Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
🆘 Беларускія IT-спэцыялісты прыдумалі «SOS-кнопку, якую ня трэба націскаць»

Ідэя праграмы Nedze такая: яе трэба ўключыць перад паходам у небясьпечнае месца, а яна аўтаматычна будзе перадаваць геалякацыю сябрам або блізкім карыстальніка. Таксама праграма будзе весьці запіс гуку, рабіць фота пры разблякаваньні тэлефона, і калі зьявіцца інтэрнэт, будзе заліваць запісы ў «воблака».

Пакуль ёсьць толькі для Android — у Play Store
🇰🇬 Прэзыдэнт Кіргізстану пакінуў пасаду. Вось што ён напісаў:

«На жаль, агрэсія не сьціхае, патрабаваньне маёй неадкладнай адстаўкі працягваецца. Цяперашняя сытуацыя блізкая да двухбаковага канфлікту. З аднаго боку — пратэстоўцы, з другога — праваахоўныя органы. Вайскоўцы і праваахоўныя органы абавязаныя ўжываць зброю для абароны дзяржаўнай рэзыдэнцыі. У гэтым выпадку пральецца кроў, гэта непазьбежна. Я заклікаю абодва бакі ня весьціся на правакацыі.

Дарагія мае суайчыньнікі! Для мяне мір у Кіргізстане, цэласнасьць краіны, адзінства нашага народу і спакой у грамадзтве вышэй за ўсё. Няма нічога даражэйшага для мяне за жыцьцё кожнага майго суайчыньніка. Я не трымаюся за ўладу. Не хачу застацца ў гісторыі Кіргізстану як прэзыдэнт, які праліў кроў і страляў ва ўласных грамадзянаў»
Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да студэнтаў і выкладчыкаў. Пэдагогам яна кажа:

«Вы ходзіце на працу, бо будучыня гэтых маладых людзей залежыць ад вас — часам нават мацней, чым ад іхных бацькоў. Ці могуць яны давяраць вам? Ці могуць яны пачувацца ў бясьпецы ў сьценах роднай ВНУ? Могуць, калі вы ня будзеце маўчаць»
Радыё Свабода — Беларусь
Тэлевядоўцаў Дзяніса Дудзінскага і Дзьмітрыя Кахно зноў будуць судзіць Першага — за «несанкцыянаваную акцыю», другога — за «непадпарадкаваньне». Дудзінскі кажа, пра сваю справу выпадкова даведаўся сёньня, прыехаць ня змог, справу перанесьлі на 12 кастрычніка.…
Тэлевядоўцу Дзьмітрыя Кахно зноў асудзілі — гэтым разам за «непадпарадкаваньне»

Суд Заводзкага раёну аштрафаваў яго на 675 рублёў. Паводле пратаколу, вечарам 11 верасьня на Заслаўскай вуліцы ў Менску Кахно адмовіўся выходзіць з машыны на патрабаваньне міліцыянта. Хапаўся за крэсла аўтамабіля, упіраўся нагамі
Радыё Свабода — Беларусь
Затрыманьні за ўжываньне беларускай былі заўсёды, але цяпер за беларускую мову пачалі жорстка біць, піша Сяргей Навумчык. Ранейшыя дзеяньні рэжыму Лукашэнкі адносна беларускай мовы траплялі пад вызначэньне этнацыду, а цяперашнія, паводле клясыфікацыі ААН…
«За беларускую мову амапаўцы зламалі два рабры»

«Турэмнікі яўна атрымалі загад давесьці ўмовы адседкі да катаваньняў, каб людзі панічна баяліся зноў трапіць за краты, — кажа Сяргей Чаравака, пакараны 10 днямі арышту за «ланцуг салідарнасьці» 2 кастрычніка. — Амапаўцы пры перавозцы затрыманых у аддзелы міліцыі і супрацоўнікі ізалятараў зноў сталі жорстка біць пратэстоўцаў, і гэта таксама ня проста свавольства, а мэтанакіраваная тактыка».

