Радыё Свабода — Беларусь
19.1K subscribers
47.5K photos
7.44K videos
2 files
36.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
«Другі пачаў крычаць, што ён таксама хоча мяне ўдарыць»

«Мне паставілі падножку, я ўпаў, — згадвае падзеі 10 жніўня 48-гадовы Васіль Гушча. — Мяне схапілі і зацягнулі ў бус сіняга колеру без апазнавальных знакаў. Там адразу пачалі крычаць на мяне: «Ты прыйшоў нас біць?» У мяне адразу забралі заплечнік і зацягнулі рукі плястыкавымі ланцугамі. Адзін «касманаўт» пачаў біць мяне ў твар, а другі — праглядаць заплечнік. Пакуль адзін біў, другі выцягнуў бел-чырвона-белы сьцяг і пачаў крычаць, што ён таксама хоча ўдарыць мяне. Ніякіх апазнавальных знакаў у гэтых амапаўцаў не было, але ў аднаго быў вельмі малады голас, не падлетак, але дзесьці 20 гадоў і вочы маладыя».

Гісторыі гвалту сілавікоў пасьля выбараў >>
👮 МУС: Учора затрымалі 58 чалавек

Як сьцьвярджае Міністэрства ўнутраных справаў, 17 кастрычніка яно «зафіксавала» 8 акцыяў пратэсту, агулам на іх сілавікі налічылі 400 чалавек. На праўладных налічылі 1700. Затрымалі 58 чалавек, у тым ліку 43 чалавек з шэсьця студэнтаў ад МДЛУ. Затрыманьняў журналістаў і хапун у Сеніцы ў МУС ня згадваюць.

Праваабаронцы «Вясны» ведаюць імёны 51 затрыманага ўчора
❄️ У Віцебску раніцай быў сьнег. А вось што раніцай было ў Наваградку (фота 1) і на поўначы Менску (фота 2)
Радыё Свабода — Беларусь
Photo
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Смаргоні ўжо выйшлі на шпацыр, перадае чытач
🤗 Менск! Хто на Партызанскім, журналістам патрэбная вашая дапамога!

📷 Калі жывяце ў кватэры, вокны якой выходзяць на Партызанскі праспэкт, і можаце пусьціць да сябе ў госьці журналістаў, каб яны зрабілі фота і відэа, напішыце нам: @SvabodaBelarus.

📶 Калі жывяце на нізкіх паверхах на Партызанскім праспэкце, зрабіце адкрытай WiFi-сетку для журналістаў і звычайных менчукоў на выпадак «традыцыйных» перабояў з сувязьзю.

📲 Калі зьнялі цікавыя кадры і хочаце імі падзяліцца, прысылайце нам: @SvabodaBelarus (публікуем ананімна, але можам пазначыць аўтарства, калі захочаце)

(фота: Homoatrox via Wikimedia, CC BY-SA 4.0)
Менск. У цэнтар гораду ад Менск-арэны едзе калёна пад чырвона-зялёнымі сьцягамі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⁉️ Менск. Чытач заўважыў шмат сілавікоў у раёне дома 70А на Партызанскім праспэкце. Турбуецца, што ў гэтым раёне сілавікі могуць стварыць небясьпечную сытуацыю, калі людзям ня будзе куды бегчы: з аднога боку завод, з другога за жылымі дамамі вайсковая частка
⛔️ Станцыі менскага мэтро «Кастрычніцкая/Купалаўская», «Плошча Леніна», «Няміга», «Першамайская» і «Пралетарская» закрытыя
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Горадня ідзе», — перадае наш чытач
🦖 Ходзяць чуткі, што неўзабаве ў Менску «традыцыйна» адключаць мабільны інтэрнэт. Раней такія чуткі спраўджваліся штонядзелю, а апэратар А1 заяўляў, што робіць гэта на патрабаваньне ўладаў.

Раней пры адключэньнях 3G і 4G заставалася працаваць 2G, а жыхары раёнаў, дзе праходзілі масавыя акцыі, адкрывалі WiFi-сеткі