Радыё Свабода — Беларусь
17.6K subscribers
49.8K photos
7.61K videos
2 files
39.2K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Відэа сёньняшніх затрыманьняў ва Ўруччы (каля 22-й гадзіны). Тут пратэстоўцы на нейкі час перакрылі дарожны рух
І яшчэ зь сёньняшніх «ланцугоў салідарнасьці» ў Менску: Фота 1-2 – Грушаўка, 3-4 – мост на вуліцы Чыгуначнай, 5-6 – недзе на трасе М1. А апошняе фота – прывітаньне з Горадні 😀
Што за тэлефоны прадаюць у краме канфіскату, якая належыць кіраўніцтву спраў прэзыдэнта?

У краме «Канфіскат» у Менску выставілі на продаж дзясяткі мабільных тэлефонаў, многія зь якіх пашкоджаныя. У сеціве выказваюцца меркаваньні, што гэта тэлефоны ўдзельнікаў акцыяў пратэсту. Свабода паспрабавала разабрацца, ці ёсьць сярод канфіскату тэлефоны, якія забіралі ў пратэстоўцаў на Акрэсьціна, і чаму сярод тавараў так шмат пашкоджаных тэлефонаў. Чытайце тут
Былому старшыню Нацыянальнага агенцтва турызму прысудзілі 13 содняў арышту

Рыгора Памяранцава затрымалі ў нядзелю на праспэкце Машэрава ў Менску. Калі ён разам з жонкай і сынам ішлі па вуліцы, побач спыніліся мікрааўтобусы і АМАПаўцы пачалі хапаць людзей навокал.

— Калі схапілі мяне, тата спрабаваў выхапіць мяне з рук АМАПаўцаў і яго таксама затрымалі, — пацьвердзіў Свабодзе сын Памяранцава.

Усю сям’ю даставілі аўтазакам у РУУС. Сына адпусьцілі праз 7 гадзін, маці праз 13. Нацыянальнае агенцтва турызму Памяранцаў узначальваў 7 месяцаў, да пачатку 2016 году.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Раніцай пратэстоўцы перакрывалі Раманаўскую Слабаду ў Менску
Рада Эўропы заклікала ўлады Беларусі спыніць гвалт і пачаць дыялёг
• Масавыя арышты мірных удзельнікаў пратэстаў і шматлікія выпадкі жорсткага абыходжаньня зь імі недапушчальныя на нашым кантынэнце.
• Перамовы наконт выхаду з крызісу ня будуць пасьпяховымі, калі ў іх ня будуць удзельнічаць усе бакі, уключна з тымі, хто ў апазыцыі да ўладаў.
• Рада Эўропы гатовая дапамагчы Беларусі на шляху да сапраўдных рэформаў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Хто быў сьведкам затрыманьня гэтага хлопца, ведае, хто ён, ці вы яго сваякі, — напішыце на @SvabodaBelarus
🥊 Гуркоў не зьбіраецца вяртацца ў Беларусь

Славуты беларускі тайбаксэр-чэмпіён і сьпявак гурту Brutto цяпер ва Ўкраіне. У інтэрвію «Трыбуне» ён сказаў, чаму не зьбіраецца вяртацца на радзіму: «Будзе непрыемна, калі АМАП праломіць галаву Гуркову або наадварот»
Радыё Свабода — Беларусь
Менчукі зладзілі акцыю салідарнасьці са зьбітым пры затрыманьні і ў РУУС Максімам Харошыным. Цяпер яны стаяць у чарзе ў яго краму кветак «Первый цветной»
Незвычайная акцыя салідарнасьці з Максімам Харошыным, якога ўчора выкралі «людзі ў цывільным», а пасьля моцна пабілі ў РУУС, працягнулася. Сёньня ў яго менскую краму кветак «Первый цветной» зноў чарга
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«„Арганізацыя беспарадкаў“ — за дзьве сякеры ў машыне»

«Яны мяне абагналі, падрэзалі, выскачылі дзесяць чалавек з дубінамі ў чорных строях, — кажа мянчук Сяргей пра падзеі 12 кастрычніка. — Разьбілі шыбу мне ў машыне, выцягнулі, пачалі біць. Празь пяць хвілін я страціў прытомнасьць, бо трываць арганізм больш ня мог».

Гісторыі гвалту сілавікоў пасьля выбараў: https://bit.ly/34i7PZf
Ганна Севярынец пра тое, чаму расьце ўзровень гвалту сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў:

«Трэба, каб у людзей страляла ня толькі тысяча амапаўцаў, у якіх, мабыць, няма нічога сьвятога, а трэба, каб у людзей стралялі тэрміновікі, салдаты».

Тэкст і відэа гутаркі >>
Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да рабочых заводаў:

«Вас палохаюць тым, што любая новая ўлада распрадасьць заводы, што вас пазбавяць заробку, і вы ня зможаце карміць свае сем’і, — кажа яна. — Але вам ня кажуць, што доўгія гады рэжым рабіў усё для таго, каб вы не атрымлівалі годных заробкаў»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, праспэкт Дзяржынскага. На 26-павярховым доме ўжо ў чацьвёрты раз вывесілі вялізны бел-чырвона-белы сьцяг
🤱Сёньня ў Беларусі адзначаюць Дзень маці. У Горадні з гэтай нагоды зьявіліся такія плякаты.

📲 А што цяпер адбываецца вакол вас? Ці бачыце вулічныя акцыі, незвычайны стрыт-арт? Дасылайце нам фота і відэа: @SvabodaBelarus (публікуем ананімна, але можам пазначыць аўтарства, калі захочаце)