Гісторыі гвалту сілавікоў пасьля выбараў >>
Радыё Свабода — Беларусь
На «Беларуськаліі» шахтар адмовіўся падымацца на паверхню На знак пратэсту майстар-выбуховік Аляксандар Курбан прыкаваў сябе ланцугом да мэталаканструкцыяў у месцы пасадкі работнікаў у клець, паведаміў тэлеграм-канал «Страйкам Белкалію» з спасылкай на работнікаў…
Аляксандра Курбана дасталі з шахты горныя ратавальнікі. «Перакусілі ланцуг, якім ён сябе прыкаваў да клеці, і паднялі», — паведаміў сябра страйкаму «Беларуськалію» Віталь Дзядюк.

«Яго адразу павезьлі ў псыхдыспансэр на агляд, там вызначылі, што ён цалкам здаровы. Цяпер разам зь сябрам страйкаму ён паехаў дамоў, каб прыняць душ, крыху адпачыць, але праз гадзіну абяцаў прыехаць да нас у страйкам»
Радыё Свабода — Беларусь
Баскетбалістку Алену Леўчанку ня выпусьцілі з Акрэсьціна Яе затрымалі яшчэ на 72 гадзіны. Пра гэта паведаміў бацька Алены Сьцяпан Леўчанка. Алена Леўчанка павінна была выйсьці сёньня пасьля адбыцьця 15-дзённага арышту. Яе сустрэць прыйшлі некалькі дзясяткаў…
🏀 Сёньня зноў судзяць баскетбалістку Алену Леўчанку — пасьля 15 дзён на Акрэсьціна яе не адпусьцілі.

На пачатку суду адвакат Алены Андрэй Мачалаў заявіў хадайніцтва аб адводзе сакратара, бо яна парушыла права на канфідэнцыйную размову паміж адвакатам і падсуднай. У хадайніцтве адмовілі, абвясьцілі перапынак да 12.45
Радыё Свабода — Беларусь
🇰🇬 Прэзыдэнт Кіргізстану пакінуў пасаду. Вось што ён напісаў: «На жаль, агрэсія не сьціхае, патрабаваньне маёй неадкладнай адстаўкі працягваецца. Цяперашняя сытуацыя блізкая да двухбаковага канфлікту. З аднаго боку — пратэстоўцы, з другога — праваахоўныя…
«Які дрэнны прыклад для Лукашэнкі, — піша Валер Карбалевіч пра Кіргізстан. — Вось жа ёсьць аказваецца ў сьвеце прэзыдэнты, якія дбаюць пра народ, якія не трымаюцца «сьсінелымі пальцамі за крэсла», для якіх важна, у якім вобразе, яны застануцца ў гісторыі»
Радыё Свабода — Беларусь
Карэспандэнтам забараняюць рабіць фота Алены да пачатку працэсу. Бацькі просяць даць ім магчымасьць паразмаўляць з Аленай.
Алена Леўчанка скардзіцца на ўмовы ўтрыманьня на Акрэсьціна: няма гарачай вады, сьпіць без матраца, амаль што няма прагулянак, пачалося абвастрэньне хранічных захворваньняў, зьявіліся вошы, пачуваецца яна не зусім добра.

Яе адвакат заяўляў хадайніцтва аб адмене ўзяцьця пад варту ў адміністрацыйнай справе і прасіў вызваліць Алену, каб яна зьявілася ў суд па позьве. Судзьдзя адхіліла.

