Радыё Свабода — Беларусь
17.2K subscribers
50.4K photos
7.66K videos
2 files
39.8K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Раніцай пратэстоўцы перакрывалі Раманаўскую Слабаду ў Менску
Рада Эўропы заклікала ўлады Беларусі спыніць гвалт і пачаць дыялёг
• Масавыя арышты мірных удзельнікаў пратэстаў і шматлікія выпадкі жорсткага абыходжаньня зь імі недапушчальныя на нашым кантынэнце.
• Перамовы наконт выхаду з крызісу ня будуць пасьпяховымі, калі ў іх ня будуць удзельнічаць усе бакі, уключна з тымі, хто ў апазыцыі да ўладаў.
• Рада Эўропы гатовая дапамагчы Беларусі на шляху да сапраўдных рэформаў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Хто быў сьведкам затрыманьня гэтага хлопца, ведае, хто ён, ці вы яго сваякі, — напішыце на @SvabodaBelarus
🥊 Гуркоў не зьбіраецца вяртацца ў Беларусь

Славуты беларускі тайбаксэр-чэмпіён і сьпявак гурту Brutto цяпер ва Ўкраіне. У інтэрвію «Трыбуне» ён сказаў, чаму не зьбіраецца вяртацца на радзіму: «Будзе непрыемна, калі АМАП праломіць галаву Гуркову або наадварот»
Радыё Свабода — Беларусь
Менчукі зладзілі акцыю салідарнасьці са зьбітым пры затрыманьні і ў РУУС Максімам Харошыным. Цяпер яны стаяць у чарзе ў яго краму кветак «Первый цветной»
Незвычайная акцыя салідарнасьці з Максімам Харошыным, якога ўчора выкралі «людзі ў цывільным», а пасьля моцна пабілі ў РУУС, працягнулася. Сёньня ў яго менскую краму кветак «Первый цветной» зноў чарга
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«„Арганізацыя беспарадкаў“ — за дзьве сякеры ў машыне»

«Яны мяне абагналі, падрэзалі, выскачылі дзесяць чалавек з дубінамі ў чорных строях, — кажа мянчук Сяргей пра падзеі 12 кастрычніка. — Разьбілі шыбу мне ў машыне, выцягнулі, пачалі біць. Празь пяць хвілін я страціў прытомнасьць, бо трываць арганізм больш ня мог».

Гісторыі гвалту сілавікоў пасьля выбараў: https://bit.ly/34i7PZf
Ганна Севярынец пра тое, чаму расьце ўзровень гвалту сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў:

«Трэба, каб у людзей страляла ня толькі тысяча амапаўцаў, у якіх, мабыць, няма нічога сьвятога, а трэба, каб у людзей стралялі тэрміновікі, салдаты».

Тэкст і відэа гутаркі >>
Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да рабочых заводаў:

«Вас палохаюць тым, што любая новая ўлада распрадасьць заводы, што вас пазбавяць заробку, і вы ня зможаце карміць свае сем’і, — кажа яна. — Але вам ня кажуць, што доўгія гады рэжым рабіў усё для таго, каб вы не атрымлівалі годных заробкаў»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, праспэкт Дзяржынскага. На 26-павярховым доме ўжо ў чацьвёрты раз вывесілі вялізны бел-чырвона-белы сьцяг
🤱Сёньня ў Беларусі адзначаюць Дзень маці. У Горадні з гэтай нагоды зьявіліся такія плякаты.

📲 А што цяпер адбываецца вакол вас? Ці бачыце вулічныя акцыі, незвычайны стрыт-арт? Дасылайце нам фота і відэа: @SvabodaBelarus (публікуем ананімна, але можам пазначыць аўтарства, калі захочаце)
Радыё Свабода — Беларусь
🇺🇦 Украіна далучыцца да новых эўрапейскіх санкцыяў супраць уладаў Беларусі Міністры замежных справаў Эўразьвязу 12 кастрычніка зацьвердзілі, што Эўразьвяз пашырыць санкцыйны сьпіс беларускіх чыноўнікаў, уключыўшы туды і Аляксандра Лукашэнку. Міністар замежных…
🇨🇭 Яшчэ адна краіна далучылася да санкцыяў Эўразьвязу супраць беларускіх уладаў: Швайцарыя

13 кастрычніка набылі моц абмежаваньні адносна 40 беларускіх чыноўнікаў з раней зацьверджанага Брусэлем санкцыйнага сьпісу, паведаміла Міністэрства эканомікі, адукацыі і навукі Швайцарыі
🚑 Пабітага і зьняволенага мэдыка-рэнтгеноляга паўторна асудзілі ў Магілёве

Сёньня сканчаўся папярэдні 14-дзённы прысуд Андрэя Вярбіцкага. Ды Ленінскі суд па відэасувязі прысудзіў яму яшчэ 12 дзён за «несанкцыянаванае шэсьце»
Радыё Свабода — Беларусь
Онлайн-прэм'ера «Тутэйшых» ад купалаўцаў. Трансьляцыя пачалася а 19-й https://youtu.be/V6WXIOOyEw4
💯 Спэктакль «Тутэйшыя» ад «Купалаўцаў» за няпоўныя два дні паглядзелі звыш 100 тысяч разоў. І на Youtube-канал «Купалаўцаў» за месяц падпісаліся звыш 100 тысяч чалавек.

Незалежная трупа ўтварылася ў 2020 годзе — гэта былы калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. «Можна забраць у нас будынак, але ў нас нельга забраць Янку Купалу», — пісалі яны
Радыё Свабода — Беларусь
Хто быў сьведкам затрыманьня гэтага хлопца, ведае, хто ён, ці вы яго сваякі, — напішыце на @SvabodaBelarus
Учора на відэа зьнялі момант, як у Менску невядомыя стралялі па хлопцу, які ад іх уцякаў. «Эўрарадыё» піша, што знайшло хлопца.

Вучань політэхнічнага каледжу Міша кажа, што проста пераходзіў дарогу, калі яго павалілі на зямлю (яму пасьля сказалі, што дзейнічаў ГУБАЗіК), павялі ў машыну, некалькі разоў ударылі — і ён вырашыў уцякаць, сам ня ведае чаму
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Жыхары Лебядзінага, як заўважыў наш чытач, «упрыгожылі праспэкт Пераможцаў, па якім часта езьдзіць картэж Лукашэнкі»