спыталі ў іх пра гэта 👀
Адзін з асноўных аргумэнтаў — «За мною будучыня краіны»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тым часам у Новай Баравой праходзіць невялікі марш, людзі заклікаюць далучацца да забастоўкі.
«Я сышоў з пасады — і Лукашэнка сыдзе»

Галоўнага рэжысэра драмтэатру ў Горадні Генадзя Мушперта і рэжысэра Сяргея Курыленку звольнілі 27 кастрычніка за невыкананьне працоўных абавязкаў.

Перад гэтым яны далучыліся да нацыянальнага страйку. Як будзе далей працаваць тэатар, невядома
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У 4-й гімназіі Менску дзеці сабраліся ў калідоры і сьпяваюць песьню «Мы не "народец”»
Каля 4-й гарадзкой клінічнай бальніцы ў Менску сабралася акцыя салідарнасьці
🚑 «Схапілі чалавека, які ўратаваў мне жыцьцё»

Так кажа пісьменьнік Уладзімер Арлоў пра кардыяхірурга Алега Паланецкага, які сёньня ўдзельнічаў у «ланцугу салідарнасьці» ў менскай Грушаўцы.

«Будуць судзіць доктара, які ўратаваў здароўе і жыцьці тысячам суайчыньнікаў. Будуць судзіць, бо ён супраць таго, каб гэтыя здароўе і жыцьці адбіралі на беларускіх вуліцах і плошчах»
Радыё Свабода — Беларусь
«Амапавец сказаў ісьці ў бус па чалавеку, які ляжаў на падлозе» «Я адмовілася, сказала: „Не пайду, пакуль вы мужчыну не падымеце, і ўвогуле нікуды з вамі не паеду, пакуль вы яго нармальна не пасадзіце“, — расказвае акторка Алена Гіронак пра затрыманьне ўчора.…
«Страшна, што ва ўсіх амапаўцаў „прамытыя“ мазгі» — акторку з «Калыханкі» і «Купалы» білі пры затрыманьні

Алена Гіронак, голас Бусьліка з «Калыханкі», выканаўца ролі Ўладзіславы ў фільме «Купала», расказвае пра сваё жорсткае затрыманьне. Білі па галаве, прымушалі ісьці па чалавеку, праводзілі ідэалягічныя гутаркі. Склалі пратакол і позна ўначы адпусьцілі.

Затрымалі фактычна за бел-чырвона-белую застаўку ў тэлефоне: «Грузіце яе, у яе іх сьцяг», — крычалі АМАПаўцы
Радыё Свабода — Беларусь
‼️ Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 15 дзён арышту Былы лідэр «Маладога фронту» заяўляў пра катаваньні ў ізалятары, судзьдзя гэта праігнаравала
«Сувязь паміж непрызнаньнем рэпрэсій 1937-га і цяперашнім гвалтам сілавікоў відавочная»

«Ноч расстраляных паэтаў» у Курапатах адбудзецца, нягледзячы на арышт аднаго з арганізатараў і меркаваных вядоўцаў Зьмітра Дашкевіча.

«Не выключаю, што менавіта таму і пасадзілі, каб сарваць вечарыну. Але гэта ня ўдасца», — паведаміла яго жонка Наста
🦠 Колькасьць інфікаваных каранавірусам у Беларусі дасягнула ўзроўню першай хвалі пандэміі: +902 выпадкі за дзень

І гэта толькі паводле афіцыйных зьвестак. Ёсьць некалькі падставаў лічыць гэтыя зьвесткі моцна заніжанымі.

Фота — з БДЭУ, студэнтаў якога па-ранейшаму не пераводзяць на дыстанцыйную адукацыю, як і большасьць навучэнцаў у Беларусі
🚑 Невядомыя выкралі двух анастэзіёлягаў Менскай абласной лякарні

Супольнасьць «Белыя халаты» паведамляе, што Ганна Сушчынская і Ганна Карась выйшлі пасьля працы падтрымаць калегаў з РНПЦ «Кардыялёгія». Іх проста ў лякарні забралі і зьвезьлі ў невядомым напрамку.

UPD: Выкрадзеныя знайшліся ў Бараўлянскім аддзеле міліцыі
«Мы ўсе сталі як сёстры»

Былая акторка Купалаўскага тэатру Сьвятлана Зелянкоўская і былая акторка тэатру імя Горкага Анастасія Шпакоўская расказалі, як у эміграцыі яны запісвалі драматычны відэаролік у падтрымку беларускіх жанчын, і пра ідэю беларускага тэатру ў Кіеве.

Відэа, 20 хвілін >>
Тэкст, тэзісна >>
На 63-гадовую Алену Гнаўк пасьля 18 дзён у ізалятары завялі крымінальную справу

Справу завялі за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (342 КК РБ), паведаміла Tut.by яе дачка Аляксандра.

«Відаць, іх асабліва зачапіў мамін ліст пра ўмовы ў ізалятары, што няма сьвятла і бегаюць мышы», — казала яна пасьля затрыманьня маці