Адвакат зноў заявіў хадайніцтва, каб Алену адпусьцілі і яна была на судзе асабіста. Да таго ж суд выкарыстоўвае неліцэнзійную вэрсію праграмы відэавыклікаў, таму магчымыя перабоі з сувязьзю, а на кампутары ўсталяваная пірацкая копія Windows, сьцьвярджае адвакат. Судзьдзя адхіліла і гэтае хадайніцтва
Радыё Свабода — Беларусь
Алена Леўчанка скардзіцца на ўмовы ўтрыманьня на Акрэсьціна: няма гарачай вады, сьпіць без матраца, амаль што няма прагулянак, пачалося абвастрэньне хранічных захворваньняў, зьявіліся вошы, пачуваецца яна не зусім добра. Яе адвакат заяўляў хадайніцтва аб…
Бацькоў Алены Леўчанкі не пусьцілі да экрану паглядзець на дачку, падыход да кампутара на загад сакратаркі суду перагарадзілі міліцыянты

За што судзяць Леўчанку? У пратаколе напісана: 20 верасьня каля 15:30 каля дому на Пераможцаў, 11 парушыла закон аб масавых мерапрыемствах, узяла ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсьці з мэтай закліку да новых выбараў, несла па дарозе плякат «Народ — чэмпіён».

Алена адмовілася сьведчыць супраць сябе. Да таго ж, калі за дзень да суду ёй далі азнаёміцца з пратаколам, выклікаць адваката таксама не далі магчымасьці
Радыё Свабода — Беларусь
Бацькоў Алены Леўчанкі не пусьцілі да экрану паглядзець на дачку, падыход да кампутара на загад сакратаркі суду перагарадзілі міліцыянты За што судзяць Леўчанку? У пратаколе напісана: 20 верасьня каля 15:30 каля дому на Пераможцаў, 11 парушыла закон аб масавых…
Тлумачэньне сьведкі Шарапава В.В: каля 15:30 я бачыў, як група грамадзян удзельнічала ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, Алена несла надпіс «Народ чэмпіён». У пратаколе — скрыншот з суполкі спартоўцаў у Instagram з фатаздымкам Алены, якая нясе такі плякат.

Адвакат заяўляў хадайніцтва аб тым, каб ідэнтыфікаваць асобу «сакрэтнага» сьведкі (якога не паказалі на працэсе, зачыталі паказаньні). Акрамя гэтага, адвакат заўважыў несупадзеньні, просіць паўторна дапытаць гэтага сьведку: у пратаколе напісана, што Леўчанка выступала супраць справядлівых выбараў. Адвакат заяўляў хадайніцтва аб дапрацоўцы пратаколу.

Разбор скончаны, судзьдзя пайшла прымаць рашэньне, абвясьціць мае ў 14.30. Каля будынку суду стаіць танаваны мікрааўтобус з АМАПам
👮 У Гомлі сёньня было тры цікавыя суды:

1️⃣ Удаву і маці непаўналетніх дзяцей пратрымалі тры дні ў ізалятары і аштрафавалі на 270 рублёў

2️⃣ Мастачку, якая выйшла на пратэст з плякатам «Сашу больш не наліваць», арыштавалі на 15 дзён

3️⃣ Удзельніцу мітынгаў Сьвятлану Разанаву выклікалі ў міліцыю нібыта праз ананімку аб тым, што яна «займаецца прастытуцыяй», а ў міліцыі высьветлілася, што пратакол склалі за палітычную акцыю. Яна апынулася ў ізалятары, затым у судзе — аштрафавалі на 540 рублёў
🇺🇸 Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў зноў згадаў беларускія пратэсты, заклікаў вызваліць грамадзяніна ЗША, палітвязьня Шклярава

«Мы рашуча падтрымліваем беларускі народ, які працягвае патрабаваць ад беларускіх лідэраў адказнасьці за задушэньне дэмакратыі, як мы гэта зрабілі, калі ўводзілі санкцыі супраць вінаватых разам з нашымі дэмакратычнымі саюзьнікамі ў Эўропе і Канадзе», — сказаў Майк Пампэо
Радыё Свабода — Беларусь
‼️ Алену Леўчанку аштрафавалі на 30 базавых — 810 рублёў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Бацькі і знаёмыя Алены Леўчанкі пасьля абвяшчэньня выраку. Маці не стрымалася і пачала плакаць.
У Менску каля Чырвонага касьцёла сабраўся марш людзей з інваліднасьцю

На тым жа месцы, дзе ўчора зьбіраўся марш матуляў, а ў панядзелак — марш пэнсіянэраў